Малюнак Сяргея Харэўскага.

Малюнак Сяргея Харэўскага.

27 лютага 1734 года ў Нясвіжы нарадзіўся Караль Станіслаў Радзівіл — самы эксцэнтрычны персанаж беларускай гісторыі. Піша Алег Дзярновіч.

Гэтую мянушку Караль Станіслаў атрымаў праз сваё ўлюбёнае выслоўе. Жорсткі да падуладных, ён добразычліва ставіўся да шляхты, ужываючы ў дачыненні да кожнага яе прадстаўніка нязменны зварот «Пане Каханку», ды быў папулярны ў яе асяроддзі. Нашы

палітычныя, а можа, і маральныя крытэрыі ў аповедзе пра той час напэўна не спрацуюць.
Як адзначаў вядомы літаратар ХІХ ст. Юзаф Крашэўскі ў аповесці пра Пане Каханку «Паперы Глінкі», у той час «было на што паглядзець і чаму па¬дзівіцца, бо тады сіла і моц ішлі на пару з выдумкай; тады чыніліся такія рэчы і дзеі, якім цяпер проста цяжка даць веры».

Час шызафрэнічнае палітыкі

Палітыкі Рэчы Паспалітай у XVIII ст. былі ўжо не ў стане вырашаць унутраныя палітычныя супярэчнасці без замежнага ўмяшання. Радзівіл выступіў супраць партыі Чартарыйскіх, якіх падтрымала Расія пасля смерці караля Аўгуста ІІІ у 1763 г. Даведаўшыся, што Генеральная канфедэрацыя шляхты ВКЛ разам з расійскімі войскамі хочуць заняць Нясвіж, ён рушыў да свайго радавога замка, але быў разбіты расійцамі пад Слонімам.

Пане Каханку хаваўся ў Малдове, Вугоршчыне, Саксоніі. Тады

Радзівіл звярнуўся да Кацярыны ІІ з просьбай узяць яго пад сваю пратэкцыю і вярнуць маёнткі, узамен абяцаючы падтрымаць прапанаваную ёй кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай.
А ўлетку 1768 г. Пане Каханку ўжо далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якая выступіла супраць караля і расійскага ўплыву. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі Нясвіж і Слуцк, Радзівіл выехаў гэтым разам у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Вугоршчыне, Турцыі, Чэхіі, Нямеччыне, Францыі, Венецыі.

Каб адцягнуць Радзівіла ад апазіцыі, расійская дыпламатыя зноў прапанавала яму пратэкцыю ды вяртанне маёнткаў. Пане Каханку прыехаў на Радзіму і замірыўся з каралём.

У канцы 1780‑х гадоў ён зноў зблізіўся з антыкаралеўскай апазіцыяй, сфармаваў полк, які перадаў у склад войска Вялікага Княства. Далейшых жа падзеяў Радзівіл ужо не пабачыў, бо памёр 21 лістапада 1790 г.

Ліцвінскі Мюнхгаўзэн

Але

легендаю Пане Каханку зрабіла нават не бурлівае палітычнае жыццё, а ягоныя неверагодныя байкі і экстравагантныя ўчынкі.
Пане Каханку любіў апавядаць пра тое, як штурмаваў іспанскую Сарагосу. З ягоных словаў, артылерыя фартэцыі вяла ўраганны агонь, аднак князь здолеў на сваім кані Каштанцы прарвацца скрозь град ядраў і карцечы і ўскочыць на вал. І тут ён заўважыў, што сядзіць на адной палове каня. Другую адарвала ядром.
Неяк жа ўлетку Караль Станіслаў схацеў пакатацца на санях. Дзеля гэтага дзядзінец Нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю
(у іншых версіях аповеду — цукрам), а таксама запрэжаны сані‑кулігі.

Адной з улюбёных забаваў князя была наступная: плаціў вяскоўцам, каб залазілі на дрэвы і кувалі. Тады князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.

На дарозе да Менску

Свой жа статус першага магната Рэчы Паспалітай Радзівіл імкнуўся публічна падкрэсліваць пры любой нагодзе. Вось як выглядаў, паводле мемуарыста Марціна Матушэвіча, выезд маршалка трыбунальскага Караля Станіслава ў Менск на сесію Галоўнага Літоўскага Трыбунала: у аршаку (картэжы) ішло «дзвесце драгоній яго людзей абраных, ішла харугва янычарская сто чалавек, таксама прыдворных. Апроч ста чалавек пяхоты венгерскай трыбунальскай насустрач князю на паўмілі выехала цэлае ваяводства Менскае».

Прыяцель шляхты

Безумоўна, часткаю палітычнай гульні Караля Станіслава было ягонае падкрэсліванне ўласнай блізкасці да шляхты, тым больш што ўласная натура Радзівіла спрыяла панібрацтву.

Мемуарысты апісваюць наступны выпадак, калі «князь быў у гуморы». Тады «ўраднікі і шляхта, магнаты і засцянкоўцы былі брат за брата. Князь, спаткаўшы нейкага шляхціча ў абадранай шапцы, садраў яе з яго, паклаў на сваю галаву, і аддаў яму сваю аксамітную». Як па знаку ўсе пачалі мяняцца шапкамі ды піць». «Потым князь, добра п’яны, пачаў распранацца, лаючыся на шляхту ад добрага сэрца. І так аднаму даў свой пас, кажучы: дарую табе… другому кунтуш: маеш… гэтаму дыямантавую запінку: трымай… а іншаму жупан: вазьмі… Так ён застаўся ў малінавых шараварах і ў кашулі… і так узлез на воз, на якім была бочка, поўная віна». Пане Каханку сядзеў на бочцы, а воз шляхта цягнула па вулках Наваградка.

«Чорная легенда»

Побач жа з вобразам Пане Каханку як ліцвінскага Мюнхгаўзэна існавала таксама «чорная легенда» Ра¬дзівіла. Даследчыкі пішуць, што п’янства выклікала ў ім агрэсіўнасць, лютасць ды ігнараванне звычаёвых нормаў.

Тагачасныя мемуарысты абвінавачвалі князя ў эксгібіцыянізме.

Паводле гісторыка і паэта Юліяна Нямцэвіча, Караль Станіслаў не меў іншых пакаёвых распранальнікаў, «як чатырох маладых, свежых, румяных, тоўстых дзевак». Пісьменнік ХІХ ст. Генрых Жавускі пазней дадаваў, што пасля гулянак Радзівіл распранаўся дагала на вачах у людзей ды казаў паліваць яго вадой. Жавускі таксама сцвярджаў, што Пане Каханку публічна ананіраваў у часе банкетаў, пэцкаўся ды загадваў «задаваць агню на пахаванні Радзівіла».

І хоць чалавек позняга Барока вельмі часта ігнараваў публічныя нормы, але немагчыма не звярнуць увагі на тое, што ў шматлікіх дэвіяцыях і грамадскіх парушэннях Пане Каханку абвінавачвалі ягоныя палітычныя ворагі ці пазнейшыя аўтары, для якіх гэты прадстаўнік дому Ра¬дзівілаў увасабляў увесь заняпад алігархіі, якую трэба было зацугляць.

Каб пакінуць у мінулым сармацкі лад шляхты, трэба было развянчаць ягонага героя.

Караль Станіслаў быў найзаможнейшым магнатам Рэчы Паспалітай і адным з найбагацейшых еўрапейскіх арыстакратаў. Яго маёмасць ахоплівала 16 гарадоў і 683 вёскі, а вакол яго самога складалася шмат легендаў. З аднаго боку, Пане Каханку выяўляўся як адзін з найбольшых п’яніцаў і гулякаў Саскай эпохі, з іншага — як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму.

Неверагодна багаты і ўплывовы, ён здабыў сабе сярод шляхты велізарную папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бяседаў і жартаў. Адначасова быў вядомы сваімі дзікімі выбрыкамі і раздражнёнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0