Золатавалютныя запасы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў МВФ, за верасень скараціліся на $460 млн. Па стане на 1 кастрычніка яны склалі $4 120 млн, паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.

Гэта першая статыстычная праява таго, што сусьветны фінансавы крызіс здольны драматычным чынам закрануць Беларусь, у прыватнасьці, яе фінансавы сэктар.

Для параўнаньня, ЗВР Расіі ў аб'ёме $556,069 млрд у верасьні страцілі рэкордныя 4,4 %, ці $25,569 млрд — рэкорд ад 1997 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?