![]() |
| Іван Шыла © photo by Julia Darashkevich / фота Юліі Дарашкевіч |
Пра Івана Шылу піша Наталка Бабіна.
Ёсць людзі, якія моцна адчуваюць справядлівасць і жыццёвы сэнс і не хочуць губляць сваю чалавечую сутнасць. Неабавязкова гэта людзі адукаваныя і вельмі часта яны негаваркія. Але часта гэта людзі маладыя.
Івана Шылу я ведаю мала, сустракаліся мы толькі два разы.
На сустрэчы з чытачамі ў Салігорску год таму сям’я Шылаў — бацька і два сыны — звярнулі на сябе маю ўвагу.
Прыгожыя, падобныя адзін на аднаго, з разумнымі вачыма і тварамі, поўнымі годнасці, — нельга было іх не заўважыць.
На мінулы Дзень Волі мы пабачыліся з Іванам зноў: ён прыехаў у Мінск і, скарыстаўшыся выпадкам, папрасіў падпісаць кнігу. За гарбатай трошкі пагаварылі. Я распытвала яго пра вучобу, сям’ю, сказала, што была шакаваная фотаздымкам выпадку, калі, разганяючы чарговы пікет, двое здаравязных міліцыянтаў «прыклалі» ягонага брата аб асфальт... Ён пільна зірнуў на мяне і адказаў адной фразай: «Нічога, мужчына павінен быць моцным і ўмець трываць боль».
А потым была подласць году: Івана выключылі са школы перад апошнім экзаменам.
Міністр адукацыі Радзькоў праз паўгоду патлумачыў, чаму менавіта: «Заўтра экзамены здаваць, а ён улёткі расклейвае, прычым самага непрыстойнага зместу», — сказаў грамадзянін, які ў Беларусі ўзначальвае сістэму адукацыі, на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 22 студзеня.
Думаю, за Івана тады перажывалі ўсе, хто даведаўся пра гэта, найперш ягоныя настаўнікі... Ці не зломіцца, ці зможа будаваць жыццё далей?
Не зламаўся.
Так склалася, што ў гэты прыкладна час я пазнаёмілася яшчэ з адным чалавекам — 75-гадовым Уладзімірам Леанюком родам з вёскі Крытышын, што на Брэстчыне. У 1952 годзе ўлады таксама не далі яму скончыць школу: у апошнім класе школы яго арыштавалі за тое, што перапісваў ад рукі антысавецкія лістоўкі, і асудзілі на 25 гадоў.
Ягоных бацькоў-сялянаў выслалі ў Казахстан, таму ў турму да хлопца прыходзіла не родзічка, а чужая старая жанчына, якая жыла ў іх «у наймах», — памагала абрабляць гаспадарку. І
гэтая старая непісьменная жанчына з глухой вёскі кожны раз, развітваючыся, гладзіла хлопца па галаве, хрысціла і казала: «Дытыно, трымайся і не давайся»...
Я гляджу на свайго маленькага сына, і сэрца халадзее. Я хачу выхаваць яго такім, як Іван: чалавекам, які ведае, што справядліва і ў чым ягоная чалавечая сутнасць. І хачу ганарыцца ім так, як ганарацца сынам бацькі Івана.
І разумею, што і тады, калі ён вырасце, зло не адступіцца, хаця і прыме новыя формы. І зноў трэба будзе, каб нейкая жанчына казала: «Дытыно, трымайся і не давайся».





Калі ня яўна, дык духам!
16. І адказвалі Сэдрах, Місах і Аўдэнага і сказалі цару Навухаданосару: «няма нам патрэбы адказваць табе на гэта.
17. Бог наш, Якому мы служым, мае сілу ўратаваць нас ад распаленай вогненнай печы, і ад тваёй рукі, цару, выбавіць.
18. КАЛІ Ж І НЯ БУДЗЕ ТАГО, дык хай будзе вядома табе, цару, што мы багам тваім служыць ня будзем і залатому ідалу, якога ты паставіў, не паклонімся».
Тое, што не далі скончыць сярэднюю адукацыю - гэта вялікая подласць.
Час рассудзіць, я думаю, што Радзькоў і іншыя будуць пакараныя за свае злачынствы.
Івану магу толькі сказаць - трымайся, хлопец.
Гэтае выпрабаваньне ты пройдзеш з годнасьцю! :)
Скорее солигорские психиатры, это они выписали Шило "путевку" в армию.
---------------------------------
Зачем? И так видно, оппозиция начинает возмущаться только тогда, когда задеваются интересы еее руководства.
Што да войска: Іван там не прападзе і час там не змарнуе - усё на карысьць! Цяпер мае новае адказнае заданьне - беларусізаваць гэтае саўковае войска і навучыць нашых защитников Отечества па-сапраўднаму любіць і абараняць сваю Айчыну. Напэўна, міністр Мальцаў сам баіцца распачаць гэтую справу (кажуць, у лепшыя часы быў зусім ня супраць...), от вырашыў нарэшце беларусізаваць войска, скарыстаўшы з паслугі такіх вось моцных духам беларусаў, як Іван Шыла. Ну то варта і дапамагчы - ужо ня ён адзін такі ў войску!
А з вучобай - веру, усё ў гэтага хлопца атрымаецца!
Дзякуй, табе, Іван! Трымайся!