пасля таго як яе засудзілі да 2,5 гадоў хіміі за лжывы данос.
Паводле Міхайлоўскай, яна казала, што не перажыве суду і заяўляла, што ня лічыць сябе вінаватай. Таму пасьля суду яна нават адмовілася пісаць касацыйную скаргу. Раіса Міхайлоўская агучыла гэтую навіну падчас выступу на Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, якая праходзіць у Менску. Яе ўдзельнікі хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць Паляковай. Абвешчаны збор сродкаў на пахаваньне праваабаронцы.
Нагадаем, на гэтым тыдні суд Салігорскага раёну вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да 33-гадовай Яні Паляковай, якая абвінавачвалася па частцы 2 артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывы данос). Прысуд: 2 гады 6 месяцаў абмежаваньня волі — так званай «хіміі». Акрамя таго, суд ацаніў маральную шкоду, нанесеную былому ўчастковаму Пугачову, у памеры 1 000 000 рублёў.
— Для Яні гэты прысуд быў шокам, — расказвае праваабаронца Валер Шчукін, які прысутнічаў у яе на судзе. — Я амаль цэлы дзень правёў у яе пасьля гэтага суду, яна паўтарала адно: «Я ня буду зэчкай». Помню, калі мяне пасадзілі першы раз, жонка саромелася ў горад выходзіць, ёй здавалася, што гэта ганьба.
Мусіць, так і ў Яні было. Толькі яна была вельмі эмацыйным чалавекам, і ня вытрывала.
* * *
Рэдакцыя «НН» смуткуе разам з сваякамі і землякамі Яні Паляковай. Вечная памяць!




Рэд. Так, яе абвінавацілі ў тым, што яна зрабіла лжывы данос.
І што гэта азначае "зрабіла сабе смерць"?
Рэд. Гэта беларускі адпаведнік расейскага выразу "покончіла с собой".
Зямелька пухам.
http://gorliwy-litwin.livejournal.com/258533.html
Лепш за ўсё не пакідаць без падтрымкі несправядліва асуджаных,каб не здаралася такога як з сп.Яняй. А яна сапраўды несправядліва асуджаная...
Любому чалавеку,які апынуўся ў цяжкой сітуацыі,неабходна падтрымка блізкіх і сяброў...
ЗЫ.Свавольства чынавенства не будзе забыта!
----------
Мае спачуваньні маці і родным Яны..
дасылайце лісты ў СБ. я ўжо паслаў.
admin@sb.by, pisma@sb.by, reclama@sb.by
http://discuss.sb.by/topic/3/
трэба каб СБ ведала што мы думаем!
Гаворыць бабруйскі актывіст БУНТ'у Алесь Снег:
"Мы парвалі на шматкі газеты "Беларусь сегодня" на знак пратэсту. Мы выказвалі пратэст не суду, не ўладзе, не міліцыянтам, а газеце, якая надрукавала брудны, жорсткі артыкул аб праваабаронцы Яні Паляковай. Гэта не акцыя. Нават блізка да акцыі не стаіць. Мы проста выказалі сваё абурэнне таму, што галоўная дзяржаўная газета ўшчэнт апусцілася, калі надрукавала гэты неэтычны артыкул. Да яшчэ і падпісана Ксенофонт СУПЕРФОСФАТОВ. На першай старонцы."
Можна хіба дадаць, што пад псеўданімам "Ксенафонт Суперфостатов" піша ні хто іншы, як галоўны рэдактар "СБ" Павел Якубовіч. Ганьба лукашысцкім халуям!
(фота - http://www.buntby.com/by/news/2009/mar/07/babrujskija_aktyvisty_suprac_hlusni)
а гэтыя ў СаўБеліі...
Зараз, напэўна, сердабольны аўтар фельетона ў "Советской Белоруссии" сам выплаціць "пацярпеламу" былому участковаму Пугачову адзін мільён рублёў.
Вельмі спадзяюся, што некалі ён адсядзіць і тэрмін, із-за якога пакінула жыццё Яна...
Для рэд. "зрабіць сабе смерць, роўна як і "зрабіць сабе жыццё" ніхто не можа...самагубства у дадзеным выпадку-адпаведны беларускі выраз, хоць разумею, пакуль недаказаны..."
И ещё статья в СБ + высказывания Мархотки на СВАБОДЕ.Доведение до самоубийства.
Надо было ее поддержать тёплым словом,тем кто знал ее и видел.
Хотя я отношусь к самоубийцам в русле церковной традиции.
А што зацкавалі, асудзілі яе Улады, зганьбілі ў СБ (дзе друкуецца і Gorliwy Litwin) - гэта для гэтых 2-х паноў другаснае і неістотнае. Якая сапраўды вычварэнская лёгіка ў пп. Gorliwy Litwin і Д.С., ну ці проста, як ня сорамна.
Калі ўжо крыша паехала, хай бы, як мінімум, сумленьне сабе захоўвалі.
Сакавiк 8, 2009 у 0:26
Зараз, напэўна, сердабольны аўтар фельетона ў "Советской Белоруссии" сам выплаціць "пацярпеламу" былому участковаму Пугачову адзін мільён рублёў.
==============
Фельетон ён напісаў каб ... сваю залатую раскарміць яшчэ болей. Не з тых ён, хто мае сумленне.
Прабачце, але ці праўда напісаная ў артыкуле СБ? Цікава б было паслухацуць і Мархотку.
Параўнаў тое, што зараз пішуць тут пра нябожчыцу з артыкулам ў НВ: http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=26505
Як пра іньшага чалавека.
Чалавека шкада і пра памерлых або добрае, або нічога.
Але пры чым тут "крывавы рэжым" мне прынамсі не зразумела.
Нават, калі б Яна Палякова і сапраўды абразіла тое НІШТО ў пагонах ды зрабіла нейкі там ілжывы данос - ці ж ЗА ГЭТА Л Ю Д З І пазбаўляюць іншых ВОЛІ?!!! Гэтак робяць адно НЕЛЮДЗІ, якія згубілі нават рэшткі маральнасьці і прыстойнасьці. Як тыя, што ў пагонах, навучыліся ПРЫСЯГАЦЬ і ІЛЖЭСЬВЕДЧЫЦЬ!
СПРАВА ГОНАРУ беларускіх праваабаронцаў і ЎСЁЙ грамадзкасьці - дабіцца хоць бы пасьмяротнай АДМЕНЫ гэтага ганебнага прысуду Яне Паляковай!
А тыя якубовічы і К*, хто дазваляе сабе зьдзеквацца з жанчыны, якую пазбавілі ВОЛІ (за якое такое вялікае злачынства!) - вартыя жалю ў сваім маральным і духоўным прымітыве і нікчэмнасьці. Беларускае грамадзтва мусіць хоць бы заваліць іх - САЎКОЎ -пратэстамі. Свой я даслаў, хоць ні кроплі не сумняюся, што рэдакцыя яго не надрукуе.
PS: ГАНАРлівым ЛІЦЬВІНАМ.
Ніякія сьветлыя(?) мэты, якія б вам не падаваліся самымі слушнымі, не апраўдваюць вашага хамства ў вашых пастах на гэтую балючую тэму (і на іншыя таксама!). Нічога агульнага з хрысьціянствам і шчырай каталіцкай верай, якімі ўвесь час прыкрываецеся і быццам адстойваеце, гэтая вашая пісаніна ня мае. ЗВЫЧАЙНАЕ ХАМСТВА. Спыніце свой \"словесный понос\" і паглядзіце на самога сябе з боку. Узгадайце гэта хоць бы, што цяпер Вялікі пост. Лепш займіцеся гістарычнымі досьледамі.
Яне было ня 36, а нядаўна споўнілася 33 гады...
Раіса Міхайлоўская падавала на Асамблеі, што ёй было 36 год. Я спецыяльна перапытваў...
Вы лічыце, што артыкул 400 - гэта проста абраза? Гэта ўсе роўна, што нехта напісаў, напрыклад, заяву ў міліцыю, што вы згвалцілі жанчыну. Для вас гэта абразай будзе ці нечым больш? Вы прапануеце пратэст пісаць, але супраць чаго? Хаця згодзен з вамі - гэта справа праваабаронцаў, калі ім няма больш чым заняцца. Выкладу артыкул, па якім судзілі яе:
Статья 400. Заведомо ложный донос
1. Заведомо ложный донос о совершении преступления –
наказывается штрафом, или арестом на срок до трех месяцев, или ограничением свободы на срок до двух лет.
2. То же действие, соединенное с обвинением в тяжком или особо тяжком преступлении, либо с искусственным созданием доказательств обвинения, либо совершенное из корыстных побуждений, –
наказывается ограничением свободы на срок до пяти лет или лишением свободы на тот же срок.
ПЫСЫ. Не асуджаю дзяўчыну, відаць яна папалася ў пастку і ня бачыла іньшага выйсьця, але я супраць перакручваньня і прыпісваньня таго, чаго няма.
Жывая яна не была нікому патрэбная, а як у пятлю ўлезла дык праваабаронцы пачалі з яе труной бегаць і ўсім паказваць-расказваць. Брыдка, спадары правакамэрсанты.