культура. рознае
23 каментары МБ | 17:06, 22 лютага 2009

Сам Аляксандр Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – выліты ППРБ.

Саша Рыбак скарыў край Паўночнага Шляху песняй‑казкай «Казка». З прышпілек: Сашаў бацька адзін у адзін чысты Аляксандр Рыгоравіч.

Ад Нарвегіі на «Еўрабачанне» паедзе 22‑гадовы хлопец‑беларус Аляксандр Рыбак.

Ён прыехаў у Нарвегію разам з бацькамі ў чатыры гады, стаў сур’ёзна займацца музыкай, граць на скрыпцы. Працаваў разам з музыкамі з A‑ha, браў удзел у фабрыцы зорак па‑нарвежску Kjempesjansen з песняй уласнага сачынення Foolin. Ён быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй Anders Jahres Culture Prize у 2004 годзе. Цяпер ён таксама грае ў тэатры і здымаецца ў фільме пра цыганоў, што мае выйсці на экраны летам.

Дарэчы, Аляксандр Рыбак не сваяк беларускага пісьменніка Алеся Рыбака, хоць сын апошняга таксама ў свой час папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі (разам з Славамірам Адамовічам).

Нарвегі выбіраюць кандыдата на «Еўрабачанне» праз некалькі тураў выступаў на ТВ у шоў «Grand Melody Prix» SMSавым галасаваннем.

Фіналістаў было восем, Рыбак перамог.

Больш за 700 000 чалавек аддалі свае галасы за яго. Поп‑зорка Тунэ Дамлі Обэрге заняла другое месца з 120 000 галасоў.

Матывы народнай музыкі, што натхнялі вялікага Грыга, адбіліся і на немудрагелістай песеньцы Рыбака.

З прышпільнага: сам Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – чысты ППРБ.

Падзяліцца навіной:         
23 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Перавернуты ў гробе Тарашкевіч напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 17:46
выліты - зроблены шляхам ліцця (пра металічныя рэчы)

па-беларуску - чысты
Mikola Ramanau напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 17:57
Ja spacatku pamylkova vyrasyu sto Lukasenka paedze ad Narvegii.I zaisla maja zonka polka,taksama vykazala dumku - padobny jak dzve kropli.
wint напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 18:58
Славамір Адамовіч папярэджваў пра такую магчымасьць. І, здаецца, гэтая інфа з ягонай падачы.
euhenio напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 19:24
Bozuchna, kamu szto dzie pryszpilila-pryszczamila, zaviazvajcie zasmieczvac movu, bolsz paturac nia budu!!! I jaszcze, dy vykapany jon, a nie jaki nia vylity ci zality jak bela:) Nu heta ja tak, dla prafilachtyki!
Паклаценькі напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 20:14
>>з прышпілек
я расплакаўся...
Дзеўчына напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 20:37
Сымпатычны хлопец. І музыка файная. Я ўжо ведаю, за каго буду галасаваць :)
Vincent напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 21:20
А можа сашаў бацька - адзінакроўны брат Рыгоравіча? ;-)
Алесь* напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 22:18
Галасую за Нарвегію!
Артемка напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 22:20
Какой зая будет от Норввегии! http://www.myspace.com/alexanderrybak будет от Норвегии. Однозначно буду болеть только за него! Успехов Александру! Не Билану же только на скрипке играть!
magadan 2 тарашкевіч напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 23:21
Тут усе такія апупенныя знаўцы мовы! Відавочна таму нашая мова настолькі папулярная і правілы сістэматызаваныя дасканальненька.
Паглядзі на бэраўно у зваім глазью, а потым вучы іншых!
Бо Тарашкевіч калі і ляжаў, то ў дамавіне ці труне, але напэўна не ў гробе!
Як скончыш школу паступай на філфак - там такія спецыялісты патрэбныя, можа потым і ў НН возьмуць карэктарам на паўставачкі
магадан напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 23:26
а вось відэа нулявое: я не эксперт, але відавочна што ў Еўропе збольшага ніхто не ўспрымае Еўрабач сур'ёзна... больш безнадзейнай музыкі, тэксту і стылю танца я не бачыў даўно.
Заўважце што і сам хлопец упэўнены ў гэтай безнадзейнасці, ён сам ледзь ад смеху не абсікаўся, калі зірнуў на хлопцаў-гопцаў вакол яго.
Яшчэ б тут пасаваў гламурна-панкавы выгляд Ляпісаў з іх песняў "Андруша", іншых асацыяцый з такім хмхм ў мяне не ўзнікае...
прабачце, калі пакрыўдзіў чыесьці музычныя густы.
сэляві
Наста напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 23:30
А мне падабаецца песьня! Па мне, дык гэтая "Казка" лепей за "Eyes that never lie" Ялфімава :)
і яшчэ раз магадан 2 Наста напiсаў(ла) Люты 22, 2009 у 23:53
Значыць ЕБэ разлічана на вас
Яшчэ адна мовазнаўца напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 0:41
Песенька сапраўды арыгінальненькая, хоць можа і ня кожнаму спадабаецца. Мне дык спадабалася. Малайчына хлапчынка! А Магадану нагадаю, што акрамя дамавіны і труны, трэ ведаць, што па-нашаму такі "вочы" гавораць.
Іван напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 1:01
Усё па-беларуску: лепшыя з'язджаюць, застаюцца -- алфімавы.
magadan напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 3:44
2 Яшчэ адна мовазнаўца
і вам на Еўрабачанне :)
шутка юмара
Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 20:17
Перавернуты ў гробе Тарашкевіч напiсаў(ла)
выліты - зроблены шляхам ліцця (пра металічныя рэчы)
па-беларуску - чысты

Тарашкевіч перавярнуўся яшчэ раз. Калі б пан Перавернуты суў жывую мову народу, ён пачуў бы не толькі выраз "выліты бацька", але й выраз "выкапаны дзед", г. зн. малы унук "як дзве кроплі вады" падобны на нябожчыка дзеда або усе выхілкі яго пераняў. (Выхілкі - гэта па-вучонаму жэсты, манеры).
aniol напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 21:49
выліты ня выліты, чысты ня чысты. Нармальны мужык, які мае вусы і лысіну. Сьвятой памяці майго аднаклясьніка бацька быў такі ж самы.
Знаток напiсаў(ла) Люты 23, 2009 у 23:24
И тут не обошлось без Филиппа Киркорова, который по данным гламурной тусовки, в настойщее время занимается продвижением Александра!
Знаток напiсаў(ла) Люты 24, 2009 у 1:21
Известный музыкальный критик Сергей Соседов в своем интервью "ЭГ" призвал скрытых геев на российской эстраде совершить камин-аут. В числе известных ему гомосексуалов он назвал певцов разных жанров и поколений - это Сергей Лазарев, Валерий Леонтьев, Филипп Киркоров и Николай Басков...

"Конечно, свечку над ними никто не держал, - размышляет Сергей Соседов, сам открытый гомосексуал, - но, как говорится, шила в мешке не утаишь...". "Певцы-геи стесняются открыться, - размышляет Соседов. - Выдумывают всяческие небылицы про свои романы с женщинами". "...Это из-за боязни потерять внимание большей части поклонниц. Обычный комплекс. Представляешь, у них, таких красивых, разодетых, успешных, богатых, есть комплексы! Хотя на самом деле ничего, кроме субъективного восприятия, в этой злосчастной теме нет", - полагает Соседов.
http://www.gay.ru/news/rainbow/2009/02/18-14825.htm#opinions
Juliette напiсаў(ла) Люты 28, 2009 у 20:33
Klassno paren' poet, budem bolet'!
Гоша напiсаў(ла) Сакавiк 3, 2009 у 4:51
А ці можна спампаваць гэтага Сымон-музыку на свой компік.Вельмі файно грае
jil напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 3:31
госпадддззі, які салодкі ))))))))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).