Сілы бясьпекі краіны вярнулі кантроль над парлямэнтам і адміністрацыяй прэзыдэнта ў Кішынёве.

Гэтыя будынкі ўчора былі захопленыя і разрабаваныя дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць абвешчанай перамогі на парлямэнцкіх выбарах кіроўнай Камуністычнай партыі Малдовы.

Частка дэманстрантаў, якая заставалася ноччу побач з будынкам парлямэнту ля вогнішчаў, была арыштаваная.

Заходнія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра сьмерць адной жанчыны і раненьне каля сотні чалавек у часе сутычак паліцыі з дэманстрантамі.

Улад Філат, лідэр Лібэральна‑дэмакратычнай партыі Малдовы сёньня заявіў, што Цэнтральная выбарчая камісія адмаўляецца пералічваць галасы, пададзеныя на мінулых выбарах. Ён выказаў дапушчэньне, што пасьля гвалтоўных пратэстаў апазыцыі магчымыя «вельмі сур’ёзныя рэпрэсіі».

Прэзыдэнт Уладзімер Варонін абвінаваціў апазыцыю ў спробе арганізацыі дзяржаўнага перавароту і заявіў пра тое, што з Румыніяй уводзіцца візавы рэжым. Пасол Румыніі ў Кішынёве абвешчаны перснонай нон-грата.

Учора дэманстранты пратэставалі пад румынскімі сьцягамі і нават вывесілі такі сьцяг над рэзыдэнцыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?