Аляксандр Лукашэнка адказваў на пытанні армянскіх журналістаў, трымаючы на каленях малодшага сына. Побач сядзеў прэзідэнт Арменіі. Сюжэт быў паказаны апоўначы ў навінах БТ.
У начных навінах на Першым тэлеканале (каля 12-й гадзіны) быў паказаны сюжэт з Арменіі. Там цяпер адпачывае кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнты Серж Саргсян і Аляксандр Лукашэнка адказвалі на пытанні журналістаў ды закранулі пытанні супрацоўніцтва абодвух краін. Напэўна, сюжэт быў з курорта Цахкадзор.
На каленях у беларускага кіраўніка сядзеў маленькі Коля, які туліўся і лашчыўся да свайго таты. Хлопчык выглядаў досыць стомленым.
Каментары