Грамадства
14 каментароў МБ | 10:11, 1 снежня 2008

Заплянаванае на 1 сьнежня паседжаньне т.зв. вышэйшае дзяржарады саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі сарвана. Першым пра тое паведаміла расейскае выданьне «КоммерсантЪ». Інфармацыю пра перанос паседжаньня пацьвердзілі Адміністрацыя прэзыдэнта Расеі, расейскі МЗС і апарат дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Барадзіна.

Як піша «КоммерсантЪ»,

«бакі не сышліся ў поглядах на разьвіцьцё саюзнай дзяржавы» і перанесьлі сустрэчу на няпэўны тэрмін. Што важна, адкладзена прызначанае падпісаньне пагадненьня пра афіцыйнае стварэньне аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Масква вінаваціць Менск, а Менск — Маскву.

Адклад паседжаньня — значны дыпляматычны скандал, які папсуе і без таго дзіўныя адносіны Беларусі й Расеі.

Падзяліцца навіной:         
14 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Патрыёт напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 10:49
Арыгінал, дзе ўзгадваецца шмат цікавых дадатковых зьвестак:
http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=1087153
Парсюковіч напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 11:28
L!
Filifionka напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 13:40
Чым далей ад Расеі - тым лепей. Файна было б і мяжу аднавіць. Хаця б сымбалічна.
Jahor напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 14:05
L!
Radykal напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 14:29
"Комэрсант", сярод йіншых прычын невстречи, піша пра непрызнаньне РБ "незалежнасьці" марыёнэткавых рэжымаў на окупаванай расейцамі ўжо 15 гадоў частцы тэрыторыі Грузыі.

Расейская пропаґанда ледзь не наступны дзень пасьля прызнаньня Медпутінам сваіх марыёнэтак за незалежныя дзяржавы казала, што йіх прызналі таксама такія волаты міжнароднай супольнасьці як Сомалі ды Нікарагва. Між тым, нягледзячы на сьпевы маскоўскай пропаґанды ды звон расейскіх шэлегаў, марыёнэткавыя рэжымы на тэрыторыі Грузыі покуль што не прызнаў ніхто на сьвеце, нават Іран, Куба ці Паўночная Корэя.

Сомалі ды Нікарагва таксама вырашылі пачакаць. Мабыць, замала зброі атрымалі з Масквы на дурніцу тамтэйшыя людажэры.

Мясцовым-жа авантурнікам нагадаю, што тэрыторыяльную цэласьць РБ бароняць тыя самыя міжнародныя дамовы, якія бароняць і цэласьць Грузыі. Ёсьць толькі адзін шлях компромісу з Масквой у гэтым пытаньні: усталяваньне непасрэдных гаспадарчых ды культурных контактаў з сэпаратыстамі З ДАЗВОЛУ Грузыі (тым больш, што дэ факто такія контакты, нажаль, існуюць ужо даўно).
Поўнае-ж дыплёматычнае прызнаньне гэтых рэжымаў азначала-б згоду на самаліквідацыю. Пагатоў, што расейскія пашпарты на Беларусі выдаюцца, каму папала. Разьліваюць, тыкскыть, алей.
Хрун Маржоў напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 14:43
Радыкалу.

Наконт кантактаў згодны але чаму нажаль? Адна справа адносіны Грузіі з Расіяй другое - Грузіі з той жа Абхазіяй, якая заслугоўвае прынамсі павагі за тое, што адстаяла сваю незалежнасць і імкнулася развівацца як дзяржава, а не як прахадны двор бандытаў. Да і Грузія паміж намі - міні імперыя з адпаведнымі пантамі. Гэта не заўжды было прыгожа. Дык што часткова самі дайграліся. І чаму не мець абхазскія мандарыны, не ездзіць туды адпачываць - таксама як не піць грузінскае віно і не ездзіць у Бакурыяні? Але я згодны - прынцыпова - са згоды Тбілісі.
Mikola Ramanau напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 15:10
Spadarstva ! Smat hto ne dakladna pracytali artykul. Sarvana tolki vecaryna ,sustretca adkladzena. Mazlivy nehta getaga ne zrazumeu ? I ne treba begcy i zapisyvac Lukasenku u garanty Nezaleznasci ! Geta use fars ! Jak byu ,tak i zasdtaecca !
Radykal напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 15:37
але чаму нажаль?
_______________

Таму нажаль, што РБ прызнае незалежнасьць і тэрыторыяльную цэласьць Грузыі, а таму контакты з рэґіёнамі гэтай краіны могуць адбывацца толькі з дазволу грузінскіх улад.
У якасьці саступкі Маскве можна мець у Менску гандлёвае прадстаўніцтва таго ці йіншага рэґіёну Грузыі, але выключна з дазволу міжнародна прызнаных улад Грузыі. Менск мае шанец атрымаць такі дазвол, бо свайго часу не паддаўся патрабаваньню Расеі ўвесьці візы для грамадзянаў Грузыі ды застасаваць экономічныя санкцыі супроць Грузыі. Калі-ж Маскве будзе замала гандлёвага прадстаўніцтва - то хай шукаюць дурняў у Сомалі ці Судане.

Чаму мы маем не прызнаваць дзяржаўнасьці чачэнцаў ці косаўскіх альбанцаў, але прызнаць незалежнасьць абхазаў, што з дапамогай расейскай ваеншчыны забілі ці выселілі 80% насельніцтва гэтага рэґіёну ды разрабавалі йіхную маёмасьць, якую цяпер перадаюць вядомым абхазам тыпу Лужкова? Пасьля таго, як вернуцца ўцекачы, можна пачынаць размовы пра ўрэґуляваньне міжнароднага статусу Абхазыі. Да таго моманту няма нават пра што гаварыць. Незалежнасьць-жа Осэтыі, дзе цяпер жывуць 20-30 тысяч насельніцтва - гэта ўвогуле жарт. З такім-жа (ці нават большым) посьпехам можна прызнаць незалежнасьць Друскенікаў ці Ганцавічаў.
serguk напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 15:40
before skandal


Ун версальны" Мартына : МЗС, ААН
На м нулым тыдн аглядальн к Раман Яка ле ск паведам Рацы , што беларуск М н стр замежных спра не прысутн чае Менску на сваёй асно най працы, а знаходз цца далёка за межам кра ны працуе кам тэце ААН Жэневе. Нагадаю, што тады прэсавая служба беларускага МЗС адмов лася каментаваць гэта парэкамендавала звярнуцца да крын цы гэтай нфармацы .

- Наш прэсавы сакратар ра ць, в даць, звяртаца да спадара Яка ле скага, кал ён распа сюджвае так я сумне ныя факты.

- Тады можаце патлумачыць, чаму на "менск м форуме" не было агучана прыв тальнае слова спадара Мартынава. Яго нямецк калега не забы гэта зраб ць. В даць Мартынава не было гэты час у Беларус ?

- Ведаеце, прэсавы сакратар сказа , што ншых каментара в даць не будзе, пара , тольк кал вас гэта вельм ц кав ць звяртацца да спадара Яка ле скага.

Рацыя так м выпадку звярнулася да калег Мартынава, як я таксама знаходз л ся гэты час у Жэневе таксама, як беларуск М н стр замежных спра , прымал дзел у паседжаннях кам тэта ААН па эканам чных, сацыяльных культурных правах. З боку Польшчы прадста н ком кам тэта з'я ляецца спадар Анджэй Жэпл нск .

Рацы спадар Анджэй паведам , што амаль цэлы месяц ён, як М н стр замежных спра Беларус знаходз ся Жэневе, дзе праходз ла праца кам тэту. Мартына з'я ля ся не на с х паседжаннях, часта адсутн ча , што, магчыма звязана яго працай у МЗС Беларус .

Анджэй Жэпл нск здз в ся, кал было сказана, што беларуск МЗС не хоча агучваць нфармацыю пра супрацу к ра н ка беларускай нстытуцы збоку прэсавай службы:

- Праца на паседжаннях з'я ляецца публ чнай, кожны можа прыйсц паглядзець на яе працу ап сваць яе. Увогуле, гэты кам тэт - нешта накшталт кваз суду. там мы працуем не тольк як эксперты, а прадста н к пэ най кран ны. Таксама варта адзначыць, што ААН хвал папра к да гэтага кам тэту цяпер ен мае пад сваёй юрысдыкцыяй яшчэ справы эканам чныя. Таму кам тэт цяпер з'я ляецца яшчэ судовым органам, як разглядае ндыв дуальныя скарг грамадзян, а таксама следчым органам.

Анджэй Жэпл нск таксама паведам , што цяпер за працу гэтым кам тэце не атрым ва грашовага знагароджання. ААН пакрывае тольк затраты на дарогу пражыванне. Некал чальцы кам тэту атрымл вал каля 1000 даляра у год, але, магчыма, што з кожным варунк супрацы разглядаюцца ндыв дуальна.

Спадар Анджэй разам з тым адзначы , што яго наведванне Жэневы гэтым годзе было апошн м. Ён адма ляецца ад гэтай пасады сувяз з тым, што не мае часу для такога супрацо н цтва. З гэтага году ён бы выбраны суддзём Канстытуцыйнага Трыбунала Польшчы. Таму часу на тое, каб сумяшчаць гэтыя пасады проста не снуе.

- Увогуле я проста не маю часу на такую працу. Кал казаць пра канфл кт пам ж маёй працай Канстытуцыйным Трыбунале Варшаве супрацай Жэневе, то такога няма. Сапра ды, я не скажу, што маю канфл кт нтарэса , але маю канфл кт часу. Чалавек пав нен захо ваць свой вобраз, але кал жадае захаваць статус, то мае на гэта права. Але я не маю на гэта амб цый. Кал прыгадць, то был выпадк , кал нехта паступа таксама як я, был выпадк , хто не паступа так м жа чынам. Не жадаю гэтага ацэньваць. Кожны пав нен паступаць паводле свайго унутранага меркавання, сумлення.

Былы м н стр працы Беларус Аляксанд Сасно кажа, што сё ж немагчыма так х варунках пара но ваць суддзю Трыбуналу Польшчы Анджэя Жэпл нскага Сяргея Мартынава.

- Hy будзем забываць, што Мартына - М н стр. У Беларус М н стр - давол нам нальная пасада, Мартына можа не быць на працы наогул. За яго будуць працаваць яго намесн к , к ра н к пра лення г.д. задача Мартынава гэтым - вызначыць м нак рунк дзейнасьц : куды, што як. Але яшчэ да гэтага Беларус нак рунк дзейнасц непасрэдна самога Мартынава, то х вызначае Лукашэнка. таму М н стра часу сапра ды хапае. Вось, напрыклад, кал я бы М н страм, то пакуль працава сам, сумленна - дык мне за сёды бракавала часу. Але потым жо вызначы , што тое, што напрацава - н кога не ц кав ць, ад мяне стал патрабаваць тольк тое, што казана зверху. Таму мяне ста з'я ляцца вольны час. Таму я думаю, што Мартынава хапае вольнага часу кал б яму прапанавал яшчэ нейкую пасаду за мяжой, не тольк Жэневе, а недзе яшчэ, напрыклад, Брусел , ён бы там працава !

Дарэчы, шматл к я эксперты адма лял ся гэтым выпадку ад каментаро , кал збоку Рацы м тлумачыл сутнасць справы звароту карэспандэнта радыё. Што тычыцца дзейнасц Сяргея Мартынава кам тэце ААН, то яна практычна цалкам прадста лена свабодным доступе на сайтах ААН кам тэта ААН па эканам чных, сацыяльных культурных правах па адрасе UN.org

Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя
Radykal напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 16:10
чаму не мець абхазскія мандарыны, не ездзіць туды адпачываць
________________________________________________________

А што, Грузыя вам перашкаджае езьдзіць у Абхазыю? Паміж Грузыяй ды РБ (у адрозьненьне ад Расеі) існуе бязвізавы рэжым падарожжаў, таму проблема выссаная з пальца (ну, хіба што ў каго расейскі пашпарт, а не беларускі).
Пра перашкоды ў гандлі мандарынамі я, праўда, чуў - але перашкоды тыя чыніліся акурат Расеяй (пасьля таго, як абхазы выбралі не таго прэзыдэнта, якога хацела Масква). Зрэшты, гішпанскія мандарыны ў суседняй з намі Польшчы ці не ўдвая таньнейшыя за абхазкія (ці якія яны там) на нашых рынках.
Кейстут напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 16:19
L! :)
Scooter напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 16:27
Прабачце маю тундру, але "L!" азначае "Lukashenka!" ? ;)
Кейстут напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 16:40
2Scooter
Тс-с! Нікому не кажыце толькі!:)
Мікіта напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2008 у 21:27
Вельмі добрая навіна!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).