Збіццё на дзень закаханых.
Такога, здаецца, на дзень Святога Валянціна яшчэ не было. Акцыя «Маладога Фронту» пачалася цалкам бяскрыўдна: невялічкай тэатральнай пастаноўкай з заклікам любіць адзін аднога. Але не паспелі ўдзльнікі акцыі даспяваць «Магутны Божа», як спецназ кінуўся іх збіваць. «Душы яго!»; «Галавой яму дай, галавой!» – няслося з шэрагаў «людзей у чорным». «Грамадзяне, будзьце ўзаемна ветлівымі» – заклікаў у гэты час мегафон з міліцэйскага аўтамабіля. Падрабязнасці на відэа:
Каментары