Паводле інфармацыі «Беларускага партызана», 29 снежня быў арыштаваны скандальна вядомы наваполацкі прадпрымальнік Уладзімір Захараў.

Нагадаем, 22 і 23 снежня ў Наваполацку не працавалі гандлёвыя дамы «Стралецкі рынак», «Еўралюкс» і «Капітал», які належаць Захараву. Уладальнік тады растлумачыў гэта тым, што «не бачыць сэнсу працы ў такіх жорсткіх ўмовах, якія яшчэ горш узмацняюцца ў Беларусі».

Прадпрымальнікі, якія арандавалі ў Захарава памяшканні, пазбавіліся праз гэта вялікіх даходаў і нават рыхтавалі калектыўны зварот у Гаспадарчы суд.

“Ён ні з кім не ідзе на кантакт, яго ніхто не можа знайсці! Ён гаворыць, што яму надакучылі праверкі”, – казаў у тыя дні адзін з наваполацкіх прадпрымальнікаў.

“Партызан” перадае, што той бунт мог быць звязаны з тым, што Захараў ужо ведаў, што супраць яго заведзеная крымінальная справа. Сайт паведамляе, што пры вобшуку ў бізнесмена было знойдзена 900 тысяч долараў і 600 тысяч еўра.

Цяпер ён нібыта знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага.

Намеснік начальніка прэс-службы МУС Алег Слепчанка не змог ні абвергнуць, ні пацвердзіць гэтую інфармацыю
, толькі параіў звярнуцца ў Віцебскую абласную міліцыю. Тэлефон тамашняй прэс-службы маўчаў. Вядома, Новы год.

Дарэчы, весткі пра арышт Захарава праслізгвалі на некаторых інтэрнэт-форумах.

Уладзімір Захараў – адзін з найбольш уплывовых людзей Наваполацку. Нярэдка ён крытыкаваў мясцовыя ўлады. Апроч гандлёвых цэнтраў ён валодае газетай “Інформ-Плюс”, а таксама тэлеканалам “Квант” і шмат чым яшчэ ў горадзе. Цяпер усяго гэта Захараў можа пазбавіцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?