Часопіс «Дзеяслоў» ласкава запрашае ўзяць удзел у вызначэнні лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» за 2008 год.
Шаноўнае спадарства!
«Дзеяслоў» ласкава запрашае Вас узяць удзел у вызначэньні лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» за 2008 год.
Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:
- лепшая паэтычная публікацыя,
лепшая празаічная публікацыя,
лепшы дэбют.
Адзінай умоваю застаецца патрабаваньне,што тыя, хто раней атрымліваў літаратрную прэмію «Дзеяслова», другі раз намінавацца ня могуць.
Ранейшая ўмова,што народныя і заслужаныя пісьменьнікі ня могуць намінавацца, здымаецца.
***
Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна пакінуўшы каментар да гэтага паста. Ананімы скрыняцца. Акрамя імя аўтара, пажадана пазначаць і назву публікацыі (альбо нумар, дзе яна друкавалася).
Галасаваньне доўжыцца да 25 сакавіка.ДЗЕйнічайце!
Лаўрэаты «Залатога апострафа» мінулых гадоў:
Паэзія:
- Алесь Бадак (2003 г.);
Алесь Пісьмянкоў (2004 г.);
Віктар Сьлінко (2005 г.);
Рыгор Сітніца (2006 г.);
Андрэй Хадановіч (2007 г.).
Проза:
- Васіль Быкаў (2003 г.);
Людміла Рублеўская (2004 г.);
Леанід Дранько‑Майсюк (2005 г.);
Вольга Іпатава (2006 г.);
Канстанцін Тарасаў (2007 г.).
Дэбют:
- Глеб Лабадзенка (2003 г.);
Усевалад Сьцебурака (2004 г.);
Ганна Аўчыньнікава (2005 г.);
Лізавета Дамініка‑Панамарова (2006 г.);
Ірына Бельская (2007 г.).
Каментары