Эўрапейскі суд па правах чалавека запатрабаваў ад Расеі тлумачэньняў з прычыны яе адмовы задаволіць пазоў двух польскіх грамадзян, якія зьяўляюцца нашчадкамі афіцэраў, расстраляных у Катыні НКВДыстамі ў 1940 г.

У Катыні знайшлі свой вечны спачын і беларусы, што служылі ў польскім войску й былі інтэрнаваныя ў верасьні 1939 г. саветамі. У прыватнасьці, там быў расстраляны аўтар «Нашай Нівы» (1908—1914), пісьменьнік і публіцыст Францішак Умястоўскі (Дзядзька Пранук).

Нагадаем, што на мінулым тыдні Хамоўніцкі суд Масквы адмовіў у рэабілітацыі польскім грамадзянам, расстраляных НКВД пад Катыньню.

Сын афіцэра Войска Польскага Ежы Яновец і ўнук другога афіцэра Антоні Рыбоўскі — першыя грамадзяне Польшчы, што падалі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека дакумэнты для разгляду іх патрабаваньняў да Расеі наконт катынскай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0