культура. рознае
Пачатак, БМА‑груп, 2008. | 4 каментары Сяргей Будкін | 22:49, 3 красавiка 2009

Гучная, самаўпэўненая і аргументаваная заява дэбютанта Vinsent’а, які калегаў‑рэпераў у сваіх тэкстах не чапае, але між радкоў чытаецца дакладна: «Сярога, пасунься!»

.

Магутная падача, выдатнае адчуванне мелодыі, чысцюткая мова, неблагія тэксты. Вінсэнт сфармуляваў свой кірунак у трэку «Рэпрэзэнт» як «рэп для эстэтаў». Кожнае з яго тысячы словаў мае сэнс, таму гэтыя 15 трэкаў зусім не грузяць. Можа, дурнаватая толькі чытанка «Валадар волі» — варта прадаць яе IQ48:).

«Пачатак» зачароўвае і забірае ад самага пачатку і трымае да самага канца. Асабліва ўражваюць першыя трэкі: па‑добраму нервовы і нахабны «Vinsent рэпрэзэнт», пяшчотная і драматычная «Адыходзяць караблі» (яе на радыё, і дзяўчаткі будуць плакаць пры першых яе гуках) і трэк з прэтэнзіяй на маніфест — «Я працягваю жыць» (кліп на яе просіцца).

«Пачатак» смела можна ўключаць у спіс найлепшых музычных працаў гэтага году.

Будзем чакаць працягу.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Алесь* напiсаў(ла) Красавiк 3, 2009 у 23:36
Цалкам згодны! Слухаю і не шкадую!
Лёкса напiсаў(ла) Красавiк 4, 2009 у 0:09
Ага, альбомчэг што трэба :)
s напiсаў(ла) Красавiк 4, 2009 у 13:54
Сяргей Будкін разьбіраецца ў рэпе?
Мікола Заяц напiсаў(ла) Сакавiк 22, 2010 у 16:45
Альбом класны!!!!!!!!!))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).