Адпаведнае абяцаньне ўтрымліваецца ў неафіцыйным лісьце, накіраваным у эўрапейскія структуры. Аднак нічога не гаворыцца пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду.
«Беларусь сур’ёзна разглядае магчымасьці аднаўленьня супрацы з ЭС, што зьявіліся пасьля рашэньня Рады ЭС ад 13 кастрычніка 2008 году» [тут зваротны пераклад з ангельскага перакладу дакумэнту], — гаворыцца ў лісьце, пераклад якога мы атрымалі з крыніцаў у Брусэлі. «Гэтае рашэньне стварыла неабходныя перадумовы для поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу».
У лісьце цытуюцца выказваньні У.Макея ў часе «Менскага форуму», і заяўляецца:
«Каб прадэманстраваць сур’ёзнасьць свайго намеру нармалізаваць адносіны з ЭС, беларускі бок:
1) пацьвярджае сваю гатоўнасьць да дэталёвага абмеркаваньня рэкамэндацый АБСЭ/БДІПЧ што да ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу ... .
2) забясьпечыць:
a) рэальную магчымасьць для недзяржаўных газэтаў «Народная воля» й «Наша Ніва» друкавацца на тэрыторыі Беларусі;
б) вярнуць вышэйназваныя ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду і ўключыць іх у дадатковы каталёг «Белпошты».
У лісьце таксама выказваецца гатоўнасьць улічыць пажаданьні ўпаўнаважанага АБСЭ па свабодзе СМІ ў сфэры заканадаўства.
Нічога не гаворыцца пра іншыя, у тым ліку рэгіянальныя выданьні, пазбаўленыя магчымасьці друку і распаўсюду.
«Народная воля» покуль мае выходзіць двойчы на тыдзень, у аўторак і пятніцу. Дамовы прадугледжваюць магчымасьць пераходу яе на штодзённы выхад. Няма і іншых дэталяў — адносна акрэдытацыі карэспандэнтаў, магчымасьці для продажу праз крамы ды іншае — якія складаюць умовы для нармальнай працы СМІ.
Газэтны цэх Беларускага дому друку, які належыць Адміністрацыі прэзыдэнта, ужо падрыхтаваў зьменены графік працы з улікам «Народнай волі». Газэта мае пачаць друк там ад 1 сьнежня.
«НН» і «Народная воля» былі тэлефанічна паінфармаваныя Адміністрацыяй прэзыдэнта пра магчымасьць «вырашэньня праблемаў распаўсюду». Газэты адразу накіравалі адпаведныя лісты ў «Белпошту» і «Белсаюздрукі». Пакуль невядома, зь якога дня дзьве газэты вернуцца ў распаўсюдніцкія сеткі. Ідуць перамовы з прадпрыемствамі-распаўсюднікамі.




Абавязкова буду набываць кожны нумар НН у Белсаюздруку!!
Толькі дзе шчэ улады саступяць? У палітвязнях? у закону аб СМІ? У ВК РБ? у адмене крымінальнага пераследу за незарэгістраваныя арганізацыі? У рэгістрацыі грамадскіх арганізацый? і г.д.. да чэсных выбараў дойдуць.
Ды ніколі той у каго кроў на руках на сурьёзныя саступкі не пойдзе. Трэба самім дамагацца зменаў.
Чаму вы не ўмееце радавацца таму, што дасягнута??? Па-мойму, гэтая змена - здарэнне году! У Беларусь вярнулася незалежная прэса, хоць бы толькі і дзве пакуль!!! Ці гэта не нагода для радасці???
Але тым ня менш, можа і рана, але ўсё ж віншую Рэдакцыю і ўсіх чытачоў з такой пазытыўнай навіной!
Спадзяюся, што ў НН і НВ зьявіцца адмыслова для гэтага (калі ўжо такая маза) адмысловая рэклямная прадукцыя накшталт Белсатаўскай :)
«Як вярнуць, так і праз пару дзён, тыдняў, месяцаў выкінуць могуць.
Без гарантыі...»
А дык уся гэта «лібералізцыя» (яе абяцанкі) характэрызуецца адным:
што гарантыя усяго гэтага заўсёды прапануецца толькі адзіная - і імя гаранта усім добра вядома :-)
А каб быць цікавай прэсай для большасці грамадства НН і НВ трэ быць больш адпаведнай густам большасці грамадства, а не толькі дэмакратычнай публіцы. Менш палітыкі -- больш праўды жыцця.
Бо праўда жыцця і ёсць самая крутая палітыка.
Рэд. Будзем працаваць.
Лiстапад 21, 2008 у 18:46
Менш палітыкі -- больш праўды жыцця.
Бо праўда жыцця і ёсць самая крутая палітыка.
==========================
Дык у тым-та і "праўда жыцця", што палітыка ў нашай краіне трымаецца на хлусьні.
Калі гэтага не тлумачыць народу, дык траціцца сэнс незалежных СМІ.
Бо калі кіроўца вядзе аўто пад адхон, які сэнс апісваць вартасьці рухавіка, альбо падвескі?
==============================
Альбо краявіды, якія мільгаюць вакол так, што воку не ўтрымаць. Рацыя, Кнехт!
Але, гарантавана знойдуцца ў "аўто" й тыя, каму будзе жыцьцёва неабходна ведаць і вартасьці рухавіка й краявіды, нават у такіх варунках. І што зь імі рабіць? Мо ў лыч іх натаўчы? Га? Вось дзе пытаньне...
А каб не было у большасці грамады патрэбы сядаць у аварыйнае аўто, то трэ пісаць пра праўду жыцця ва ўсіх яе разнакаляровых праяўленнях, а не толькі ў чорна-белым адлюстраванні: хто не з намі, той супраць нас. Гэтага хапае як ва ўладных кіроўцаў, так і ў апазіцыйных.
А калі няма аргументаў, то тады абавязкова трэ ў лыч. Або зноў даваць каманду -- каравул стаміўся.
Падаецца, што гэта ужо праходзілі, але імкнемся наступіць на тое ж самае. Гісторыя вучыць, што нічому не вучыць.
Адмена брутальных санкцый на распаўсюд дробязь для ўлады, але ад нас залежыць, каб гэты каменьчык прывёў да вялікіх зрухаў. Думайце глабальна, дзейнічайце лакальна.
==============================
Ня трэба сп. Дыньку чарку піць. Няхай гарбатай бавіцца. А то пасьля чаркі ён мо за пяро (маю на ўвазе прыспасобу для напісаньня літараў) возьмецца, зноў лухты панапіша...
Сустракаюцца два ўкраінцы. Адзін распавядае: \"Буў я ў Кіеве і бычыў там мост: такі довгы, довгы. Ідэш по нёму ідэш, ідэш по нёму ідэш, а конця ёму не відаць\". Другі слухае, галавой ківае: \"О то ж так і чоловік, жывэ собі жывэ, жывэ собі жывэ, жывэ собі жывэ, та й умэр\".
Перад тым, каб на просьбу асобы састарэлага ўзросту саступіць месца ў грамадскім транспарце, трэба запытацца: "За каго Вы галасавалі на колішніх прэзідэнцкіх выбарах?"
Лiстапад 22, 2008 у 7:46
Шчыра віншую ўсю рэдакцыю і асабіста спадара Дынька! цудоўная навіна якую вы ўсе выпакутвалі! ня грэх вам і чарачку сення выпіць!
===================
Пакутвалі, пакутвалі і нарэшце выпакутвалі "цудоўную навіну".
Ну, і што зменіцца для "Нашай Нівы"? Раней былі пакутнікамі за ідэю, а зараз стануць такімі ж як усе.
Прапаную рэдакцыі захаваць статус-кво ў знак салідарнасці з прыгнечанай і забароненай рэгіянальнай прэсай. Гэта будзе моцны піяр-ход, які дадасьць падпісчыкаў і пакажа годнасьць "першай нацыянальнай газеты".
Паабязаюць і ня зробяць.....
Ці байструкі калі свае слова трымалі?
І чаму ж гэта?
Баіцеся, што яны перадумаюць?
Дык гэта не ад нас з вамі залежыць. І не ад "Нашай Нівы".
Калі гэтыя дзьве газэты атрымаюць магчымасьць больш адкрытага распаўсюду (падпіска, шапікі) — тое будзе добра. Але... істотна гэта нічога ня зьменіць. Большасьць тых, зто хацеў атрымліваць гэтыя выданьні — атрымлівае іх і зараз.
Таму: скакаць козьлікамі і пляскаць ў ладкі з гэтае нагоды — несур'ёзна! Нічога прынцыпова важнага не адбылося.
А ці будуць цяпер рэгістраваць у гэтай глебе?