Усяго патроху
15 каментароў СП | 14:52, 17 сакавiка 2009

З пачатку гэтага году на фасадзе гродзенскага музею пажарнай справы з’явілася манументальнае пано, якое адлюстроўвае гісторыю гэтай службы ў горадзе над Нёманам. Твар маладой супрацоўніцы МНС у правым куце выявы да болю нагадвае твар знакамітай Моны Лізы аўтарства Леанарда да Вінчы. Мяркуйце самі.

Гуллівае пано выканаў гарадзенскі мастак Уладзімір Качан.

Паводле s13.ru

Падзяліцца навіной:         
15 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
dziaciuk напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 15:15
Мне падабаюцца такія жарты мастакоў. Нешта ў гэтым ёсьць:))
partyzan напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 16:49
Блін... Колькі разоў сам хацеў гэту фішку сфатаграфаваць і выкласці дзе небудзь... Не паспеў...(((
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 17:11
Пажарнікі радуюць. А ў гомельскім храме арханёла Міхаіла ёсць вялікая ікона са святымі, чарнобыльцамі і жывымі клірыкамі, палітыкамі ды МЧСаўцамі. Рэкамендую.
Мікіта напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 18:40
Cool! Мне спадабалася!
Павач напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 18:44
Качан такія прыколы любіць. Дарэчы, твары іншых пажарнікаў - таксма рэвальныя. Цяпершняе пажарніцкае начальства вобласці і горада :) Выглядае сапраўды цікава, хаця зблізку калі разглядаеш Мону Лізу ў мундзіры становіцца трохі ніякавата.
Manny напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 18:57
Андрей, пожалуйста, употребляйте слово "пожарные". Если только Вы не вкладываете прямой оскорбительный смысл (т.к. работники МЧС именно так это воспринимают)
2Павач напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 19:53
Гэта не той Качан, што з Наваградчыны?
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 20:47
Спадар Сідарэвіч, дзе Вы? Скажыце ім, што правільна будзе "пажарныя", а не "пажарнікі"...
Linguist напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 21:48
А што, акалі там сапраўды супрацоўніца, падобная на Мону Лізу ёсць...
Мона напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2009 у 22:24
А хто маляваў?
кінік напiсаў(ла) Сакавiк 18, 2009 у 10:45
А ці не з бутэлькай гарэлкі тая Стэрэа Ліза?
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Сакавiк 18, 2009 у 12:41
Manny напiсаў(ла)Сакавiк 17, 2009 у 17:57
Дзякуй. Цяпер ведаю, як МЧСаўцы ўспрымаюць "пажарнікі". Мяне можаце так называць, не абражуся.
УДАКЛАДНЕННЕ: у МАІМ КАМЕНЦЕ Сакавiк 17, 2009 у 16:11 ПЕРШАЕ СЛОВА ЧЫТАЦЬ: пажарныя.
omu напiсаў(ла) Сакавiк 18, 2009 у 14:24
Мне не смешно, когда маляр негодный
Мне пачкает мадонну Рафаэля...

Шчыра кажучы, ані ў пано, ані ў "Джакондзе" ніякага асаблівага мастацкага "мэсыджу", думкі, візуальнага выказваньня не адчуваецца, тэма пілоткі не раскрыта. А шкада...
vitahelios напiсаў(ла) Сакавiк 20, 2009 у 18:11
А ў краіне ўсё яшчэ на нізкім узроўні стаматалягічныя паслугі для насельніцтва. :)
klv напiсаў(ла) Сакавiк 20, 2009 у 18:53
Гулліва? А, па-мойму, жудасна.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).