Свет
3 каментары | 17:35, 28 лiстапада 2008


Лягенда італьянскай музыкі Адрыяна Чэлентана выпускае новы альбом, які, паводле ягоных словаў, складаецца зь дзьвюх частак.

Новы альбом зьмяшчае хіты, якія даўно ведаюць, але зробленыя яны ў новай аранжыроўцы.

Апроч таго, дыск утрымлівае дзьве новыя песьні. Адна зь іх - «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і планету.

Да песьні таксама зьняты 10-хвілінны відэакліп, які, на думку крытыкаў, «моцна дзейнічае на пачуцьці, бо распавядае пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы для здароўя людзей».

Паводле delfi.lt

Падзяліцца навіной:         
3 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Maga напiсаў(ла) Лiстапад 29, 2008 у 0:31
Уражвае...
Ці ўразіць гэта тых, каго трэба?
ihar напiсаў(ла) Лiстапад 29, 2008 у 2:56
Нешта мне не спадабалася песенька. Не адчуваецца ніякай трагедыі. Паглядзеў яшчэ першы ролік - поўнае друхло. Спадзяюся, што гэта проста творчасьць аматараў. Нібы проста ў гугле запыт зрабілі а-ля "агідныя фота" і ўсе іх і панапхалі.
litwin напiсаў(ла) Сьнежань 10, 2008 у 4:35
heta nie aficyjalnyje videa, tak chlop4yki pahulialis´
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).