Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Каляднае пасланьне духоўнага лідэра беларусаў замежжа, апостальскага візытатара для беларусаў‑каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана.


Фота Юліі Дарашкевіч

Недзе 20 гадоў таму Папа Ян Павал ІІ склікаў у Асізі, горадзе святога Францішка, прадстаўнікоў усіх рэлігіяў, каб памаліцца за супакой на свеце. У прывітальным слове Папа зазначыў, што ўсе рэлігіі, не толькі хрысціянская, сведчаць пра найвышэйшую духоўную рэальнасць, якая пераўзыходзіць рамкі гэтага бачнага свету. Далей, аднак, Папа прадаўжаў: «Сказаўшы гэта, я павінен з пакораю сцвердзіць, што імя супакою — Ісус Хрыстос».

Міжволі прыгадваецца беларускі святар Кастусь Стаповіч, ён жа паэт Казімір Сваяк, які 60 гадоў раней, у 1925 годзе, за некалькі месяцаў да сваёй перадчаснай смерці ў вершы «Веру не розуму проці» з вялікай сімпатыяй, разуменнем апісаўшы ранейшыя, дахрысціянскія вераванні беларусаў, што жылі ў народных абрадах Радаўніцы, Купалля, Дзядоў, Калядаў сканчае наступным чынам:

    «А Хрыстос дзе?» — пытаеш ты з усьмешкай,
    Бо не відаць, дзе Ягонае месца тут.

І адказвае:

    Ня будзе, не! — Сын Божы нам замешкай,
    Бо толькі Ён вядзе ў Абсалют,
    Бо толькі Ён і Праўда, і Дарога,
    Жыцьця бяду й сьмерць Ён зваяваў.
    І толькі Ён пазнаў самога Бога,
    І сьвету від Ягоны паказаў.

Сказанае Янам Паўлам ІІ і Сваяком пераклікаецца са словамі сьвятога Апостала Паўла, пераклікаецца са словамі святога Апостала Паўла, які пісаў: шматразова і рознымі спосабамі некалі Бог прамаўляў да айцоў праз прарокаў, а ў канцы прамовіў да нас праз Сына, Якога ўстанавіў спадкаемцам усяго і праз якога вякі стварыў.

Вось тры сведчанні пра Ісуса Хрыста, як пра аб’яўленне Бога і дарогу да жыцця. Ян Павал ІІ атаясамлівае Яго з супакоем. Часта для нас супакой азначае адсутнасць якой-колечы дзейнасці, але гэта не сапраўдны супакой, гэта супакой магільны, запярэчанне жыцця.

Сапраўдны супакой — гэта жыццё, гэта гарманічнае развіццё нашых духоўных магчымасцяў дзеля асягнення апошняй і адзінай мэты — Бога,
крыніцы жыцця, згодна са словамі святога Аўгустына: «Стварыў Ты мяне, Божа, і неспакойна сэрца маё, пакуль не спачне ў Табе».

Згодна з евангельскім аповедам, пры нараджэнні Хрыста быў чутны спеў на небе: «Слава на вышынях Богу, супакой на зямлі, добрая воля сярод людзей».

Сапраўдны супакой магчымы толькі пры наяўнасці добрай волі, гэта значыць, пачуцця добразычлівасці да іншых, жадання дабра ўсім.
Без яе можам мець у найлепшым выпадку вонкавы парадак, заснаваны на сіле і страху, а дзе сіла і страх, там ужо адзін крок да злосці і нянавісці, якія супярэчаць супакою і з’яўляюцца прычынай нашых няшчасцяў. Дык у гэты дзень, калі мы ўспамінаем прыйсце на свет Сына Божага, будзем маліць Яго, каб Ён у сваёй дабрыні даў пасяліцца ў сэрцах нашых Ягонаму супакою, што перавышае ўсякае ўяўленне і з’яўляецца асноваю сапраўднага шчасця, як асабістага, так і грамадскага.

Жадаю ўсім правесці добра Святыя Каляды і спаткаць Новы год!

Айцец Аляксандар Надсан, Лёндан, 2008

14:30, 28 снежня 2008

7 каментароў

Менчук напiсаў(ла)

Снежань 28, 2008 у 16:42

"Папа Ян Павал ІІ склікаў у Асізе, горадзе сьвятога Францішка, прадстаўнікоў усіх рэлігіяў"
Працягваю... парушыўшы ўсе каноны і пастановы Сусьветных Сабораў, што забаранілі маліцца разам з паганамі і ерэтыкамі. Такім чынам, сам Ян аддучыў сябе ад Царквы Хрыстовай....

vagantes напiсаў(ла)

Снежань 28, 2008 у 22:46

дзякую айцу Аляксандру.
дзякую рэдакцыі за публікацыю
Віншую ўсіх з Калядамі!

Burbalka напiсаў(ла)

Снежань 29, 2008 у 0:07

Рэд. Так, тэкст запісваўся на слых і спачатку была не адна памылка. Атрымаўшы тэкст, усе іх выправілі.

Нешчардв напiсаў(ла)

Снежань 29, 2008 у 1:37

Менчуку: Глупствы кажыце - прадстаўнікі розных рэлігій маліліся кожны паводле сваёй традыцыі і паасобку, але ў адной інтэнцыі. Там не было гаворкі пра нейкая зьмешваньне вераў і заціраньне нашых адрозьненьняў.

БР напiсаў(ла)

Снежань 29, 2008 у 7:07

@духоўнага лідэра беларусаў замежжа@

О как, ни больше, ни меньше. Это он сам так скромно себя именует или дорогая редакция подлизнуть постаралась?

Менчук напiсаў(ла)

Снежань 29, 2008 у 9:28

Хто моліцца разам з ерэтыкамі - таму анафема! Нельга сыходзіцца на агульную малітву і прыкоывацца "адной інтэнцыяй" чытайце каноны... Але ж якія каноны ў каталікоў? Агульная ересь экумэнізма.

klv напiсаў(ла)

Снежань 29, 2008 у 10:40

БР, на гадзінніку 7:07 - маеш законнае права на сваё "ку-ка-ре-ку" на дэмакратычным сайце.

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43