Палітыка
23 каментары charter97.org | 00:55, 27 сакавiка 2009

Кіраўніцтва адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» палічыла, што гэта «агітацыя за апазіцыю».

Марыяна Груздзіловіч, жонка журналіста радыё «Свабода» Алега Груздзіловіча, працавала ў камерцыйным адукацыйным цэнтры «SOL Minsk» са жніўня 1998 года. Як распавяла Хартыі’97 звольненая выкладчыца, 24 сакавіка падчас апошняй лекцыі навучэнцы загаварылі пра Дзень Волі.

«Адна дзяўчынка, гадоў трынаццаці, якая ўваходзіць у піянерскую арганізацыю, сказала: «А я ведаю, што такое Дзень Волі. Гэта калі адмарозкі збіраюцца і пачынаюць гарлапаніць», -- узгадвае Марыяна Груздзіловіч. -- Я не змагла змаўчаць, і патлумачыла дзецям, што ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюць нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі».

Па словах Марыяны Груздзіловіч, дзеці выслухалі яе расповяд з цікавасцю.

На наступны дзень, 25 сакавіка, з выкладчыцай сустрэлася кіраўніцтва цэнтра. Загадчыца навучальнай часткай цэнтра паінфармавала Марыяну, што яна звольненая, паколькі «парушыла ўнутраны статут арганізацыі». Кіраўніцтва заявіла, што вучаніца, якая спрачалася з Груздзіловіч, паскардзілася бацькам, а яе бацька служыць палкоўнікам МУС.

Муж Марыяны, Алег Груздзіловіч, лічыць, што яго жонку звольнілі па палітычных матывах.

«Выходзіць, што нашыя палкоўнікі міліцыі камандуюць не толькі міліцыянтамі, але і выкладчыкамі, прадпрымальнікамі, цэлымі фірмамі», - зрабіў выснову журналіст.

Падзяліцца навіной:         
23 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Заходзіцца сэрца ад жалю за Беларусь напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 1:16
Так яно и ёсць. Жывем у атмасферы страха і ўдушша ад накінутай на краіну сеткі з расійскіх спецслужбаў і фсб -- гэбэшных структураў ва усіх уладных органах, што задушвае усё беларускае. Калонія, адным словам.
Абцасман напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 1:27
Прозьвішча, каардынаты палкоўніка, калі ласка...
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 1:40
Такім звальнннем трэба ганарыцца.
Хаця ад гонару, звычайна, пухнуць з голаду.
Толькі салідарнасць выратуе нацыю!
Кожны акт несправядлівасці ўлады павінен быць асуджаны грамадой!
wint напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 1:56
2Заходзіцца сэрца ад жалю за Беларусь
Шкада вас. Ледзь не заплакаў чытаючы.
Павач напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 2:05
Даўно пераканаўся, што мы ў гэтай краіне жывем як вольныя людзі толькі да той пары, пакуль нашыя словы і справы хоць неяк не перакрыжуюцца з інтарэсам дзяржавы. Ты можаш быць поўным пафігістам, можаш на усе пакласці, але калі адна смаркачка на цябе данясе, а ў твайго начальства будзе так мала мазгоў, што яны адразу накладуць у штаны - ты ў аўце. Можаш быць страшным апазіцыянерам, але калі працуеш, скажам, у бізнесовай структуры або проста маеш чалавечных і не баязлівых начальнікаў, можаш бытаваць больш-менш нармальна вельмі доўга. Я не кажу што сп. Груздзіловіч - гэта першы выпадак. Зусім не, думаю яна акурат не пафігістка. Але сітуацыя - яскравы доказ таму, што ў татальны страх у нашай краіне дайшоў да таго, што людзі пачынаюць валіць адзін аднаго вось так, з зажмуранымі вачыма, як бы рыкашэтам, проста ад даго, што нейкая за...ка нешта данесла свайму за...му тату-палкоўніку. Тое самае і Шылам, якога выгналі маладыя смаркачкі-настаўніцы ў якіх адна думка - ацалець на працы.Аднам словам чытая праўда, што ў кожыным з нас сядзіць сволач (лучашыст, данасіцель з 1937-га і проста сволач для мяне цяпер тое самае).І на гэтым усім ужо кроў дзяўчыны з Салігорску і думаю нямала каго іншага.За гэта ... павінен адказваць перад судом і ў першую чаргу за гэта - што пасеяў у душах страх, раз'яднанасць, быдлячы недавер адзін да аднаго і адзінае жаданне нахлябацца цёплага дзярма з карыта.Але гэта дае надзею, паколькі такі страх, дзе павязаныя ўсе, які тычыцца кожнага, доўга пражыць ня можа.Гэта, безумоўна, будзе нараджаць стыхійны пратэст.А вы, сп. Марыяна,проста не здавайцеся, не бярыце сваіх словаў назад.Трэба толькі дакладна пра ўсё расказаць,каб і аднакласнікі ведалі імя гэтага Паўліка Марозава ў спадніцы.
Сярожа напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 2:18
А прозьвiшча адмарозка вядомае?
Лёкса напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 2:29
Лібэралізун поўным ходам :(
Літвін напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 3:51
Можна пацікавіцца на іхняй бачыне (www.sol.by) ці адразу па тэлефонах: 237-7609, 237-7610 чаму пераследуюць выкладчыкаў па палітычных матывах.

Гэты навучальны цэнтр з'яўляецца філіей Брытынскага цэнтра SOL (www.sol.org.uk). Не пашкодзіла б даведацца і ў галаўной арганізацыі як яны ставяцца да палітычнага пераследу выкладчыкаў у сваіх замежных філіях.
Мікола напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 9:51
Трэба ведаць сваіх герояў - як прозвішча пакрыўджаных дзяўчынкі і бацькі ?
Натальля напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 10:06
Сапраўды шкада. Думала ісці туды займацца. А зараз дакладна не пайду. Павінна ж быць нейкая прафесійная салідарнасць. А не так, што на вас націснуліі адразу выкідаць, ды яшчэ з якой фармулёўкай
byllion напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 10:49
Дасылайце мэйлы на solminsk@nsys.by . Можа гэта і не дапаможа аднавіць жанчыну на працы, але нельга маўчаць. Няхай ім хоць сорамна стане. Можа другім разам, калі будзе такая сытуацыя, зробяць інакш. А прозьвшча дзевачкі было б вельмі дарэчы.
Mikola напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 11:11
Spadarstva! Vykladcycu zvolnili z pracy,i je nikoli ni adnovjac pakul s.p. Gruzdilovic pracuie na Radyio Svaboda.
Александр напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 11:24
Это жестоко. Всё понятно как действует механизм \"папа милиционер-минобразования-цент обучения\". Но как могла так поступить директор?!!!!! Прийти на урок, выгнать в тужу секунду, да еще с такой формулировкой. Занимался в этом центре, теперь буду искать другой и заниматься его антирекламой
Дар'я Каткоўская напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 14:04
Раю Вам зьвярнуцца да адваката (працоўныя справы вядуцца бясплатна), паспрабаваць праз суд аднавіцца на парцы, атрымаць грошы за вымушаны прагул, а потым звольніцца па ўласным жаданьні - каб паставіць іх на месца.
Дар'я Каткоўская напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 14:30
http://adelka.livejournal.com/204894.html?mode=reply
калі М.Груздзіловіч хоча зьвярнуцца да мяне па папярэднюю кансультацыю, хай зьвяртаецца па тэл. 395 73 99.
Uladzimir напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 14:44
Бацькі бываюць розныя. Шмат каму могуць не падабацца выказванні настаўнікаў. А вось для SOL (міжнароднай камерцыйнай кампаніі, калі не памыляюся), гэта і ёсьць ганьба. Лічу, што трэба зрабіць ўсё магчымае, каб больш людзей ува ўсім сьвеце ведала пра такі ўчынак SOL, асабліва ў краінах, дзе яна дзейнічае. Можа, у будучым будуць больш сур'ёзна ставіцца да таго, хто іх рэпрэзэнтуе ў іншых краінах. SOLу - байкот!
fromall напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 14:57
А меня "Палковнег" приколол!

Чувак не думает, что его отпрыск растет в атмосфере необоснованной самозначимости -
что приводит к...

в общем турнут батю через годок-другой из органов за аморальное поведение дочуры... это в лучшем случае, а в худшем - знаем мы в каких подворотнях кончают детки которым было можно в 13 - учителей увольнять...

Мне уже сейчас семейку палковнега жальче уволенной учительницы...

А папаша будет локти кусать и недоумевать: "Ну как сыр в масле каталась-же, чего ш ей надоть!?"

p.s. "палковнегу никто-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о-о не пи-и-и-ише-е-е-е-ет!"

Жыве Беларусь!
БР напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 20:32
Да уж представляю, представляю, как в самой Англии отнеслись бы к учителю, который станет детям рассказывать про праздники, празднуемые британскими националистическими орагнизациями, про то, что он сам участвыет в митингах британских националистов и чтотуда ходят "нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі".

Вылетит с треском сразу же.
Аднак напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 21:47
fromall, а гэта зусім не абавязкова. "Паўлік Марозаў у спадніцы" можа пайсці ў школу КДБ вучыцца, і тата ў яе адпаведны, і погляды ў дзяўчынкі ужо ёсць і зарэкамендавала. Вось яно, пакаленне маладое.
Слухай Бацьку! напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2009 у 23:57
аб\'ектыўная журналістыка павінна як мінімум прадставіць пункты гледжаня абодвух бакоў, даць магчымасць выказацца ўсім удзельнікам канфлікту, пакінце за чытачом права рабіць высновы самому. з РС можна даведацца хаця б пра тое, што існуе версія пра дзяўчынку, якая праплакала суткі пасля гутаркі з настаўніцай. сп.Груздзіловіч прапрацавала там 10год, не думаю, што да гэтуль яна ні разу нічога не сказала пра палітыку, ні разу нават не заікнулася пра сцяг і мову. а тут атрымоўваецца 10 год працавала, а потым сказала, што \'дзень волі святкуюць харошыя інтэлігентныя людзі\' і адразу выгналі. прыгадваецца Станіслаўскі. нешта тут не сыходзіцца, нешта нехта недоговарівает. інфармацыі для высноваў недастаткова. агульныя клішэ: сп.Х - турэцкі шпіён, у Амерыцы лінчуюць неграў, сп.У. выгналі з працы злыя лукашысты. можа хопіць ужо гэтага?

Рэд. Рыхтуем шырэйшы матэрыял, з фотамі і відэа. Неўзабаве выдадзім.
2 Слухай Бацьку! напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2009 у 2:08
А нават калі і казала пра сьцяг і мову, пра нацыянальныя сымбалі -- што з таго? Цікава, чаму не звальняюць тых, хто Лукашэнку хваліць ці ў БРСМ уступае.
Я напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2009 у 16:49
2Заходзіцца сэрца ад жалю за Беларусь
Шкада вас. Ледзь не заплакаў чытаючы.

+1

Ну і застаецца пытанне - прозвішча палкоўніка?
Dzjadulja напiсаў(ла) Красавiк 1, 2009 у 14:52
«Звольненую з філіі брытанскага адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» настаўніцу ангельскай мовы Мар’яну Груздзіловіч аднавілі на працы. ...
ЗП
11:52, 1 красавiка 2009»
http://nn.by/index.php?c=ar&i=25092&c2=araddcompa

Так трымацца!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Ваш камэнтар адпраўлены ўэб-рэдактару для публікацыі на сайце
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).