Мы, прадстаўнікі грамадскасці Паўночна‑Заходняга рэгіёна Беларусі з Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў сабраліся 20 снежня 2008 году ў г.Смаргоні ў сувязі з абвешчаным уладамі намерам будаўніцтва ў нашым рэгіёне атамнай электрастанцыі, далучаемся да грамадскай ініцыятывы жыхароў Астравеччыны «Астравецкая атамная – гэта злачынства»
і заяўляем аб стварэнні ініцыятыўнай групы па правядзенні кампаніі, накіраванай на супрацьдзеянне планаванаму ўладамі Беларусі будаўніцтву АЭС ў нашым рэгіёне.

Мы заклікаем усіх людзей добрай волі, якім неабыякавы лёс нашага запаведнага краю, яго багатай культуры, прыродных каштоўнасцяў, далучацца да нашай ініцыятывы і падтрымаць ўсімі магчымымі законнымі сродкамі нашыя справядлівыя патрабаванні і нашую дзейнасць па спыненні антычалавечых планаў па будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне.

А.Сюдак, А.Дзергачоў, Ю.Кутузаў, А.Капуцкі, М.Уласевіч, І.Крук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0