Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Лукашэнка ў тэлевізары: віншаванне з цяжкім годам

Заўважце: якая шалёная канцэнтрацыя адмоўяў! Суцэльныя «не». У стылістыцы Лукашэнкі яны звычайна ёсць маркерамі таго, што яго палохае.

Гэтым разам навагодняе віншаванне з вуснаў афіцыйнага кіраўніка гучала зусім у іншай танальнасці, чым год таму. Тады ўразіла антызаходняя, канфрантацыйная рыторыка. Цяпер Лукашэнка зазначыў: Беларусь — еўрапейская краіна.

Канечне, і ў гэты афіцыйны тост спічрайтэры напіхалі прапагандысцкага шалупіння. Кшталту таго, што крызіс пацвердзіў правільнасць беларускай мадэлі развіцця :)

Між тым за лічаныя гадзіны да новага года Лукашэнка казаў на нарадзе ў Магілёве, што «неабходна рашуча адмовіцца ад тактыкі бяздумнага адміністравання, бюракратычнай цяганіны пры прыняцці рашэнняў у эканамічных сітуацыях, якія хутка змяняюцца». І што

«сістэма нагляду і розных абмежаванняў толькі адбівае жаданне прымаць аператыўныя рашэнні на сваім узроўні». Нарэшце, апафеоз (адрасавана вертыкальнікам): «Яшчэ раз папярэджваю — пакіньце кіраўнікоў прадпрыемстваў у спакоі!». Ці не красамоўная характарыстыка сутнасці «беларускай мадэлі», дэ-факта варожай законам эканомікі?

Але вернемся да віншавання. Вось яшчэ пасаж: «Памятаеце, як нас крытыкавалі за тое, што мы не далі памерці сялу? Але калі грымнуў прадуктовы крызіс, у выйгрышы апынуліся краіны, здольныя самі сябе забяспечыць прадуктамі харчавання, у тым ліку і наша Беларусь».

Мо’ хто кіне спасылку: якія ж нягоднікі бэсцілі беларускую ўладу за тое, што не дала памерці сялу?

Відаць, маецца на ўвазе крытыка на адрас калгаснага ладу ды праграмы аграгарадкоў. Але ж сістэма сапраўды неэфектыўная, і прадукты нашы дарагія. Вёска не памерла, аднак спілася і ледзьве дыхае. Так што ганарыцца надта няма чым.

Увогуле ж навагодні зварот варта чытаць між радкоў. Там, дзе гучыць адмоўе «не», вылазяць фобіі. Найперш гэта тычыцца крызісу.

Падкрэслена празрыстымі эківокамі, што ён не наш, а прыйшоў з Захаду. «І сёння нас не трэба палохаць гэтым няпрошаным госцем. Наступны год будзе цяжкі, але беларусам не прызвычайвацца пераадольваць цяжкасці, былі часы і цяжэйшыя». І вось яшчэ: «Так, будзе няпроста, але вы мусіце ведаць: улада не дапусціць абвалу ды хаосу, не здрадзіць вашаму даверу. Мы ніколі не здрадзім свайму прынцыпу — клопат пра чалавека…».

Заўважце: якая шалёная канцэнтрацыя адмоўяў! Суцэльныя «не». У стылістыцы Лукашэнкі яны звычайна ёсць маркерамі таго, што яго палохае.

Такім чынам, квінтэсэнцыя у тым, што год будзе вельмі цяжкі. І наверсе засцерагаюцца менавіта абвалу ды хаосу, няздольнасці выканаць сацыяльны кантракт.

Як ні парадаксальна, але менавіта навагодні падарунак ад МВФ (нават болей, чым прасілі — два з паловай мільярды долараў) пагражае непрыемнымі наступствамі — скарачэннем заробкаў, сацыяльных праграм, дэвальвацыяй. Бо МВФ дае грошы пад канкрэтныя непапулярныя рэформы.

Іх бы правесці некалькі гадоў таму, на піку расійскага нафтагазавага допінгу! Але ж тады здавалася, што дурніца будзе вечнай.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні6

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за вымаганне ў айцішніка крыптавалюты на мільярд рублёў1

Перамір'е Расіі і Украіны дае шанец на перазагрузку і ў Беларусі35

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках20

Мінчанка нарадзіла першае дзіця ў 54 гады

Караеў сказаў, што дэпартуе іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай35

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт2

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»7

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні6

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць