Лідэры моладзі АГП і БНФ праніклі ў Палац Рэспублікі і селі ў першыя шэрагі. Міхась Пашкевіч устаў пасьля выступу віцэ‑прэм’ера Косінца і сказаў на ўсю залю, што «сьвяткаваньне ў незалежнай Беларусі 90‑годзьдзя камсамолу — гэта поўны трындзец». А Франак нагадаў, што ўсіх дэлегатаў пазбавілі льгот, і запатрабаваў слова.
Як піша ў сваім livejournal-е Франак Вячорка: «А 13:40 мы зьліліся з масоўкай — студэнтамі-першакурсьнікамі ін’язу. А 14:00 пад відам студэнтаў гішпанскага і францускага аддзяленьня апранулі маечкі «Доброе сердце БРСМ». А 14:10 нас пасадзілі ў самыя відныя месцы».
Паводле лідэра «Моладзі БНФ» празь нейкі час зь іх ня сталі спускаць вачэй галоўны ідэоляг краіны Ўсевалад Янчэўскі, а там і ахоўнікі.
Наступным на сувязь выйшаў Міхась Пашкевіч, даслаўшы смс-ку ўжо з машыны АМАПу. «Далі ім там джазу :). Яны дагэтуль ня могуць паверыць, што мы самі туды пралезьлі», — напісаў ён.
«Я ўстаў пасьля выступу віцэ‑прэм’ера Косінца. Сказаў на ўсю залю, што сьвяткаваньне ў незалежнай Беларусі 90‑годзьдзя камсамолу — гэта поўны маразм. Дэлегаты загудзелі, маўляў, што гэта такое. Тут далучыўся Франак, сказаў, што вас усіх пазбавілі льгот. Потым мы разам папрасілі нам пяць хвілінаў на выступ.
Пасьля гэтага ўжо загудзеў прэзыдыюм, а заля, наадварот, сьціхла. Урэшце, прагаласавалі за далейшы парадак дня», — кажа сябар «Маладых дэмакратаў».
Увечары стала вядома, што Франака Вячорку і Міхася Пашкевіча, затрыманых на зьезьдзе БРСМ, адпусьцілі без складаньня пратаколу. А начальнік РУУС выбачыўся перад хлопцамі за незаконнае затрыманьне.




І калі я памыляюся, што абсурдна святкаваць 90-годдзе камсамолу, а 90-годдзе Незалежнасці разганяць крывёю - то скажыце мне. )
а посьля яшчэ пра правакатараў з бэтэ будуць гаманць? самі і ёсьць правакатары.
а пасьля слова "трындзец" я б таксама не дазволіў выступіць.
.
Ale calkam acen'vaju dzejanne na 10 balau....Chamu?
Tamu shto moladz' zahacela vykazacca perad takoj zha moladzju pa aktual'naj sacyjal'naj teme..
- Прыгожа, не прыгожа... Затое адэкватна!
Якое сьвяткаваньне, 90 год Российского коммунистического союза молодёжи (1918 г.) - вось такое яму і слова палагаецца.
Малайцы хлопцы!!!
Гэта не Вы распрацоўвалі закон, дзе за памылкі за краты содзюць?
А калі не паўжартам, то заўважу: учынак Вячоркі зьняў ўсё правы на маральную перамогу ў сумленным змаганьні. Для мяне што бэтэшныя падсадныя крачкі, што эмэфаўскія - адзіны ўзровень: абы перамагчы і напаскудзіць іншым.
Што тычыцца сьвяткаваньня камсамолу - варта было прыйсьці пад сьцягамі МФ і патрабаваць слова, а не апрануўшыся ў бэрэсээмчыкам.
А палова, тая, што "вашая" заўжды патэнцыйная. Ўжо 90 год як.
Натуральна, з Янчэўскім ці з Касінцом - няма магчымасьці, а з дзяўчынкамі з ін'язу - лёгка. Нават, ня трэба прыдумляць, што ты Сяргей, а не Франак. Падмануў дзяўчат - ці дадуць яны яму яшчэ раз веры? ;)
Мне здаецца, што менавіта «маральныя перамогі» (і «правы» на іх) апазыцыі ўжо усіх моцна дасталі, і выклікаюць толькі жаданьне пакпіць - паколькі ніякіх іншых перамог няма ўжо 15 год. Вось «маральных перамог» у апазыцыі было занадта.
Па-мойму, хай перамагаюць, як умеюць, або толькі каб НЕЯК перамагалі - калі яны хоць неяк гэта могуць.
П.С.: А па пытаньнях маральнасьці зьвяртайцесь у храм.
nu dyk nie czakajcie 15 hod -- NAPIERAD, s'ciah vam u ruki i -- mianiajcie!!!
--------------------------------------------------------------------------------------------
тады мне іх перамога непатрэбна: што Дзіма-Віця, што Франак - усё адзіна.
тады гэта было б праграмай максімум і поўным П
Канешне, трэ было спачатку запатрабаваць дзесяць хьвілін для садакладу па гісторыі бязьвінна сканаўшага ў 1991-м ВЛКСМ. Потым заявіць, што той жа самы Касінец быў некалі выключаны зь ЛКСМБ за амаральныя паводзіны і прапанаваць яму выступіць перад моладзьдзю яшчэ раз - з падрабязнасьцямі тае даўняе амаралкі. Канешне, кліент пачаў бы раўці, што яго ня выключалі. Тады з сарказмам канстатаваць, што, сапраўды, яго туды і ня прымалі з-за ідэйных прычынаў і наагул на днях яго вызваляць з займаемай пасады... і так далей. Трэ быць адэкватным сытуацыі і аўдыторыі. Паглядзеўшы па "Пілараме" на дэлегатаў і асабліва дэлегатак, зразумеў, што зь сёняшнімі камсамольцамі камунізьм не пабудуеш, а сацыялізм дык дакладна і канчаткова разваліш! І гэта, як той казаў, ўнушаець!!!
Наконт Трыньдзяцу. Ёсьць процьма сынонімаў - абзац, аблом, нам усім гамон ць векапомныя кранты etc. Але да вашывых блохаў, ваенных нэграў, адмарозкаў, шалудзівых людзей усё ж не дацягвае. Культурнавата неяк занадта. Трэ шліфаваць базар, і ТБМ тут недапрацоўвае. Адсюль і русыфікацыя прэ, бо на мове так ад душы ня вылаешся, як па-расейску.
Міхась, Франак!
Што не ўдалося Казуліну, тое вы зьдзяйсьнілі. Хай што пакуль на ўзроўні юніёрскіх спаборніцтваў.
Зачотны рэйд
Я думаю, тады "лідарам" апазіцыі было не на шмат лягчэй і прыемней, чым гэтым піанерважатым сёння.
«тады мне іх перамога непатрэбна: што Дзіма-Віця, што Франак - усё адзіна.»
А чаму гэта «манаху-самотніку» УВОГУЛЕ нейкая справа, чым гэта жыве наш рэальны міръ?!
Пакіньце каліласка гэту вельмі зямную справу вось Вячорку і Пашкевічу, якія ў ёй арыентуюцца.
Месца жа манаха-самотніка - назад у скитъ, хутчэй узмоцнена маліцца ў духу ды нябачна ўдасканальвацца ў вышэйзгаданых «маральных перамогах» разважаючы аб «правах» на оныя.
A "aak" Leps cym siadziec i necie i kamientavac, zrbicie svajo.
----------------------
Вячорка і Пашкевіч cваімі падманнымі дзеяньнямі на з'ездзе паказалі махлярскую палітычную сутнасць, па-першае абразіўшы арганізатараў у лепшых пачуцьцях да сваёй аўдыторыі і па-другое пасеялі недавер і падазронасьць у нявінных юнацкіх сэрцах нашай сумленнай моладзі. Па-трэцяе, асабліва ў дзяўчынак з ін'язу яны пашкодзілі маральныя ідэялы, у гэтым пераканае любое апытаньне ін'язаўскіх дзяўчынак.
прыезджай ;)
тое, што Вы лічыць дэманстрацыей сыстэмы... хай бы хто паспрабаваў такое учыніць дзесьці ў Эўропе - павыкідвалі б залі і трындзец :) Я даю Вам веры, што сыстэма гнілая: але тое вера, а з чынку гэтага ня бачна. Наадварот, тое, што Франак Вячорка - чалавек з імём (і прозьвішчам) трапляе на такое мерапрыемства можа сьведчыць, пра свабодны доступ на такога кшталту мерапрыемства. На ордэн гэты учынак не цягне. Толькі на мэдаль. Ці ганаровы дыплём. Учынка ўзроўню акцыі нацболаў на выступе Мілінкевіча. Толькі там апошніх павалтузілі.
галоўная думка маіх мэсэджаў: ГЭТА ФЛЭШМОБ, АЛЕ НЕ ПРАЦА ПАРТЫЙНАГА КІРАЎНІЦТВА. Калі гэта ўсё, што яны могуць прапанаваць - тады гэта сапраўды ТРЫНДЗЕЦ.
Крэатыўные? Дык гэта перапеўкі нацболаўшчыны :) Дзе крэатыў?
калі не падабаеца крытыкі - кідайце крытыкаваць Міколу :)
па-першае - сапраўды гэта метады лімонаўскіх нацболаў. чым хлопцы тады розняцца ад прыдуркаў што размалёўваюць Управу??? маргіналізацыя апазыцыі зацягваецца.
па-другое - сярод людзей на Зьездзе адназначна былі людзі, што сымпатызуюць беларускай мове (Франак нават узгадваў пра белмоўныя выступы), а тут нейкія хуліганы па-беларуску...
карацей - ГАНЬБА!!!
Карацей кажучы: МФ і Моладзь чагосьці там... наступным разам, калі будзіце ладзіць флэшмобы, што мусяц разбудзіць краіну, утрымайцеся ад "трындзецоў" ды іншых мацюкоў. І ня будзе крытыкі ў ваш бок.
«той самы інтарэс, што і ў беларусаў, што жывуь на адлегласьці ад радзімы.
прыезджай ;)»
Я-та непазьбежна прыязджаю пасьля кожнай паездкі з радзімы, але ад апазыцыі трымаюсь на адлегласьці. Таму што яе дзейнасьць даўно ператварылася у нейкі культ накшталт рэлігіі.
Яе дзеячы спраўляюць нейкія сымбалічныя абрады, каляндарныя сьвяты і г.д., практыкуючыся ў «маральных перамогах» - у сваім уласным уяўленьні і па-за працэсамі разьвіцьця рэчаіснасьці.
Калі жа нехта раптам знаходзіць спосаб неяк «упарыць» рэальным гаспадарам жыцьця у рэспубліця, каб тыя адчулі ці прынамсі заўважылі - усялякія «кашэрныя» адразу ўздымаюць хай: апаганіліся! згубілі цнатлівасьць!
Глупства, спадары дзеячы ад апазыцыі. Дайце нам вашу перамогу, і беларуская грамадзкасьць знойдзе спосаб, як вам адпусціць ваша «грэхападзеньне» ў наша рэальнае жыцьцё.
тады засталося маладзёнам накласьці па горцы на тым паці - вось бы "упарылі так упарылі".
Што тычыцца майго "ўдзелу ў апазыцыі" - Вы памыляецеся: я яшчэ далей ад палітыкі, чым Вы ад Беларусі.
адзінае непакоіць - хуліганы навокал :)
Тут адэкватнасьць (!) дадзенай канкрэтыцы - важней і прыярытэтней, чым абстрактна вызначанае «хуліганства» ці «не-хулиганства».
А да радзімы я звычайна блізка, калі не сказаць занадта.
Зьнізу кароткі відэаматэрыял са зьезда. Ёсьць момант галасаваньня ўсе падымаюць рукі, толькі два пацаны ў кадры гэтага ня робяць. Якасьць ня вельмі добрая, але здаецца, што там якраз Франак і Міхаіл. Можа ў БелаПАН ёсьць поўнае відэа, у т.л. з рэплікамі Вячоркі і Пашкевіча?
ну тады вось Вам "канкрэтныя адэкватныя прапановы"
1. стварыць "эскадроны" для апанэнтаў
2. кідаць ў турму за артагарфічныя памылкі (гл. вышей у камэнтарах)
3. прызначаць сыноў (натуральна, унікальных чалавекаў) на пасады хакейных рухаў.
4. прызнаць, што МФ тое ж, што і БРСМ, "толькі са знакакам якасьці"
5. абражаць па партыйных сьпісах
6. умыкаць войска па партыйных сьпісах
7. называцца Сярожам
і г.д.
Вы лічыце адэкватным параўновываць свае "канкрэтныя адэкватныя прапановы" з рэплікамі Вячоркі і Пашкевіча? Мерапрыемства адбылося, ніхто з лукамольцаў не пацярпеў. Не разумею, чаму столькі незадаволенасці дадзеным выпадкам.
Напэўна , трэба ўносіць карэктывы ў выхаванні ў дзяцячых садках, бо без дазволу людзі самі баяцца нават слова сказаць і іншых за гэта асуджаюць.
Вось і я прыкладна аб гэтым!
А ўсемагчымыя улады на ўсіх узроўзнях, пачынаючы ад дзятсадкоў і да Прэзыдэнта, гэтай авечай пакорлівасьцю «шэраговага» беларуса злаўжывалі, злаўжываюць, і будуць злаўжываць - так доўга, як толькі аб'екты злаўжывання будуць ім гэта дазваляць, гэта я вам гарантую.
Зрэшты - а чаму бы ім гэтага і не рабіць, калі яны могуць?.. :-))
Пра "дазвол": дазволу на крытыку Вячоркі у яго я не пытаў. Таму давайе без гэтых штодзенных штампаў: дазвол, забарона, слова не даюць сказаць. Вы тут учынілі гэтым двум, спадзяюся, добрым хлопцам, але якія павялі сябе па-хамску суцэльны "адабрямс". Гэта мяне непакоіць.
а па- мойму, Вы перабольшваеце сутнасць гэтага ўчынка (а дакладней, сгушчаеце фарбы) ,і таму ў Вас атрымліваецца хамства.
Па-Вашаму , што хамскага яны сказалі ці зрабілі? Можа дзякуючы Вячорку з Пашкевічам, мерапрыемства стала цікавым і запамінальным. Гэта ж быў ня з'езд састарэлых.
1. Хамскае, на мой погляд (буду агаворваць гэта), у паводзінах Вячоркі і Пашкевіча стаўленьне да апанэнтаў. Вельмі слушна такіх "гасьцёў" на мерапрыемствах апазыцыі называюць правакатарамі. І справа ня ў тым, што я маю сымпатыі да ВЛКСМ-БРСМ (не, ня маю), а ў тых, хто пачынае сваю размову з "трындзец" я б сам пад ручкі выводзіў б з прыстойнага таварыства.
2. Вячорка і Пашкевіч, як Вы лічыце, сапраўды яны зрабілі запамінальным той вечар. Дык што ім цяпер ў касу да Янчэўскага ісьці? Рэкляма вечарыны БРСМ атрымалася!
А маё стаўленьне - да адсутнасьці пераможных вынікаў ад тых сродкаў «барацьбы», якімі 14 год карыстаецца апазыцыя. І яно *вельмі* негатыўнае.
Калі не атрымліваецца ў гэтым кантэксьце такімі сродкамі - значыць ад непрадуктыных срожкаў пара адмовіцца і не страсаць паветра заведама безвыніковай дзейнасьцю. Якое бы моцнае пачуцце «маральнага права» гэтая дзейнасьць вам не спрычыняла.
Ці прызнаць, што гэта - не палітыка і зусім не «барацьба», а нейкі культава-абрадавы від дзейнасьці.
Я згодны з Вамі! Я якраз і лічу дзеяньні вячоркі і Пашкевіча "безвыніковым страсаньнем паветра". Ну не прачнуліся мы пасьля "трындзеца" у "іншай краіне". Адно, калі гэта зрабіў які шэраговец... але калі старшыні рухай і партый. І пра абрадавасьць згодны. І пра безвыніковасьць (але не цалкам - вынікі ёсьць).
Карацей я не падзеляю Вячорку-малодшага ад старэйшага - аднолькавая страсаньне паветра.
ну а пра выніковыя сродкі іншых палітыкаў я напісаў вышэй. Вось яны прадуктыўныя. Ці да спадобы яны Вам? Сродкі і палітыкі.
А вось гэта яшчэ не факт.
Яшчэ вельмі рана рабіць высновы, што новыя і неапрабаваныя мэтады малодшага, розныя формы «прамога дзеяньня», ня будуць больш эфэктыўнымі, чым беларуская культава-абрадавая «палітыка па-за палітыкай» дагэтуль. Можа аказацца, што будуць. Вось прынамсі факт, што сёньня яны выклікаюць рэзананс і цікавасьць (!) - гэта ўжо першае адрозьненьне!
Мой галоўны тэзіс прыкладна такі: да таго, на каго вы хочаце аказаць уздзеяньне, неабходна зьвяртацца на найбольш зразумелай яму мове. Значыць, нават калі такая мова - хамкая, падонкафская і мацерная, - ну значыць, трэба зрабіць над сабой высілак і вывучыць хамкую, падонкафскую і мацерную, каб узяць яе на ўзбраеньне. Інакш нічога ня будзе.
Таму што - нажаль, не Вячоркі вызначаюць сёньня ў рэспубліцы «мільё» грамадзка-палітычнай жыцьцядзейнасьці, а «гаспадары жыцьця», якія арганізуюць БРСМ (!) Калі Вячоркі дасягнуць перамогі і возьмуць у рукі гуж і бізун (!) кіраваньня - вось тады яны і будуць пера-фарматоўваць гэтае «мільё» на свой інтэлігенцкі капыл, і тады гэта будзе ў іх уладзе.
Тады можна будзе па хамстве - бізуном, бізуном: калі патрапіць бізун у рукі ненавідзячых хамства!
А пра выніковыя сродкі іншых палітыкаў... Я лічу толькі адно: ёсьць рэальныя пасьпяховыя палітыкі з выніковымі сродкамі ў сваім палітычным кантэксьце - а ёсьць тыя, хто без выніковых сродкаў, і гэтыя ўвогуле па-за рэальнай палітыкай. Ня ведаю, што тут і дадаць.
Карацей, дайце малодшаму Вячорцы час на палітычную творчасьць і эксперымент - можа ў яго нешта атрымаецца лепш, чым усё то, што за 14 год даказана што не працуе.
Падзяляю Вашыя погляды па гэтай тэме.
АДЛЕГЛАМУ
Адлеглы - не нягеглы!
Адлеглы - малайца!
І аргументы - з цэглы!
І тэксты - без канца!
Прачытаў я бегла -
На душы адлегла.
:)
2. Ведаеце, быў такі чалавек, які проста гавара з народам прыйшоў да ўлады. Справа ў тым, што БУДЗЕ, але БУДЗЕ так як ЁСЬЦЬ цяпер. Калі прыйдзе новы, хто будзе пужать нас "шаудзівымі людзямі і адмарозкамі" - мне лягчэ ня стане. Трындзец - з той самай опэры.
3. А ён ўжо трапіў у рукі, тых, "хто ненавідзіць хамства" :) - вывелі хамаватых хлапчукоў з залю. Вось што я меў наўвазе, калі казаў пра страту "маральнай перамогі" (не бяздзейнасьць і пустамарнасьць, а сапраўдную перамогу). Навошта сядзібы тыя абараняць, калі "зьбіраемся размаўляцю на мове плебсу": абяцайце адразу Траецкае пад гоп-дыскач - і піпл ваш!
4. Час даць - не праблема. Але падтрымку наступнаму "трыдзецу" - не. Мне новы ператрахівацель не патрэбны. Таго таксама рыхтавалі тольк сьцежачку праторыць, а там на "інтэлегенцкі капыл перарабіць". Хопіць!
Франеку пора повзрослеть, период инфантильности слишком затянулся. может, и в самом деле в армию сходить.
Лiстапад 2, 2008 у 16:56
Детский сад. И эта дурь называется "борьбой" и "креативом"?
Франеку пора повзрослеть, период инфантильности слишком затянулся. может, и в самом деле в армию сходить.
==========
Сходите к практологу, Инга
Калі Франак і Міхась хацелі сказаць нешта сур'ёзнае (быў там нейкі пасыл пра адабраныя ільготы ў студэнтаў) - ну дык вынік нулявы! Нават горш - займелі хутчэй адмоўны імідж у тых, да каго апелявалі (у дзевачак з ін'язу)...
Зразумела, у моладзі, якая любіць флэш-мобы і сьцёбы яны аўтарытэт свой узьнялі. Толькі пацаны М. і Ф. мусяць вызначыцца, чым яны ў сваім грамадзкім жыцьці займаюцца і чаго хочуць дасягнуць. Думаю, лідары моладзевых ПАЛІТЫЧНЫХ арганізацыяў, калі яны самыя трымаюцца і выступаюць за дэмакратычныя каштоўнасьці, мусяць ПАВАЖАЦЬ сваіх палітычных апанентаў, якія б яны не былі, на іх думку, маразматыкі. Проста ўсяму сваё месца. Каб гэта зрабілі не яны, а звычайная беларуская моладзь - я б сказаў адназначна: "Малайцы пацаны!" Тое балота трэба трэсьці...
"звычайная беларуская моладзь" , напэўна, пабаялася атрымаць за гэта суткі. А Вячорка і Пашкевіч не пабаяліся. Хутчэй за ўсё, сярод дэлегатаў былі тыя, хто згодзен з довадамі хлопцаў, і наступным разам ,магчыма, яны вырашаць не саўдзельнічаць у хлусні, не захочуць выглядаць баязліўцамі.
" Авечка, якая пакорліва аддае сябе на з'ядзенне, толькі дапамагае ваўкам усталёўваць ваўчыны парадак." (С.Гейм."Агасфер")
Калі Вы з той крытыкі зрабілі выснову, што Вам прапаноўваюць быць пакорівымі - тады Вы не нічога не зразумелі.
Але каб не выйсьці з каляіны Вашай цытаты адкажу: з воўчымі парадкамі найболаў, цяпер, нажаль, і маладафронтаўцаў пакорліва мірыца ня зьбіраюся.