Палітыка
11 каментароў Сямён Печанко | 17:47, 27 студзеня 2009

Які самі і дазволілі ўсталяваць. Раённы суд узяў бок святара.

У кастрычніку 2008 г. пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай ксёндз Віталь Мышона атрымаў дазвол на ўсталяванне каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы (Гомельская вобласць).

«Мы дабіваліся гэтага каля пяці гадоў, але безвынікова» — кажа а. Віталь. Потым райвыканкам узначаліў Віктар Гамолка, які даў такі дазвол. Паводле прадпісання райвыканкаму, усталяванне крыжа было ўзгодненае ў ДАІ і ДСУ, а на імя старшыні была напісаная адпаведная заява. Атрымаўшы станоўчы адказ, парафіяне ўсталявалі і асвяцілі крыж у гонар святога Канстанціна, які, паводле падання, у 313 годзе перад рашучай бітвай пабачыў у небе крыж. Канстанцін перамог і зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. На лельчыцкім крыжы ёсць цытата лацінай з таго падання — «In hoc signo vinces» («У гэтым знаку ты пераможаш»).

Неўзабаве лельчыцкага ксяндза выклікалі ў райвыканкам, дзе паведамілі, што працэдура ўсталявання патрабавала таксама ўзгаднення з раённым архітэктарам.

Парафіі было зробленае прадпісанне зрабіць праект, узгадніць яго з архітэктарам і зямельнымі службамі. «Парафіяне ўжо пачалі рыхтаваць неабходныя дакументы, але тут раённы архітэктар заявіў, што складае на мяне пратакол за тое, што я не ўзгадніў з ім гэтае пытанне», — прыгадвае а. Віталь.

Потым быў суд, які, аднак, прызнаў, што ксёндз і парафіяне не выйшлі ў сваіх дзеяннях за рамкі патрабаванняў райвыканкаму і такім чынам закон не парушылі. Суд пастанавіў справу спыніць. Але гэта не спыніла чыноўнікаў — архітэктар склаў чарговы акт, а начальнік землебудаўнічай і геадэзічнай службы Лельчыцкага раёну абвінаваціў ксяндза ў самавольным захопе зямельнага ўчастка. Касцёлу прадпісалі да 30 студзеня зямлю вызваліць, альбо аформіць яе адпаведным чынам. «Самі мы крыж пераносіць не будзем», — заявіў ксёндз.

Па яго словах, апошнім часам намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец, якая з’яўляецца таксама старшынёй камісіі па праверцы заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, стала настойваць на сваёй прысутнасці на занятках нядзельнай школкі. Ксёндз, палічыўшы гэта ўмяшаннем ва ўнутранае жыццё парафіі, адмовіў. І атрымаў папярэджанне ад аблвыканкаму за перашкоду працы супрацоўнікаў райвыканкаму.

Намесніца старшыні райвыканкаму Вольга Гаўрылавец пракаментаваць сітуацыю адмовілася:

«Вакол гэтага крыжа шмат самай рознай і надуманай інфармацыі».

* * *

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе, сёння яна складае каля 350 чалавек. Стары драўляны касцёл згарэў у 1943 г. У 1998 г. пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра быў збудаваны новы касцёл, які атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.

Падзяліцца навіной:         
11 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Альгерд напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 18:31
Во блін дурні, супраць крыжа змагаюцца! Зразумела на чыім баку будзе кожны нармальны чалавек.
Patryiot напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 19:06
Яны зьнесьлі крыж - а Бог зьнясе ім голавы! Так ужо было пры бальшавіках!
Адлеглы напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 19:24
Альгерд напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 17:31
«Зразумела на чыім баку будзе кожны нармальны чалавек.»

Канешне, зразумела - на баку пануючай Улады, як заўсёды...

2 Patryiot
А не распавядайце казак. Бальшавіцкіх зьнішчальнікаў крыжоў ніякая кара не спасьцігла, яны шчасьліва пражылі доўгае жыцьцё і ў старасьці на персанальных пэнсіях, выгадавалі і добра ўлаткавалі дзяцей і ўнукаў. Гэта тым, хто абаранялі крыжы, былі зьнесены галовы, у Карапатах і Гулагах, і не засталося ад іх ні дзяцей ні ўнукаў. А на чым баку там мог быць бог - аб гэтым ніякіх пэўных зьвестак ніколі не аб`яўлялася, ня лічачы ўскосных - у выглядзе зламаных крыжоў і зьнесеных галоў іх абаронцаў.
Адлегламу напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 22:18
Ибо слово о кресте для погибающих юродство есть, а для нас, спасаемых, - сила Божия. Ибо написано:
"погублю мудрость мудрецов,
и разум разумных отвергну".
Где мудрец? где книжник? где совопросник века сего? Не обратил ли Бог мудрость мира сего в безумие?
Апостол народов Святой Павел -
Первое послание Коринфянам 1, 18 - 20
И еще:
"Ибо возмездие за грех - смерть, а дар Божий - жизнь вечная во Христе Иисусе, Господе нашем". Рим. 6,7
Встретимся 25 марта против бездуховной власти!
ок напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 22:34
Сами не ведают что творят .
Один оберштурмфюрер СС в Галле, довольно высокий эсесовский чин (на самом деле чин оберштурмфюрера СС соответствует званию обер-лейтенанта) привез свою жену в родильное отделение частной клиники. Он осмотрел палату; над кроватью висел образ Христа. «Снимите картину, - потребовал он у медсестры, - не желаю, чтобы мой сын первое? что увидел бы - этого жиденка».
Перепуганная сестра обещала все передать старшей сестре. Эсесовец ушел, повторив свой приказ.
Уже на следующий день старшая сестра позвонила ему: «У вас родился сын, господин оберштурмфюрер.
Жена ваша чувствует себя хорошо, мальчик крепкий. А желание ваше исполнилось - ребенок родился слепым...»
У валадарстве Тваім успомні нас, Госпадзе.
Шчасьлівы ўбогія духам, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.
Шчасьлівыя тыя, што тужаць, бо яны суцешацца.
Шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчасьлівыя тыя, што маюць голад і смагу справядлівасьці, бо яны насыцяцца.
Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны зьведаюць міласьць.
Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога.
Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць звацца сынамі Божымі.
Шчасьлівыя тыя ,каго прасьледуюць за праўду, бо іх ёсьць валадарства нябеснае.
Шчасьлівыя вы, калі вас крыўдзяць і прасьледуюць, і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне: радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая.
Зіц-ідзеолог напiсаў(ла) Студзень 27, 2009 у 23:35
Вялікі дзякуй спадару Андрэю Пачобуту!
Інфармацыя - з яго жывога журнала: http://poczobut.livejournal.com/
"Тэлефоны чыноўнікаў адказных за рашэнне аб зносе крыжа:

1. Гаврылавец Вольга Мікалаеўна, намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама адначасова старшыня камісіі па па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення – тэл. 8-(02-356) 5 02 20

2. Тушынская Алена Іванаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Лельчыцкага райвыканкама 8-(02-356) 5 28 93

Што можна зрабіць у гэтай справе:

1.Патэлефануўце чыноўнікам і ў ветлівай форме патлумачце, што як грамадзяніна Беларусі вас непакоіць прынятае пад іх дыктоўку рашэнне аб зносе да 31 студзеня каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы.

2.Дашліце майл на адрас Лельчыцкага райвыканкама (isp@lelchitsy.gomel-region.by ) з патрабаваннем адмовіццца ад знясення каталіцкага крыжа.

PR вітаецца!"
Ilja напiсаў(ла) Студзень 28, 2009 у 13:08
Штосьці мне падказвае, асабліва на тле тэзаў пра "захоп зямлі", што ў гэтай бруднай справе не абыйшлося без кулюарнага ўдзелу Маскоўскай РПЦ.
Налібоцкі зубр напiсаў(ла) Студзень 28, 2009 у 17:49
Горка адказваць прад Богам і несці Яго пакаранне за зламанне св. Крыжа будуць тыя католікі, якія сваімі дзеяннямі стварылі у вачах дзяржаўных улад такі вобраз, што быццам Касцёл не падтрымлівае дзяржаўныя улады, асабліва ў Мінску.
Налібоцкаму зубру напiсаў(ла) Студзень 28, 2009 у 20:42
\"...Итак отдавайте кесарево кесарю, а Божие Богу\" Лк. 20,25
Як Царква ўвогуле можа \"падтрымліваць\" ці \"не падтрымліваць\" любую ўладу? - гэта нонсэнс. Царква падтрымлівае толькі ўладу Госпада Бога. А тым больш \"падтрымліваць\" несправядлівую ўладу - не ад Бога: бо хлусней, фальсіфікацыямі, КРЫВЕЮ. Як можна \"падтрымліваць\" такую \"уладу\"???
Мне падаецца, што \"улада\" сам робіць усе магчымае, каб \"Касцёл не падтрымліваў дзяржаўныя улады, асабліва ў Мінску\".
Лялчук напiсаў(ла) Студзень 30, 2009 у 19:59
Знаёмы я з гэтым архітэктарам...

У апошні час усялякае будаўніцтва ператварылася ў хаос. Строяць дзе папала. Напрыклад, пашырэнне гораду ідзе ў адным напрамку, а школу строяць у другім...
Войша Мілавід напiсаў(ла) Люты 2, 2009 у 22:10
«4 лютага (серада) у судзе Лельчыцкага раёна будзе слухацца справа ксяндза Віталія Мышоны па абвінавачванню ў здзейсненні адміністрацыйнага правапарушэння прадугледжанага артыкулам 23.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - невыкананне прадпісання органаў улады…»

Падрабязнасьці справы:
http://poczobut.livejournal.com/221658.html
http://poczobut.livejournal.com/219330.html
http://poczobut.livejournal.com/218822.html
http://poczobut.livejournal.com/220163.html

Прыватная ініцыятыва «О противодействии экстремизму»:
http://olga-karatch.livejournal.com/2092.html
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).