![]() |
Справа з канфіскацыяй на мяжы ў Берасьці дзесяці асобнікаў часопісу «ARCHE» разьвіваецца па гарадзенскім варыянце.
Галоўны рэдактар часопісу атрымаў ліст зь Дзяржаўнага мытнага камітэту за подпісам намесьніка яго старшыні С.Барысюка. У ім паведамляецца, што ў адпаведнасьці з заключэньнем Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 5.11.2008 у №7‑8 часопісу за 2008 год «была прызнана наяўнасьць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасьці і прапаганды такой дзейнасьці» (тут і далей – пераклад з расейскай).
Матэрыялы справы па гэтым пытаньні былі накіраваныя ў суд Маскоўскага раёну Берасьця «з хадайніцтвам аб прызнаньні дадзенай інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай і яе наступным зьнішчэньні».
Які матэрыял таўшчэзнага, 1100‑старонкавага юбілейнага нумару (часопісу споўнілася 10 гадоў) носіць экстрэмісцкі характар? Рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў мяркуе, што экспэрты берасьцейскага КДБ маглі кваліфікаваць такім чынам аналіз вядомага беларускага палітоляга В. Сіліцкага на тэму парлямэнцкіў выбараў, або круглы стол, прысьвечаны масавым затрыманьням актывістаў апазыцыі пасьля выбуху 3 ліпеня ці рэцэнзію кінакрытыка А. Расінскага на фільм А. Вайды «Катынь», дзе аўтар ставіць чэкістаў і фашыстаў у адзін шэраг. У нумары надрукаваныя дзьве гістарычныя манаграфіі ў перакладзе з ангельскай і польскай моваў і тры дзясяткі артыкулаў, пераважна навуковых і гістарычных – выпуск мае за тэму дасавецкую гісторыю Беларусі.
Аналягічныя спробы прызнаць розныя выданьні экстрэмісцкімі КГБ рабіла на іншым «заходнім рубяжы краіны», у Горадні. Там таксама накіроўвалі ў суд інфармацыйныя матэрыялы, сканфіскаваныя пільнымі мытнікамі ў розны час. Сярод іх аказаліся ўлёткі кандыдата ў прэзыдэнты Мілінкевіча і розныя газэты і кнігі на беларускай мове. У дзеячоў апазыцыі, унесеных у сьпісы на ператруску, папросту адбіралі кнігі, якія яны бралі на чытаньне з сабой у цягнік.
На шчасьце, гарадзенскія справы пакуль скончыліся нічым – суд завярнуў матэрыялы назад, дачапіўшыся да фармальнасьцяў.
Маўляў, начальнік абласнога ўпраўленьня ГБ няправільна аформіў пазоў.
Не да сьмеху – маем справу з мэтаскіраваным запалохваньнем як выдаўцоў, так і чытачоў, з спробай спэцслужбаў вярнуць сабе цэнзарскія функцыі, мяркуе В. Булгакаў. Такая практыка існавала ў таталітарных дзяржавах – нацысцкай Германіі і Савецкім Саюзе.
Часопіс «ARCHE» – гэта незалежнае навукова‑папулярнае і грамадзка‑палітычнае выданьне, у якое пішуць дзясяткі беларускіх інтэлектуалаў. Дзякуючы сваёй высокай якасьці, ён стаў адзіным беларускім выданьнем, запрошаным у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».
Рэдактар «ARCHE» не выключае, што яму прыйдзецца зьвярнуцца да інтэлектуалаў і культурных выданьняў іншых краінаў Эўропы з заклікам распачаць кампанію салідарнасьці.





Пайду хутчэй сёньня набуду, ато яшчэ зьнікне і ўсё.
... ці рэцэнзію кінакрытыка А. Расінскага на фільм А. Вайды «Катынь», дзе аўтар ставіць чэкістаў і фашыстаў у адзін шэраг.
======================
Грамадзству даўно патрэбна паставіць пытанне аб перайменаванні КДБ ў СББ (Службу Бяспекі Беларусі), напрыклад. Бо арганізацыя з такою назваю нясе на сабе крывавую гістрыю сваіх папярэднікаў і балюча рэагуе на "абразу лагатыпу" - успамін аб злачынствах.
Неабходна тэрмінова вырашаць гэтае пытанне, прымеркаваўшы яго да якой-небудзь даты (дзень нарадэння Ягоды, напрыклад :) )
Анi я, анi тыя аутары, каго я запрашау, не збiралiся пiсаць у той нумар у рэчышчы "традыцый супрацiву", а тым больш - "экстрэмiсцкiх". Так што, апроч прадмовы, а таксама рэкламы па выхадзе, экстрэмiсцкiх матэрыялау там няма.
Ну ўсё Літвін - Вы патрапілі: больш у Вашу лаяльнасьць да рэжыма ніхто не паверыць, раз Вы аказаліся сярод аўтараў эстрымісцкага выданьня :-) Вельмі наіўна з Вашага боку.
Зрэшты, Вам павінна быць ня горш чым мне вядома, што ўлады вызначаюць лаяльнасьць не па зьмесце, а па факце (!) а менавіта: дзаржаўная гэта прэса - ці недзяржаўная. Усё лаялісцкае друкуецца толькі ў дзяржаўнай прэсе, пара гэта ўцяміць.
Карацей, у нашай дзяржаве проста ня можа быць нейкага несанкцыянаванага лаялізму: калі ён несанкцыянаваны - дык, гэтак, ён ужо і нелаяльны! Мейце гэта на ўвазе і ў Вас будзе менш расчараваньняў.
================================
Ня аўтарам-сааўтарам трэба было тлумачыць...Ці ж аўтары-сааўтары дурнейшыя за паравоз?
Што для Гарлівага - лаялізм, то для "адмыслоўцаў" - экстрэмізм. Ім вы патлумачыць ці не забылі?
доўгі час было так, але па меры ускладнення сітуацыі, давядзецца мірыцца з несанкцыяваным лаялізмам, калі ж бо ён яшчэ гарачэйшы і адданейшы за санкцыяваны!
а што да наіўнасці - дык я з ёй нарадзіўся
Магчыма ён камусьці й тлумачыў, што "лаялізм", у мяне "лаялізм"!
А там пачулі й падумалі: "Что за лАялизм такой? От белорусско-националистического слова "лаяться", наверно? Не иначе, как против существующей власти - а то против чегож ещё?" Ды так і занатавалі, што маўляў у гэным нумары ў сваім матэрыяле гэны аўтар імкнуўся выразіць лаянку, як экстрыміст.
І потым сам аўтар скардзіцца, маўляў дзе, у чыім артыкуле экстрымізм знайшоўся?! :))))
"Что за лАялизм такой? От белорусско-националистического слова
===============================================
Гы-гы-гы
Ага, ня блытайце калі ласка. Гарлівы правільнай мовай мувіць, ліцьвінскай. Ці вы ня ведалі? Таму, калі б ён "адмыслоўцаў" правільна папярэдзіў, дык яны пачулі б у тым лаялізьме не беларуска-нацыяналістычны сэнс "лаяцца" а зусім іншы - "лізаць".
А калі сур`ёзна, дык Гарліваму ганарыцца трэба было б, а ён на нейкую рэкляму рэдакцыйную наракае, клянецца у адсутнасьці "традыцыйнага супраціву". Кшталту, "не вінаватая я-а-а-а". А калі так, дык лізаць яму трэба! лізаць! Так бы мовіць - НЕТРАДЫЦЫЙНА супраціўляцца! Ага.
гутарка не толькі пра мяне, але і яшчэ пра некалькіх аўтараў, чые творчыя інтэнцыі. сп. Булгакаў вырашыў несанкцыянавана "сканверсаваць у змаганне"
=============================================
Але ж, заўважце, іншыя аўтары творчых інтэнцый не пусцілі смэркаў з гэтае нагоды.
- пішу усюды, дзе бяруць, у тым ліку і ў дзяржаўную. А ў чым, уласна кажучы, прэтэнзіі?
не ведаю, што такое "смэркі", але калі скандал будзе развівацца - у тым самым духу выкажуцца яшчэ некалькі чалавек.
Таксама паведамце сваё сапраўднае імя і каардынаты, калі Вы такі Мужны Беларускі Супраціўленец.
===========================
Ня ведаю, што такое "той самы дух", але ці не сазваніліся вы ўжо ды ўсё ціпа ўзгаднілі?
===========================
Я ж расшыфраваў: традыцыйнае змаганьне. Ці вы не чыталі мой допіс?
Таксама паведамце сваё сапраўднае імя і каардынаты, калі Вы такі Мужны Беларускі Супраціўленец.
================================
І гэта ўжо даваў некалі. Фядуту. Ён цікавіўся. Кіроўца маршрутнага таксі Саянаў Д. з Рыгі.
Дзе ключ ад кватэры ляжыць сказаць?
Тым не менш, раю пасьпяховага вырашэньня праблемы і далейшай плённай працы.
Мэтаў такіх ня меў, паверце. Проста хацеў зьвярнуць вашую ўвагу на адзін непрыкметны бок вашых заяваў на падзеі. На "рэдакцыйную рэкляму", на імпэтны й пагардлівы вырак"традыцыйнага змаганьня". Пагадзіцеся, каб выказаць вашую думку, зусім не напрошваліся такія вэнзалі-адыходы.А значыць, на аю думку, то было зроблена адмыслова. У чарговы раз адмыслова. Гэта сьведчыць і ваш ёрніцкі зварот да мяне (Лiстапад 24, 2008 у 22:11).
Я вас разумею, а вы мяне (і ня толькі) разумець не жадаеце...Але ж я (і ня толькі) ёсьць, і вашай зьнявагі не заслугоўваю.
- ага, вы ўсяго толькі сцвярджаеце, што я нешта некаму ліжу. А знявагі, канешне, не заслугоўваеце. Логіка і этыка таксіста-пралетарыя, Паліграфа Паліграфыча?
- ага, вы ўсяго толькі сцвярджаеце, што я нешта некаму ліжу.
==========================================
Гэта не я сцьвярджаю, а вы, сваёй пагардай. Я ўсяго толькі засяродзіў на гэтым увагу. У тым ліку й вашую ўвагу.
2Якубанец
Носюцца з гэтым дурным «змаганьнем» ды «супрацівам», як зь пісанай торбаю! Пара ўжо здаць сабе справу, што «рэжым» усур’ёз і надоўга...Досыць ужо басьціся, як тое цялё з дубам!
====================================
Як "прыемна" пачуць гэта... А надоечы тутака (НН) узгадвалі на Слуцкі Збройны Чын...І гэта толькі асобны вам прыклад.
Мне да сракі, кім вы будзеце зваць мяне, таксістам-паліграфам, ці пралетарыят-эстэтам-этыкетам якімсьці. Але ж нештачка павінна застаца ў вашых лысых галовах і акрамя навукі? Ці ў вас усё ў галаву пайшло, нават тое, што ў сэрцы звычайна месьціцца? Але, калі й так, дык і гэтым вашую пагарду, басьціста-дубовую, не патлумачыць. Не! Аніяк.
Мо вашыя галовы й ёсьць тыя самыя торбы пісаныя.
Ну, ня думалі тыя людцы, наколькі надоўга той "рэжым"! Ня ду-ма-лі. Не такія мабыць вучоныя былі, усё болей з гноем справу мелі...Прабачце, але Вы Мудак, Якубанец!
Ваша шарыкавае шчасце, Саянау, што Вы жывёце у Ульманисаускай Рызе, инакш патупали б мы з Вами, шаноуны слухач Радыё Шансон и Рускага, у суд за абразу.
====================
Вашае шчасьце, спадар Сноб, што Вы жывяце ў лукашэнкаўскай Беларусі, і таму павесьці Вас у суд за абразы ніяк пакуль не атрымаецца...пачынаючы з "каралішкі-стахішкі" ды проста "беларусішкі". Уразумеў?
А радыё шансон скруціце трубачкай, ды засуньце...куды трэба, і пажадана плашмя.
=========================
А магу! Я нават болей магу. Напрыклад магу не прасіць апанэнтаў зрабіць тое самае...Вы ж ведаеце, каб зьняважыць зусім не абавязкова карыстацца зьняважлівым слэнгам...