Сяргей Каваленка накіраваў у пракуратуру скаргу на прадпрыемства «Дыяніс». Ён лічыць, што назва гарэлкі «Бульбаш» абражае нацыянальную годнасць беларусаў і ў прыватнасці самаго спадара Каваленкі як прадстаўніка беларускай нацыі.

Паводле Сяргея Каваленкі, слова «бульбаш» у беларускай мове не існуе, і яно ўзнікла ды ўжываецца як зняважлівая мянушка беларусаў. Таму Каваленка патрабуе распачаць крымінальную справу у адносінах да вінзавода па факце публічнай абразы нацыянальнай годнасці і распальвання нацыянальнай варожасці.

Перад тым, як звярнуцца ў пракуратуру, Сяргей Каваленка напісаў на прадпрыемства ліст, у якім растлумачыў сваю пазіцыю. Але кіраўніцтва завода ў афіцыйным адказе абвінаваціла спадара Каваленку ў тым, што гэта менавіта ён распальвае нацыянальную варожасць, калі нагадвае аб сапраўдным значэнні слова «бульбаш».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0