Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Славуты расейскі эрудыт Анатоль Васэрман, удзельнік інтэлектуальных шоў «Што? Дзе? Калі?» і «Свая гульня» дазволіў сабе непаважныя выказваньні на адрас беларускай і ўкраінскай моваў.

«Выбачайце, што карыстаюся не беларускім дыялектам расейскай мовы (я з ім занадта дрэнна знаёмы) і не ўкраінскім дыялектам (яго часта выкарыстоўваюць як палітычную адмычку)», — так Васэрман (у выглядзе блогера awas1952) адказвае беларускай моладзевай актывістцы Тацяне Елавой (блогер zmagarka). Пачалася спрэчка з розьніцы поглядаў на сутнасьць флэшмобаў.

Сьледам знаток расказвае, адкуль ёсьць пайшлі беларускі і украінскі «дыялекты»: «У другой палове XIX стагодзьдзя групы філёлягаў і літаратараў (часткова апантаных уласнымі амбіцыямі, часткова фінансаваных Аўстрыяй) сталі зьбіраць і параўноўваць мясцовыя гаворкі па рэгіёнах Русі, якія калісьці ўваходзілі ў склад Жэчы Паспалітэй. Такім чынам набралася дастаткова словаў для апісаньня побытавых сытуацыяў (мясцовыя гаворкі захоўваліся толькі ў сфэрах, ніяк не зьвязаных з агульнарасейскім прагрэсам — таму навуковая, тэхнічная, эканамічная, палітычная, мастацтвазнаўчая і да т.п. тэрміналёгія ў новых слоўніках зусім адсутнічала). Сьляды гэтага будаўніцтва фармальнай апоры для прапаганды розьніцы «трох усходнеславянскіх народаў» можна знайсьці ў дакумэнтах той эпохі».

Гэтая «кароткая гісторыя моваў» вызвала шквал эмоцыяў у беларускім сэктары інтэрнэту. «А яшчэ, — кпіць блогер lesnoi_slon, —

гэтыя групы філёлягаў пісалі летапісы і выдрапвалі берасьцяныя граматы, якія пасьля закопвалі
і выдавалі за старажытныя».

ЯС

15:16, 14 кастрычнiка 2008

10 каментароў

Грамадзянін Украіны напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 16:08

А.Васэрман зьмяніў мой сьветагляд на 180 градусаў. Цяпер я зразумеў памылку ўсех гісторыкаў Беларусі і Украіны! Ён адкрыў мне вочы. Украінцы і літвіны! Наспраўды мы - расейцы і наша родная мова - расейская. Таму трэба хутчэй перайсьці ад сваіх штучных дыялектаў да нашай роднай расейскай мовы, зьмяніць штучныя назвы краін Беларусь і Украіна на спраўдныя - Паўночна-Заходняя і Паўднёва-Заходняя Расея адпаведна і, нарэште, ўз'яднацца з нашымі старшымі братамі - увайсьці да складу Расейскай Фэдэрацыі. Праўда, яны нас можуць не пусціць да сабе, бо мы зраділі іх ў 1991г., калі війшлі з СССР...
Па-мойму, спадару Васэрману трэба даць Нобелеўскую прэмію за адкрыцьцё ў галіне гісторыі.

Dzjadulja напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 17:17

Ну-ну, ды чаго вы да чалавека чапляецеся? Васэрман як самы звычайны расейскі эрудыт ;-) , ад каранёў шавініст. І ня ведае, бядак, што яшчэ зусім нядаўна ягоную мову сам-жа расейскі Даль менаваў усяго толькі «великорусским наречием русского языка». <b>Н-а-р-е-ч-и-е-м</b>, я не самастойнаю асобнаю моваю!

МЗ напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 17:39

а ў Даля, меджду протчым, тата быў датчанін, а мама - з абрусеўшых немцаў.

хамства з абодвух бакоў напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 17:57

першы больш выкшталцона абразіў, а нашыя - па-простаму.
брыдота па спасылцы - нічога цікавага.

GL напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 19:13

хай зробіць сабе рэакцыю Васэрмана. Усім вядома, што літвінская мова - амаль што дыялект польскай. Але мы лічым яе самастойнай, бо яна мае ўласную прававую традыцыю, ды яшчэ і кірыліцай адрозніваецца ад польскай. Таму хай не прышчэплівае нам комплекс непаўнавартасці.

molatau напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 21:04

Я б гэтаму "дзядзе з бальшымі вушамі вушы б адкруціў". Прынамсі б забараніў уезд у краіну.

ІМХО напiсаў(ла)

Кастрычнiк 14, 2008 у 21:53

Пры чым тут - "ведае" Васэрман, "ня ведае"... Гэта ня веда -- гэта пазыцыя.

AAA напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2008 у 9:18

Имеет смысл сходить по ссылке и объяснить мудраку, что он неправ. Покажите, на что вы годитесь.

Dardan напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2008 у 9:44

Гэты вадзяны чалавек забыўся адзначыць, што й іўрыт зьяўляецца не клясычнай мовай, а прыдумкай Бэн-Ягуды.

Vaidas напiсаў(ла)

Кастрычнiк 15, 2008 у 22:39

Навошта нам той Васэрман? Калі ў нас ё такі пэрсанаж, як небезьвядомы ГЛ. Ягоны рэцэпт пазбыцьця непаўнавартасьці для беларускамоўных просты – прызнаць сваю мову дыялектам польскае. А вы ўсё «Васэрман, Васэрман» :D

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43