культура. рознае
4 каментары МБ | 09:39, 29 кастрычнiка 2008

За два дні набралася сотня такіх ахвотных.

Людзі адгукнуліся на прапанову падтрымаць народнага паэта Рыгора Барадуліна, які зноў трапіў у бальніцу.

У паэтавай кватэры грувасьціцца гара кніг — апошнім часам выдавецтвы плацілі аўтары ганарары асобнікамі. Таму журналісту Глебу Лабадзенку прыйшла ў галаву думка зьвярнуцца да людзей з прапановай набываць кнігі Барадуліна з аўтографам Народнага паэта. Хто колькі заплаціць.

За першыя два дні каля сотні чалавек абвясьцілі праз электронную пошту пра жаданьне ахвяраваць на Барадуліна. Да прыкладу, адна пэнсіянэрка прапанавала сто тысяч рублёў. Грамадзянін Польшчы прапанаваў 100 эўра за дзьве кнігі. У асноўным людзі прапануюць ад 50 да 100 тысяч рублёў. За дзень сума склала два мільёны.

Ужо ня першы раз Рыгор Барадулін трапляе ў шпіталь. Трэба лекі, трэба адпачынак. Сьціплая пэнсія паэта абмяжоўвае старога чалавека...

Глеб Лабадзенка просіць дасылаць замовы на свой электронны адрас labadzenka@gmail.com. Трэба пазначаць, колькі трэба кніжак і колькі адрасат пералічыць за гэта грошай. Глеб прыносіць кнігі ў лякарню, Барадулін іх падпісвае, і Глеб дастаўляе творы тым, хто зрабіў заказ.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Арсений П. напiсаў(ла) Кастрычнiк 30, 2008 у 21:51
Думаю, еще бы в школах не плохо пустить информацию...
Сымон напiсаў(ла) Кастрычнiк 31, 2008 у 17:54
Хм, а вы не баіцеся падатковай у госьці?
Мікола напiсаў(ла) Кастрычнiк 31, 2008 у 18:55
2 Сымон:

А вы не баіцеся гэты сайт наведваць ?

hint: ваш IP адрас можна ўзяць у правайдэра.
моця напiсаў(ла) Лiстапад 2, 2008 у 0:50
а чаму не аддчыніць ахвярны рахунак?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).