Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Айцец Аляксандр Надсан, фота Юліі Дарашкевіч.

Велікоднае пасланне айца Аляксандра Надсана.

Сьвяты апостал Мацвей расказвае, як пасля ўваскрасення Хрыстовага тыя, што былі найбольш вінаватыя ў Ягонай крыжовай смерці, хацелі схаваць перад людзямі Ягонае ўваскрасенне і, «параіўшыся, далі жаўнерам (што сцераглі магілу Хрыста) шмат грошай і сказалі: ’Кажыце так: Ягоныя вучні прыйшлі ўночы і ўкралі Яго, калі мы спалі’ »(Мц 28:12‑13).

Можна сказаць, што гэта быў прыклад спробы абмежавання свабоды сродкаў масавай інфармацыі, пра што так часта даводзіцца чуць у нашыя дні. І гэта зусім зразумела, бо кожны аўтарытарны рэжым, які жадае мець поўны кантроль над сваімі падуладнымі, баіцца праўды і таму ўводзіць цэнзуру на весткі, якія падаюцца да агульнага ведама. Хрыстос сказаў: «Праўда вас зробіць свабоднымі»(Ян 8:32).

Насамрэч свабода — гэта перадусім магчымасць вольнага і свядомага выбару, зробленага з веданнем мэты, сродкаў і наступстваў.
Для лепшага разумення Хрыстос прыводзіць такі прыклад: «Хто з вас, жадаючы збудаваць вежу, не сядзе перш і не палічыць выдаткаў, ці мае дастаткова для завяршэння працы?» (Лк 14:28). Іншымі словамі, сапраўдная свабода і праўда нераздзельныя: інакш гэта будзе свабода чалавека, якому завязалі вочы і сказалі, што ён вольны ісці, куды хоча.

Сённяшні дзень для нас асабліва дарагі і радасны. Сёння мы ўспамінаем, як Той, хто сказаў пра сябе «Я — дарога, і праўда, і жыццё» (Ян 14:6), сваім устаннем з мёртвых пасьля пакутаў пратарнаваў нам дарогу да пазнаньня адзінай і апошняй Праўды — Бога, які з’яўляецца крыніцаю і Мэтаю жыцця.

Як спяваецца у Велікоднай песні: «Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў».

Дык будзем радавацца разам з уваскрослым Хрыстом!

а. Аляксандар Надсан

Вялікдзень 2009 г.

12:26, 10 красавiка 2009

7 каментароў

Mikola напiсаў(ла)

Красавiк 10, 2009 у 14:43

Дзякуй за Божае слова, айцец Аляксандр.

нацыяналіст напiсаў(ла)

Красавiк 10, 2009 у 16:56

Дзякуй, ойча!

І наш народ паўстане з мертвых, калі будзе мець Хрыста за прыклад!

sabotaz напiсаў(ла)

Красавiк 10, 2009 у 19:08

Не прабачце!!!!! Нам есьць з кога браць прыклады.
Пра свабоду гаворкi не было i ня будзя.Навошта яна нам!Рыгоравич усе зробiць як трэба.
Да Бога пойдзем але не цяпер!

Менчук напiсаў(ла)

Красавiк 11, 2009 у 8:45

Усё вельмі добра... Але пабачым: ці надрукуе НН пасланьне гірархаў БАПЦ? А то цікавы плутарызм: толькі каталікі і БЭ РПЦ на старонках НН

Менчук4 напiсаў(ла)

Красавiк 11, 2009 у 14:06

Дзякуй за Слова Дастойнага Апостальскага Візітатара Мітрафорнага Протаярэя АЛЯКСАНДРА НАДСАНА з Лёндану. Хацелася б прачытаць на старонках НН і Слова Ап. Віз. Архім. СЯРГЕЯ (Гаека) з Менску. Можна яго знайсьці на сайце: www.svjazep.org

а што калі яны сапраўды Яго скралі? напiсаў(ла)

Красавiк 11, 2009 у 14:57

што тады праўда?

да МЕнчука нумар чатыры напiсаў(ла)

Красавiк 12, 2009 у 15:35

Маеце наўвазе архім. Гаек з Любліну?

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43