Кіраўніцтва адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» палічыла, што гэта «агітацыя за апазіцыю».
Марыяна Груздзіловіч, жонка журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча, працавала ў камерцыйным адукацыйным цэнтры «SOL Minsk» са жніўня 1998 года. Як распавяла Хартыі’97 звольненая выкладчыца, 24 сакавіка падчас апошняй лекцыі навучэнцы загаварылі пра Дзень Волі.
«Адна дзяўчынка, гадоў трынаццаці, якая ўваходзіць у піянерскую арганізацыю, сказала: «А я ведаю, што такое Дзень Волі. Гэта калі адмарозкі збіраюцца і пачынаюць гарлапаніць», -- узгадвае Марыяна Груздзіловіч. -- Я не змагла змаўчаць, і патлумачыла дзецям, што ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюць нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі».
Па словах Марыяны Груздзіловіч, дзеці выслухалі яе расповяд з цікавасцю.
На наступны дзень, 25 сакавіка, з выкладчыцай сустрэлася кіраўніцтва цэнтра. Загадчыца навучальнай часткай цэнтра паінфармавала Марыяну, што яна звольненая, паколькі «парушыла ўнутраны статут арганізацыі». Кіраўніцтва заявіла, што вучаніца, якая спрачалася з Груздзіловіч, паскардзілася бацькам, а яе бацька служыць палкоўнікам МУС.
Муж Марыяны, Алег Груздзіловіч, лічыць, што яго жонку звольнілі па палітычных матывах.
«Выходзіць, што нашыя палкоўнікі міліцыі камандуюць не толькі міліцыянтамі, але і выкладчыкамі, прадпрымальнікамі, цэлымі фірмамі», - зрабіў выснову журналіст.




Гэты навучальны цэнтр з'яўляецца філіей Брытынскага цэнтра SOL (www.sol.org.uk). Не пашкодзіла б даведацца і ў галаўной арганізацыі як яны ставяцца да палітычнага пераследу выкладчыкаў у сваіх замежных філіях.
калі М.Груздзіловіч хоча зьвярнуцца да мяне па папярэднюю кансультацыю, хай зьвяртаецца па тэл. 395 73 99.
Чувак не думает, что его отпрыск растет в атмосфере необоснованной самозначимости -
что приводит к...
в общем турнут батю через годок-другой из органов за аморальное поведение дочуры... это в лучшем случае, а в худшем - знаем мы в каких подворотнях кончают детки которым было можно в 13 - учителей увольнять...
Мне уже сейчас семейку палковнега жальче уволенной учительницы...
А папаша будет локти кусать и недоумевать: "Ну как сыр в масле каталась-же, чего ш ей надоть!?"
p.s. "палковнегу никто-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о не пи-и-и-ише-е-е-е-ет!"
Жыве Беларусь!
Вылетит с треском сразу же.
Рэд. Рыхтуем шырэйшы матэрыял, з фотамі і відэа. Неўзабаве выдадзім.
Шкада вас. Ледзь не заплакаў чытаючы.
+1
Ну і застаецца пытанне - прозвішча палкоўніка?
ЗП
11:52, 1 красавiка 2009»
http://nn.by/index.php?c=ar&i=25092&c2=araddcompa
Так трымацца!