Усяго патроху
9 каментароў Павал Касьцюкевіч | 13:35, 29 кастрычнiка 2008

Алена Патупа, бізнэс-вумэн

Алена Патупа, дачка ганаровага старшыні саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Патупы, намінаваная на прэстыжную міжнародную прэмію Stevie Awards у катэгорыі «Найлепшаму прадпрымальніку ў сфэры абслугоўваньня».

Прэмію Stevie Awards газэта New York Post называе «Оскарам для бізнэсоўцаў». Пераможца прэміі будзе абвешчаны 14 лістапада падчас ўрачыстага вечара ў «Маркіз-Гатэлі» ў Нью-Ёрку.

Алена Патупа вырасла ў Менску, у 20 год скончыла Інстытут правазнаўства, пераехала ў ЗША. У штаце Нью-Джэрзі атрымала ступень магістра ў сфэры бізнэс-адміністрацыі ва Унівэрсытэце Дыкінсана. Блізу 10 год працуе ў сфэры інтэрнэт-продажаў. У 2004 на агульнаамэрыканскім конкурсе камэрцыйных сайтаў атрымала ўзнагароду Golden Link («Залатое злучво») за інавацыйны падыход пры пабудове інтэрнэт-старонак. Год таму Алена ўжо была фіналісткай прэміі Stevie Awards па той жа катэгорыі.

Алена Патупа адкрыла сакрэт амэрыканскай душы — штатаўцы любяць зьніжкі больш за рэчы, якія купленыя па гэтых зьніжках.

Сэйлы, або распродажы, у Амэрыцы — вар’яцтва ў нацыянальным маштабе. Тут нават зьявілася жартоўная прымаўка: «Ня важна, колькі ты зарабляеш, важна, як танна ты купляеш». Аляксандар Патупа, бацька Алены кажа, што цяпер, калі Штаты хапіў эканамічны крызыс і калі амэрыканцы ахвотней набываюць тавары са зьніжкамі, бізнэс Алены толькі квітнее».

Усё працуе так: Алена, уладальніца сайта Wow-Coupons.com, зьвяртаецца да якой-небудзь буйной сеткі крамаў і просіць у яе дазволу зрабіць зьніжку на нейкі тавар. Потым задарма «раздае» праз Сеціва купоны, які даюць экслюзыўнае права купіць той тавар за зьніжкай («толькі раздрукуй і захавай!» — кажа рэкляма на сайце). Усе задаволеныя — Алена мае пэўны адсотак ад продажу тавару, а гандлёвая сетка таксама ў прыбытку — людзі, падаахвочаныя купонамі са зьніжкай, больш завітваюць па пакупкі. У дадатак Алена прыдумала для сваіх купонаў запамінальную назву Wow-coupon. Спрадвечна-амэрыканскі Выгук «Ваў!» выражае шырокі спэктар пачуцьцяў: ад зьдзіўленьня да крыкаў жарсьці. Wow-coupon на беларускую можна перакласьці прыблізна, як «Ух-ты-які-купон!».

«Высьвятляецца, што для працуючай маці-адзіночкі продажы праз інтэрнэт такі могуць быць сур’ёзным заняткам, — кажа Алена, і дадае: —

«Я такая: маладая мэнэджэрка, носам чую выгадную зьдзелку, маю здольнасьці і сына, які заслугоўвае ўсяго найлепшага».

Падзяліцца навіной:         
9 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ігар зь Менску напiсаў(ла) Кастрычнiк 29, 2008 у 14:15
Дык і дзяўчына ж сымпатычная!
Фота тут - http://www.wow-coupons.com/about.php
А. напiсаў(ла) Кастрычнiк 29, 2008 у 14:33
Молодец! Только бы еще папу хорошего для ее сына!
Аська напiсаў(ла) Кастрычнiк 29, 2008 у 14:35
Вітаю, Алена, вас і вашу сям'ю. Жаль, што наша краіна з-за тупога кіраўніцтва губляе такіх разумных людзей як Вы.
bez напiсаў(ла) Кастрычнiк 29, 2008 у 18:38
Рэд. Дзякуй, паправілі.
Вінцук напiсаў(ла) Кастрычнiк 30, 2008 у 21:17
А можа на гэткіх прыгажунь працуе "золата партыі"? Спадар Патупа калісці быў на выбарах у камандзе В.Кебіча. Праўда, сп.Кебіч ў мемуарах адмаўляе нейкія адносіны да гэтай далікатнай тэмы.
Марыйка напiсаў(ла) Кастрычнiк 30, 2008 у 22:14
Крута-крута. Постмадэрністка. У Пялевіна ў Джэнерэйшн-пі мэханізм, які адказвае ў арганізьме чалавека за спажываньне, называўся ваў-рэфлекс. Ці неяк падобна.
Адлеглы напiсаў(ла) Кастрычнiк 31, 2008 у 1:34
Зусім легітымная бізнес-схема!
Гэта не пост-мадэрнізм - многімі заўважана, што пры сучасным рынку можна рэальна падняцца выключна на хвалі нейкай вельмі арыгінальнай схемы, якую не ўжываюць многа іншых асоб.

Можна толькі павіншаваць, што яна змагла так узбагаціцца у зусім легальным бізнэсе (!) дзе плоцяцца ўсе падаткі, і без нейкага «даха» у Адміністрацыі Прэзыдэнта, і прычым увогуле ў чужой краіне!.. Заслугоўвае павагі. Як гаворыцца, дай бог кожнаму.

А магла застацца на радзіме - і які бы быў вынік для яе і для яе сына. Не цяжка ўявіць. Вось гэта засмучае.
Cze напiсаў(ла) Кастрычнiк 31, 2008 у 10:39
Я вось толькі не разумею, што ў гэтай схеме арыгінальнага ды новага, тым больш для штатаў? Калі б гаворка шла пра Беларусь, дык я б з упэўненасцю сказаў-бы, што нехта проста адмывае грошы.
Адлеглы напiсаў(ла) Лiстапад 8, 2008 у 2:37
«Алена Патупа адкрыла сакрэт амэрыканскай душы — штатаўцы любяць зьніжкі больш за рэчы, якія купленыя па гэтых зьніжках.» «Ня важна, колькі ты зарабляеш, важна, як танна ты купляеш».

Вось, - а то нехта тут сьцьвярджаў (сп. Гарлівы), што любіць «халяву» - быццам бы нейкі асаблівы «недахоп» беларусаў!

Нічога падобнага: аказваецца, што гэта - «сакрэт душы» самай магутнай рынкавай эканомікі сьвету, ЗША. Можна нават зрабіць дапушчэньне, што гэта і сакрэт посьпеху. Чым менш грошай вы выдаткоўваеце ў адной трансакцыі, тым больш застаецца на другія, у выніку агульная ліквіднасьць у гаспадарцы магчыма павышаецца. Таму, няхай жывуць танныя цэны! А калі трэба за гэта крыху ахвяраваць якасьцю... калі так, дык магчыма, часам, варта крыху ёй і ахвяраваць.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).