Выяўляецца, што толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску Мар’яны Груздзіловіч прыйшло каля 130 электронных лістоў.
Маскоўскі беларус, эканаміст Алесь Чайчыц атрымаў ліст ад выканаўчага дырэктара SOL UK Грэнвіла Іо, у якім той тлумачыць пазіцыю брытанскага офісу наконт звальнення Мар’яны Груздзіловіч:
«Што з’яўляецца відавочным, дык тое, што пытанне наконт Дня волі паўстала падчас уроку англійскай мовы. Паводле кантракту, выкладчыкам СОЛ Мінск забаронена падчас заняткаў выказваць свае персанальныя погляды на палітычныя, рэлігійныя ці сэксуальныя тэмы, і ўсе выкладчыкі папярэджаныя на гэты конт. Мар’яна адназначна парушыла гэта правіла».
Аднак, піша, выканаўчы дырэктар SOL UK, «былі таксама іншыя фактары, не звязаныя з гэтым інцыдэнтам, якія спрычыніліся да звальнення, не па палітычных матывах, а з-за нездавальняючага выканання ёю сваіх прафесійных абавязкаў». Ён падкрэслівае, што той факт, што муж Мар’яны — журналіст радыё «Свабода», прывёў да хуткага тыражавання інфармацыі пра звальненне з адпаведнай ацэнкай.
Акрамя таго, паведамляе Грэнвіл Йіо, імя брытанскай кампаніі было памылкова звязанае з СОЛ Мінск. Гэта пры тым, што SOL UK не мае абсалютна ніякага ўплыву на ўмовы кантрактаў, якія СОЛ Мінск заключае са сваімі настаўнікамі. «Пагадненне паміж намі — гэта пагадненне толькі аб сяброўстве, і паміж намі няма абсалютна ніякіх юрыдычных, фінансавых ці адміністратыўных сувязяў — СОЛ Мінск на 100% незалежны ад СОЛ у Вялікабрытаніі» — піша Грэнвіл Йіо.
Кіраўніцтва брытанскага цэнтру выказвае заклапочанасць тым, што любая шкода іхняй рэпутацыі ў Беларусі можа перашкодзіць яму у аказанні фінансавай падтрымкі беларускіх выкладчыкаў англійскай мовы.
Усяго, паведамляе выканаўчы дырэктар SOL UK, у сувязі са звальненнем супрацоўніцы кампаніі SOL у Мінску Мар’яны Груздзіловіч брытанскі цэнтр атрымаў — трэба думаць, за першы дзень кампаніі пратэсту, у пятніцу, — каля 130 электронных лістоў.
«Я паважаю і спачуваю ўсім, хто выказвае пратэст, а таксама самой Мар'яне Груздзіловіч, — кажа супрацоўнік СОЛ, — але я таксама веру, што СОЛ Мінск дзейнічалі адпаведна з абмежаваннямі, у якіх яны павінны працаваць. Звальненне не было палітычна матываваным, хаця правілы, якія яны ўвялі (і якія таксама дзейнічаюць у школах у Вялікай Брытаніі), магчыма, павінны прымяняцца больш строга з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Я засмучаны гэтым, і мы ўсе жадаем дэмакратычных пераменаў у Беларусі, якія, канечне ж, адбудуцца ў будучыні»,
— піша ён.
Звальненне настаўніцы выклікала тым больш эмацыйную рэакцыю ў Беларусі, што ва ўсіх школах і ВНУ вядзецца абавязковая агітацыя за А.Лукашэнку і ягоную палітычную групоўку: праз ідэалагічную вертыкаль, курсы дзяржаўнай ідэалогіі, палітінфармацыі і БРСМ.




Цікавая тлумачэнне і не прычэпішся, і пагадзіцца трэба. Што тут скажаш ?
Але, тут пытанне зусім іншага кшталту. А менавіта : ці павінен настаўнік рэагаваць на зняважлівыя закіды вучняў у бок суачыннікаў, якія б погляды яны не прадстаўлялі? Як прыклад, калі б тая ж дзяўчынка-"алімпійка" заявіла на уроку наступнае : "3 ліпеня збіраюцца святкаваць уроды з Белай Русі." Як мусіць адрэагаваць на гэта настаўнік? Гэта пытанне не да дармаянаў, з якімі ўсё зразумела, а да галоўнага офісу ў Брытаніі. Гэта для ніх пытанне, на якое яны пакуль не адказваюць. Як рэагаваць настаўніку на знявагу з боку вучня(ў) у адрас суайчыннікаў, няхай і аб'яднаных на грунце палітыкі ?
Гэта вельмі важнае пытанне, на якое трэба мець дасканалы адказ галоўнага офісу ў Брытаніі не только для Маріаны, але і ўсіх настаўнікаў, што працуюць у Сола.
Тут узнікае яшчэ адная цікавая акалічнасць, на якую спасылаецца брытанскі офіс. Аказваецца «пагадненне паміж намі — гэта пагадненне толькі аб сяброўстве, і паміж намі няма абсалютна ніякіх юрыдычных, фінансавых ці адміністратыўных сувязяў — СОЛ Мінск на 100% незалежны ад СОЛ у Вялікабрытаніі» . Не разумею, калі СОЛ Мінск на 100% незалежны ад СОЛ у Вялікабрытаніі, то навошта брацца публічна камэнтаваць дзеянні абсалютна іншай кампаніі, асабліва што датычыцца яе кадравай палітыкі ? Гэта ўсё роўна, што штаб-кватэра Форда у ЗША пачне камэнтаваць звальненне мэнэджэра па прадажах мінскай Форд-Юніорс. Падабаецца каму прычына звальнення чалавека, які працуе ў кампаніі-партнэру, ці не, але, калі гэта дзве незалежныя кампаніі. Проста не прыстойна брацца камэнтаваць дзеянні іншых, умешвацца ва ўнутруную палітыку другой кампаніі. Да чаго я гэта вяду ? Да таго, што выканаўчы дырэктар у Брытаніі наўпрост саскальзвае з галоўнага, разумеючы, што пытанне па прычыне звальнення сп-ні Груздзіловіч насамрэч ёсць. Уявіце прыклад. Вучаніца, няхай яна будзе дачкою адэпта суверэнітэту Шатландыі, называе тых, хто святкуе Дзень нараджэння каралевы "уродамі" падчас занятак у школе Сэлтыка. Настаўніца робіць заўвагу за знявагу, тлумачыць, што так нельга казаць, а яе за гэта звальняюць са школы. І што б тады вы казалі, сп-р Грэнвіл Йіо ? Думаю, што настаўніцу б аднавілі на наступны дзень з кампенсацыяй за маральную шкоду і абавязкова пакаралі б таго, хто звольніў.
"Ён падкрэслівае, што той факт, што муж Мар’яны — журналіст радыё «Свабода», прывёў да хуткага тыражавання інфармацыі пра звальненне з адпаведнай ацэнкай."
Ведаеце што ? Да пра такія папрокі сп-ра Грэнвіла Йіо ... Тут трэба распавесці ВВС, які вяшчае на Брытанію, пра выпадак і такі аргумэнт іхнага суайчынніка. Я думаю, гэта будзе яшчэ той скандал ужо ў самой Брытаніі. Брытанія вельмі не любіць тых, хто намагаецца заткнуць журналістам рот.
"Я засмучаны гэтым, і мы ўсе жадаем дэмакратычных пераменаў у Беларусі, якія, канечне ж, адбудуцца ў будучыні."
Дык як жа ш яны, дэмакратычныя змены, адбудуцца, сп-р Йіо ? Калі вучні, падкрэсліваю, вучні дазваляюць сябе абразы, то бок дыскрімінацыю па палітычных матывах, у адрас суайчыннікаў, не злачынцаў? А настаўнік ...
Зноў жа не разумею ШТО МУСІЦЬ РАБІЦЬ НАСТАЎНІК У ТАКІХ ВЫПАДКАХ ? ЯК НА ГЭТА РЭАГАВАЦЬ ?
Лічу, што трэба зрабіць усё, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра звальненне сп-ні Груздзіловіч і цынічныя паводзіны SOL як мага шырэй, асабліва ў тых краінах, дзе SOL дзейнічае. SOLу - байкот!
Такiм чынам прыватную кампанiю з падачы нейкага беларусафоба-палкоўнiка з дапамогай фрунзенскай адмiнiстрацыi прымусiлi звольнiць настаўнiцу, па сутнасьцi па нацыянальнай прыкмеце, за тое, што яна беларуска i не сьцярпела абразы ў бок беларусаў i гiсторыi нашае Бацькаўшчыны.
Калi ўжо будзе агучанае прозьвiшча палiтрука, якi гэтак выхаваў сваё дзiцяцi, а потым прыклаў лапу да звальненьня беларускi? Яно павiнна быць занесена ў люстрацыйны сьпiс i праведзена сьледства па гэтай справе ў будучым, бо гэта не асабiстая нават справа, а дзеяньнi антыбеларускага кшталту. Таксама павiнны яшчэ быць высьветлены акалiчнасьцi пагроз, якiя сыходзiлi ад адмiнiстрацыi фрунзенскага раёна ў бок цэнтра i прозьвiшчы ад каго. Няхай прадэманструюць той лiст незадаволеных на падставе якога яны тэлефанавалi з фрунзенскай адмiнiстрацыi, дасюль нiхто ў вочы не бачыў той лiпавай скаргi, бо няма яе, а палкоўнiк сам той усё i заарганiзаваў з кiмсьцi разам з адмiнiстрацыi раёна. 11 гадоў чалавек працаваў, нiякiх скаргаў не было, а тут "нарушили психику бедной девочки" якая абазвала беларускае сьвята, частку беларускай гiсторыi i самiх беларусаў - сьвятам адмарозкаў. Няхай лепш гэты папаша падумае як ён паламаў псiхiку сваёй дачцы, што яна абражае беларусаў, а потым крыўдзiцца на настаўнiцу ды сядзiць i плача дома. Ён менавiта паламаў ёй псiхiку i "навучыў". Бо прышпiлены да беларусафобскае сiстэмы, ахоўвае яе ды кормiцца зь яе. Няхай цяпер i заплацiць. Мо пачне любiць беларускае нарэшце.