Раз на тыдзень тры дзяды зь вёскі Ліхачы — Сямёныч, былы камбайнэр-ударнік, Ёсіфавіч, ягоная лазьня, Рыгорыч, былы дырэктар школы, — зьбіраюцца ў лазьні. Нядзеля. 20.00. — Глядзі, сфатаграфіруеш, у газэце напячатаеш — прыедзе якая маладзіца да Ёсіфавіча!
Раз на тыдзень тры дзяды зь вёскі Ліхачы — Сямёныч, былы камбайнэр-ударнік, Ёсіфавіч, ягоная лазьня, Рыгорыч, былы дырэктар школы, — зьбіраюцца ў лазьні. Нядзеля. 20.00.
— Глядзі, сфатаграфіруеш, у газэце напячатаеш — прыедзе якая маладзіца да Ёсіфавіча!
— Няхай прыяжджае. Гароды ёсьць — будзе рыць.
— Я празь месяц вам фоткі прывязу.
— Празь месяц?! А заўтра хачу ж газэту.

— На вясельле Рыгорыч у горад езьдзіў? Мо на сваё?
Сьмяюцца.
— Да ўнука…
— Я на полку не палезу. Стары ўжо.
— Слаба і я бачу. З адным глазам далёка не паедзеш…
— Ужо паўміралі ўсе… Дачыхіна Янечка памерла. Казімірчына, ну, што старшу сястру дзяржаў, Гэлю.

— Эты Антоніка, што бык забараў, сын большы стары, пад Брыгамі жыў, памёр.
— Э, гэты, Чорны Нос, напагатове.
— На хутарах жыве.
— Дзесьці закандабасілася, каб яе. (Пра майку, што ня ўзьдзець.)

— Дзякуй за лазьню, я паехаў дахаты.
— Дасьвіданьне!
— Дасьвіданьне, Рыгорыч!
Фота і тэкст Андрэя Лянкевіча
Каментары