культура. рознае
26 каментароў Зміцер Панкавец | 12:25, 10 сакавiка 2009

9000 чалавек сабраў канцэрт Ляпісаў. Фота БелаПАН

9 сакавіка «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў у Мінску нашумелы альбом «Маніфест». Каля 9 тысяч чалавек прыйшло ў Палац спорту на Нямігу, каб пачуць любімы гурт.

Каб трапіць у палац, трэ было прастаяць шматметровую чаргу. Амонаўцы старанна трэслі ўсіх, каб ніхто не пранёс нічога забароненага. Такога ажыятажу не было нават падчас прыезду сусветных зорак, як Тар’я Турунен і Sepultura.

Што да самога канцэрту, то ён удаўся без усялякіх але, незадаволеных у гэты вечар не было. Ужо ад першай песні — «Да нас прыехаў Трубяцкой» — зале быў зададзены адпаведны тон. Тыя, хто быў на танцпляцоўцы, ужо маглі выкручваць ад поту свае кашулі і майкі. Усе адрываліся па поўнай.

Увесь у татуіроўках Міхалок даваў жару, не шкадуючы сваёй глоткі (голас сарваў ужо ў першай частцы выступу) і таксама іншых частак цела. На працягу ўсяго выступу музыкі здзяйснялі неймаверныя акрабатычныя трукі.

У перапынках між выступамі Міхалок чытаў «эпічныя чыталкі» Юзіка Кілевіча, а таксама ўласныя маналогі. Напрыклад, пра тое, што нас прымушаюць сябраваць з Венесуэлай. Кожная песня суправаджалася адмысловым відэашэрагам. Калі пачалі выконваць «Капітал», на сцяне з’явіліся і кадры з вядомага кліпу. Было цікава, ці пакажуць ППРБ. Не, не паказалі. З усіх пяці дыктатараў, што фігуравалі ў кліпе, паказалі толькі нябожчыка Хусейна. Лукашэнку з Кастра, Чавесам і Ахмадзінежада ўсё ж выразалі.

Калі загучала першая беларускамоўная песня «Зорачкі», у натоўпе з’явіўся першы бел‑чырвона‑белы сцяг.

Потым другі. Ніхто так і не спрабаваў іх адабраць. І сцягі пралуналі аж да заканчэння канцэрту.

«Вярніце нам павагу без крыві і рэвалюцыі», — папрасіў са сцэны Міхалок перад тым, як пачаў спяваць «Залаты гадзіннік у чорнай вароны, Хлопец дурны, як малпа з каронай». І

ўся зала ў агульным парыве спявала пра Пагоню, што побач, а таксама паўтарала бясконцую колькасць разоў следам за артыстам Belarus freedom.

Гэтая песня ўпершыню была выкананая на Радзіме, насуперак ранейшым заявам, што ў Беларусі яе спяваць не будуць.

Новыя «Ляпісы» заўважна кантрастуюць з былымі апальнымі рок‑гуртамі, якія пасля славутага паходу ў Адміністрацыю прэзідэнта пазбягаюць выконваць на канцэртах свае найбольш палітычныя і правакацыйныя кампазіцыі.

Чаго баяцца, калі за табою — 9‑тысячная зала?

«Ляпісы» выканалі амаль усе песні з новага альбому, а таксама частку старых хітоў. На біс гурт заспяваў яшчэ дзве абсалютна новыя тэмы — «Буравеснік» і «Вясёлыя качкі». Цяпер гурт чакае турнэ па іншых гарадах краіны. Напэўна, і там будзе не менш горача.

Глядзі таксама фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з канцэрту «Ляпіса»

Падзяліцца навіной:         
26 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кастусь напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 14:37
Цяжка назваць гэта канцэртам. Была адна "каўбаса", пачыная з Драм Экстазі - настолькі ўсё было крута.
Алесь* напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 16:11
а відыё будзе?????
UsAnon напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 16:56
Далі дзеткам пагуляцца, не адабралі сцяжкоў. Крутааа!!! Ляпіс - гэта поўная дэградацыя: дурныя словы, бяздарная музыка - суцэльны "сцёб" пры поўнай адсутнасці мастацтва.
klv напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 17:45
UsAnony
А дзядулям ніхто не замінае слухаць Ярмоленку з Алесяй, Дарафееву, Хлястова і інш. "майстроў".
Ляпісы спяваюць не для зануд.
UsAnon напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 18:18
Дзякуй, шаноўны klv, за параду, але, акрамя таго, што я - не дзядуля (унукаў не маю, ды і па ўзросце яшчэ не надаюся), дык і практычна ўся беларуская музыка (акрамя фольку) існуе цалкам паралельна ад маіх музычных прыхільнасцяў - не стае ёй прафесіяналізму. Сёння спадзяюся атрымаць сапраўднае задавальненне на канцэрце "дзядулі" Яна Андэрсана. Наогул жа "Ляпісы" цудоўна адпавядаюць сваёй назве - іхняя творчасць не лепшая за паэзію аднайменнага літаратурнага героя з ягонымі паэмамі пра Гаўрылу.
Damavik напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 19:24
To супер-эстэт UsAnon

Жыццё - такая рэч, з яго варта смяяцца. А калі глуздоў не хапае, каб адрозніць дзе "сцёб", а дзе не - тады гэта не да Ляпісаў пытанне.

Наконт тэкстаў Ляпіса: паспрабуйце іх уважліва пачытаць. Там усяго хапае. Якаснага мастацтва - таксама.

Але без сумневу адно, 9-тысячная зала, што спявае "Зорачкі" - гэта моцна :)
klv напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 20:23
UsAnony
А я сёння планую праслухаць канцэрт Грыга. Фартэп'яна з аркестрам.
Кастусь напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 20:24
І сапраўды - каму Khoroshki, а каму ЛТ.
Slaver напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 21:02
1. Вельмі цікава ўбачыць пруфлінк адносна «заявы, што ў Беларусі ня будуць сьпяваць „Belarus Freedom“».
2. Вельмі цікава даведацца якія гурты і якія песьні не сьпяваюць цяпер на канцэртах «пасьля паходу ў Адміністрацыю прэзідэнта».
3. Я ўжо не пытаю, чаму з канцэрту гурта ў артыкуле атрымалася зрабіць палітычную акцыю. Таму што апроч расповяду пра Венесуэлу і сьцяг…
sid напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 21:18
сп. ЮсАнон, пасля як сходзіце на Купера, паглядзіце гэта відэа. Можа вы тады больш зразумееце творчасць Міхалка.
http://www.youtube.com/watch?v=fgwKRQZCrdE
Jahor напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 22:02
Самыя моцныя моманты - Зорачкі, Belarus Freedom, Манифест, 12 Обезьян.

Дарэчы перад канцэртам з боку Драздоў да палацу заехаў картэж ;) Хто-небудзь ведае, што гэта магло быць? )
Микита напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 22:04
Ляпис Трубецкой--ты лепшы!
gogen напiсаў(ла) Сакавiк 10, 2009 у 22:43
UsAnon.
не являюсь большим поклонником ляписов, но ян андерсон? вот уж где сапраўдны старый пень, лет двадцать(в лучшем случае) назад, написавший что-то путное. музыка пенсионеров в чистом виде. на патефоне крутить, под драники.
Паша напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 0:13
Поўнасцю згодны, UsAnon. Не музыка, а смецце. З беларускай якаснай рок музыкі засталася толькі Крама (ULIS не зразумела ці ён ёсць ці яго няма), толькі да фолка яшчэ паган-мэталл дадам. Залатыя гады беларускага року засталіся ў мінулым(
Дарэчы таксама далёка не дзядуля, нават ня бацька))
Алесь Прага напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 2:24
Так апошняя тэндэнцыя беларускай альтэрнатыўнай музыкі-меньш таленту, меньш прафесыянальнасці але больш пазытыву. Так сказаць "далбі ў вухі і не заганяйся". Ня ведаю, можа гэта і да лепшага. Хоць і не мой гэта густ.
чытач напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 12:23
а хто гэта такі разумны тут выказаўся пра артыкул Панкаўца?
http://ultra-music.com/blog/1258
UsAnon напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 13:05
Шаноўны Дамавік, часам складаецца ўражанне, што акрамя таго, як смяяцца, а дакладней, сцябацца, большасць беларусаў ні халеры не ўмее. Мы развучыліся нешта рабіць па-сапраўднаму, разлічваючы на канкрэтны вынік, а не на самазабыццё ў працэсе, у чым і палягае сутнасць сцёбу. Смяяцца і зласловіць - чым не прафесія для шчырага беларуса? Жахлівы непрафесіяналізм практычна ва ўсіх сферах, нягледзячы на адны з самых высокіх паказчыкаў вышэйшай адукацыі ў насельніцтва. Я разумею, што Міхалок - не Грыг і нават не Мулявін, але палохае такая дэградацыя густу, калі "Ляпісы" - у лідэрах па продажу пасля таго блатнога смецця, якое чамусьці называюць прыгожым словам "шансон", што ў маім разуменні мае зусім іншае значэнне. Мас-культура руліць...
Цікавая музыка ў нас ёсць, але яна лічыцца "альтэрнатыўнай". Яе можна пачуць "на мансардах", у кавярні "Стары Менск", на дэма-фэсце "Музычны апельсін", часам, калі пашанцуе - проста на вуліцы. А Міхалок з Вольскім - змарнаваны час і абражаныя эстэтычныя пачуцці.
klv напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 14:16
UsAnon:"А Міхалок з Вольскім - змарнаваны час і абражаныя эстэтычныя пачуцці."

А савецкія крытыкі лічылі, што "творчасць О'Генрі не адрозніваецца глыбінёй і арыгінальнасцю, а яго метай было пацешыць чытача".
І хто ведае і памятае тых крытыкаў?!
А Міхалок і Вольскі патрэбны беларусам сёння!
UsAnon напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 14:56
Шаноўны klv, не ўсім. Не падпісвайцеся за ўсіх беларусаў: сто гадоў яны не патрэбны абсалютнай большасці беларусаў, і пасля іх сыходу са сцэны таксама наўрад ці доўга пратрымаюцца ў "памяці народнай".
Дарэчы, а Вы наогул шмат крытыкаў па імені памятаеце, хоць бы і з нашых сучаснікаў? ;)
klv напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 16:36
UsAnony
Дык я не пра ўсіх, а толькі пра разумных, з добрым пачуццём гумару і маладых душой.
Бялінскі з Дабралюбавым яшчэ ў школе надакучылі, таму іншых не чытаю.
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 16:43
UsAnon напiсаў(ла)Сакавiк 11, 2009 у 13:56
Шаноўны, klv не падпісываў(ла) за ўсіх беларусаў. Для мяне несумненна, што і Міхалок і Вольскі - 1)гэта творцы 2)іх творчасць дапамагае жыць і развівацца вялізнай колькасці беларусаў. Ну эстэтыка іх не адпавядае Вашай, дык пра то б і казалі. А Вы абагульняеце.
Там ня толькі сцёб. Сцёб - гэта форма. Змест - куды глыбей (а гэта і ёсць вялікі талент), часам. Хаця й далёка не заўсёды.
А ў каго заўсёды?
daroha напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 16:50
мне вольскі не патрэбны
міхалка дайце два!

(8
UsAnon напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 18:49
Шаноўны Андрэй Мельнікаў, я ж і кажу пра маё асабістае бачанне "творчасці" Міхалка, зусім не прэтэндуючы на ісціну ў апошняй інстанцыі. Проста бачу ў гэтай з'яве пэўны сімптом своеасаблівага несур'ёзнага, сцёбнага стаўлення да жыцця, уласцівага нашым беларускім рэаліям. Таму беларусы і спяць (як "уболева" над гэтым з Польшчы Зянон Пазняк) пад стрымана-аптымістычна-супакойваючае бубненне лукашэнкаўскіх брахалавак, пад бессэнсоўную ахінею "Калыханкі" by Саша і Сірожа з польскага "Белсату", пад хвігу-ў-кішэні песень Ляпсусаў (прабачце, ну не бачу я ў іх аніякага сэнсу!), а ў сне трызняць пра тое, як падымуцца па-над зямлёю на бел-чырвона-белым паветраным шары.
Нікога не хачу пакрыўдзіць, але лічу гэта дэградацыяй густаў.
blackpig напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 20:41
хру, б.я, на вас усіх! Заўсёдная беларуская хваоба - як няма светлых плямаў - ханок усяму!!! Ёсць прарок у сваёй Айчыне - крывыя ногі у яго! Міхалок усяго толькі кловун. які задавальняе густы пэўнай часткі слухачоў. І па сумяшчальніцтву - рэвалюцыянэр (Гаўрош), бо астатнія ў нэце гадзяць, замест сапраўдных рухаў. Заўважце напрэшце, што пакуль вы перажоўваеце свае патрыятычныя соплі, такія Міхалкі (з абсалютнай да яго павагай) робяць стокроць шмат больш за вас разумных усіх разам.
Dirkshneider напiсаў(ла) Сакавiк 11, 2009 у 22:44
\"Амонауцы старанна трэслi усiх, каб нiхто не пранес нiчога забароненага.\" Падкажыце, хто ведае, што забаронена. З вiдэа- цi фотакамерай можна?
ка напiсаў(ла) Сакавiк 12, 2009 у 1:27
UsAnony
Трэба уважлiва слухаць, пра ШТО спяваюць!!!!!!!" Ляпiсы" - гэта лепшае, што ёсць у Беларусі.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).