Рэшта былой велічы сядзібы Стралкаў.

Рэшта былой велічы сядзібы Стралкаў.

Флігель бяз вокнаў і дзьвярэй.

Флігель бяз вокнаў і дзьвярэй.

На двары стаіць старэнькая тэхніка.

На двары стаіць старэнькая тэхніка.

Тутэйшы сьвіран ацалеў. У адрозьненьне ад янавіцкага калегі.

Тутэйшы сьвіран ацалеў. У адрозьненьне ад янавіцкага калегі.

Вінаград пасьпеў.

Вінаград пасьпеў.

Сям’я Стралкаў на ганку сядзібнага дому (здымак 1930-х гг.)

Сям’я Стралкаў на ганку сядзібнага дому (здымак 1930-х гг.)

Сядзібе Стралкаў, заснаванай на пачатку ХХ ст., збольшага пашанцавала — у яе ёсьць гаспадар. На падворку стаіць старая тэхніка — грузавік, трактар, прычапное. Але шанцаваньне гэтае досыць умоўнае: прыкметы занядбанасьці тут паўсюль — у зацыраваных газэтамі ды цэляфанам вокнах панскага дому, у вокнах флігеля безь ніводнай шыбіны, у сымбалічнай браме, ад якой засталіся толькі аблупленыя слупы. За гэтай самай брамай, прайшоўшы паміж флігелем і надзіва ацалелым сьвірнам, можна пабачыць неверагоднай прыгажосьці краявід — першыя ўласьнікі сядзібы ведалі, дзе збудаваць.

«Бяда, што наш бізнэс такі нясьмелы — не рашаюцца апекавацца старымі дамкамі» — кажа старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч. Зь ім цяжка не пагадзіцца. Едучы па мясцовых вёсках ды ўскраінах Клецку і Нясьвіжу, можна пабачыць дастаткова шыкоўных дамоў з дарагімі аўто пад вокнамі. Іх гаспадары маглі б узяць пад апеку рэшту былой велічы сядзібаў Радзівілаў, Яленскіх, Беразоўскіх, Вайцахоўскіх ды Піляўскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?