Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Духоўны лідэр беларусаў замежжа будзе сьвяткаваць 50-годзьдзе свайго сьвятарства ў Беларусі.

Айцец Аляксандар Надсан (Бочка) нарадзіўся 8 жніўня 1926 г. у мястэчку Гарадзея на Нясьвіжчыне, скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, дзе вучыўся на матэматыка.

Скончыў таксама курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбертыне, менскую афіцэрскую школу Беларускай Краёвай Абароны. У 1944 г. пакінуў Беларусь, партызаніў у Францыі, далучыўшыся да Руху Супраціўленьня, потым уступіў у войска Андэрса.

Па вайне асеў у Ангельшчыне. Паступіў на матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту, які пасьпяхова скончыў у 1953 г. Рэдагаваў пэрыёдыкі беларусаў замежжа; быў адным з стваральнікаў і ўзначальваў (1951—1953 г.) Згуртаваньне беларусаў Вялікае Брытаніі; быў адным з кіраўнікоў Беларускага Акадэмічнага Каталіцкага Аб’яднаньня «Рунь», што гуртавала беларускую інтэлектуальную моладзь Заходняе Эўропы й ЗША. Актыўна супрацоўнічаў з найбуйнейшым беларускім духоўным асяродкам на Захадзе — Беларускай Каталіцкай Місіяй у Вялікай Брытаніі.

Не без уплыву першага Рэктара Місіі Чэслава Сіповіча прысьвяціў жыцьцё сьвятарскаму служэньню. У 1953 г. паехаў у Рым, дзе шэсьць гадоў вывучаў багаслоўе ў Грэцкай калегіі. Сярод студэнтаў з розных краінаў, якія ўсе мелі літургіі на родных мовах, у будучага сьвятара паўстала пытаньне, чаму беларусы ня маюць магчымасьці славіць Бога па-свойму.

23 лістапада 1958 г., магістрам багаслоўя, ён прыняў сьвятарскае сьвячаньне.
У 1959 г. вярнуўся ў Лёндан, дзе ўключыўся ў беларускае жыцьцё ўжо ў якасьці сьвятара, ад 1966 году кіраваў школай-інтэрнатам імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай Каталіцкай Місіі — для хлопчыкаў зь беларускіх сем’яў розных веравызнаньняў з краінаў Заходняе Эўропы.

У 1971 г. у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Скарыны, і а.Аляксандар стаў яе нязьменным кіраўніком, папаўняючы бібліятэчныя фонды друкаванымі скарбамі беларускай культуры, што хутка зрабіла Бібліятэку найбуйнейшым беларускім кнігазборам за межамі Беларусі, які прываблівае дасьледчыкаў з усяго сьвету. Пры Бібліятэцы працуе музэй, дзе сабраныя матэрыяльныя сьведчаньні шматстагодзьдзевай гісторыі Беларусі.

У 1981 г. а.Аляксандар стаў Рэктарам Беларускай Каталіцкай Місіі ў Вялікай Брытаніі, а неўзабаве й апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў замежжа — і ў гэтай якасьці рэгулярна адведваў беларускія асяродкі ва ўсіх кутках сьвету, ад Аўстраліі й Новай Зэляндыі да абедзьвюх Амэрыкаў.

Цягам гадоў ён працаваў зь перакладамі бізантыйскіх літургічных тэкстаў на беларускую мову — праца, якая зазвычай робіцца вялікімі аўтарытэтнымі камісіямі і ўяўляецца непад’ёмнаю для аднаго чалавека.
Надсан здолеў зрабіць якасныя й натхнёныя пераклады велізарнага корпусу тэкстаў літургічнае традыцыі Ўсходняга Хрысьціянства, сам склаў службы беларускім сьвятым і на вялікія беларускія сьвяты (Служба пра памнажэньне любові, Службы да сьвятых Эўфрасіньні Полацкай і Кірылы Тураўскага). Ён быў першым сьвятаром у сьвеце, які пачаў сыстэматычна ўжываць беларускую мову ў багаслужэньні.

Як мінімум два дзесяцігодзьдзі ён быў адзіным чалавекам, хто штодня (!) літургічна маліўся за Беларусь і па-беларуску.
Малітоўнік «Госпаду памолімся» (Менск, 2002) стаўся як афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускае Грэка-Каталіцкае Царквы.

Ён стаўся першым чалавекам з Заходняга сьвету, хто прыехаў у Беларусь пасьля Чарнобыльскай аварыі з грузам лекаў для ахвяраў радыяцыі. Гэта быў ягоны першы візыт на Бацькаўшчыну пасьля вайны. Ён утварыў Камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі, езьдзіў па ўсім сьвеце і дзе мог выступаў у друку ды на тэлебачаньні з аповедамі пра трагедыю Беларусі — і людзі адгукаліся. У выніку ўтварылася некалькі самастойных арганізацыяў, якія — ужо без удзелу айца — дапамагаюць беларусам пераадольваць наступствы Чарнобылю.

Айцец Аляксандар застаецца самым запатрабаваным беларускім сьвятаром у сьвеце. Штогод на Каляды й Вялікдзень беларускія радыйныя рэдакцыі ды газэты просяць яго пра казані — заўсёды глыбока духоўныя, зьмястоўныя і па‑чалавечаму цёплыя.

Ягоная навуковая бібліяграфія складаецца зь дзьвюх з паловай сотняў публікацыяў. Дзякуючы надзвычай шырокай асьвеце і валоданьню многімі мовамі ён разблытаў многія навуковыя загадкі. Так, Надсан быў бадай адзіны, хто мог на падставе Капэнгагенскае Пасхаліі вызначыць год выданьня Скарынавае «Малой падарожнай кніжкі» — 1522, а не 1523—1524, як пісалі дагэтуль. Ён «расчытаў» аль‑кітабы беларускіх татараў ды ўвёў іх у сусьветны навуковы ўжытак, запачаткаваўшы такім чынам беларускую кітабістыку.

Ён ведае на памяць усе беларускія друкарні ад часоў Скарыны да ХХ стагодзьдзя і можа апавесьці, хто, што і як у іх выдаваў і якія беларускія асаблівасьці былі ў тых кнігах. Ягоная праца пра Кірылу Тураўскага дагэтуль застаецца найлепшым аналізам жыцьця, служэньня й творчасьці гэтага самага яркага беларускага сьвятога й пісьменьніка.

Ён зладзіў шэраг міжнародных канфэрэнцыяў па розных аспэктах беларусістыкі, у тым ліку прысьвечаную 1000-годзьдзю Хрысьціянства ў Беларусі (1988). Актыўна супрацоўнічаў з навуковым ангельска-беларускім таварыствам, чытаючы лекцыі ды друкуючы артыкулы ў часопісе «Journal of Byelorussіan Studіes», хрысьціянскім часопісе «Божым шляхам», «Весьніку беларускага каталіцкага душпастырства», які сам і выдаваў.

Апошнія гады а.Аляксандар прысьвяціў дасьледаваньню гісторыі беларускага Хрысьціянства ХХ ст. (кнігі «Біскуп Чэслаў Сіповіч: Сьвятар і беларус», па-беларуску (2004) і па-ангельску (2007), «Pro patrіa alіena: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі» і «Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі» (абедзьве 2006)).

Сёлета навуковая дзейнасьць айца Аляксандра будзе адзначаная ганаровым Дактаратам, які дае яму ў Вільні Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

ІД

12:58, 21 лiстапада 2008

1 каментароў

ГФ напiсаў(ла)

Лiстапад 23, 2008 у 20:41

Дай Бог гэтаму адданаму беларускай справе і светламу чалавеку здароў"я і бясконцага надхнення ў яго вялікай працы на карысць беларускай нацыі.

Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5% Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі выступяць на Мінскім кніжным кірмашы Парыж чакае Траволту з базукай Падтрымайце Івана Шульгу Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі У студзені продажы новых аўтамабіляў ў Расіі скараціліся на 37% А Кіеў масава прагаласаваў за Цімашэнку АБСЕ прызнала выбары на Украіне дэмакратычнымі Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43