Улада11

У Беларусі налічваецца больш за 3,1 млн. інтэрнет‑карыстальнікаў

Пра гэта паведаміў 22 красавіка на пленарным пасяджэнні кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак.

Такія звесткі падрыхтаваны Белстатам, куды падаюць інфармацыю пра сваю дзейнасць беларускія інтэрнет‑аператары. Цяпер у краіне дзейнічаюць каля 180 аператараў электрасувязі, якія аказваюць паслугі доступу ў сусветную сетку.

Паводле статыстыкі, колькасць карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнет у Беларусі складае каля 470 тыс.
Пры гэтым значная частка карыстальнікаў хуткаснага інтэрнета з’яўляецца абанентамі РУП «Белтэлекам», які забяспечвае доступ пад брэндам byfly. Цяпер нацыянальны аператар электрасувязі аказвае гэтую паслугу для 250 тыс. абанентаў.

І.Рак таксама паведаміў, што Мінсувязі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук распрацавала канцэптуальны дакумент пад назвай «Стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Беларусь да 2015 года». У ёй вызначаюцца мэты і асноўныя задачы, прынцыпы і прыярытэтныя кірункі развіцця інфармацыйнага грамадства. Адной з найважнейшых задач з’яўляецца развіццё інфраструктуры, што забяспечвае ўсё большыя інфармацыйныя патрэбы грамадзян, бізнесу і дзяржавы.

У сваю чаргу, намеснік генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ Уладзімір Анішчанка расказаў, што ў выніку рэалізацыі стратэгіі чакаецца павелічэнне партоў шырокапалоснага доступу з 1,4 млн. да 4 млн. у 2015 годзе, мабільны доступ у інтэрнет узрасце з 1,6 млн. да 7,2 млн.

Мяркуецца таксама, што да 2015 года колькасць юрыдычных асобаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы электронны лічбавы подпіс, складзе не менш як 40%, цяпер — 10‑15%. Апрача гэтага, да згаданага тэрміну ўсе навучальныя ўстановы краіны павінны быць падключаныя да шырокапалоснага інтэрнета.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам12

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

Беларуска родам з Хойніцкага раёна прыкінулася грузінкай і падманула даверлівага італьянца4

Пуцін заявіў пра перавагу прыдумак расійскіх саматужнікаў над узбраеннем НАТА5

У Заслаўі працягваюць зносіць дамы на цэнтральнай вуліцы. У некаторых яшчэ жывуць людзі

Адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне4

Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу7

Гродзенскі «Нёман» не можа вылецець на матч у Арменію3

Прарасійскія рэсурсы запусцілі фэйк пра Фрыдрыха Мерца і паляванне на белых мядзведзяў1

У Кобрыне паскардзіліся, што з крана ў кватэры ідзе «кава». Аказалася, што ў праблемы шырокая геаграфія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам12

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць