Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Эпідэмія свінога грыпу найперш зачэпіць не здароўе беларусаў, а іх кашалькі. Піша Барыс Тумар.

Свет з трывогаю сочыць за навінамі з Мексікі. Мутацыя свінога вірусу грыпу зрабіла яго небяспечным таксама для чалавека. Весткі з краіны ацтэкаў несуцяшальныя: там захварэлі ўжо каля 2000 чалавек, з іх каля 150 памёрлі. Узровень смяротнасці супастаўны з часамі сумнавядомай «гішпанкі» – смертаноснае адмены грыпу з 1918 году.

28 красавіка Сусветнай арганізацыя аховы здароўя павысіла ўзровень сусветнае пандэмічнае небяспекі з 3 да 4 па 6‑бальнай шкале.

Развітыя краіны лепей падрыхтаваныя да эпідэмій і пандэмій, чым краіны на шляху развіцця. У бедных рэгіёнах шмат людзей жыве ў кантакце з парсюкамі і птаствам, што стварае дадатковы фактар рызыкі ў выпадках эпідэмій як САРС, птушыны ці свіны грып. Да таго ж, у бедных краінах людзі радзей звяртаюцца па медычную дапамогу.

ЗША маюць запас 12,5 млн порцый прэпарату Terraflu, забяспечанасць Мексікі нашмат горшая.

Хоць у ЗША пакуль усе выпадкі свінога грыпу працякаюць у мяккай форме і грып паддаецца лячэнню наяўнымі медыкаментамі – тым не менш, распаўсюджванне хваробы павялічвае нагрузку на сусветную гаспадарку і фінансавую сістэму, якая і без таго працуе на мяжы абвалу.

Людзі абмяжуюць падарожжы ў зачэпленыя эпідэміяй рэгіёны і летнія адпачынкі. Змяншаецца эканамічная актыўнасць як такая. У выніку зніжаюцца даходы авіякампаній, што, у сваю чаргу, зніжае попыт на паліва. Падаюць цэны на кукурузу, соевы шрот, пшаніцу, іншыя інгрыдыенты свінога камбікорму.

Паводле ацэнак бюжэтнага камітэту Кангрэсу ЗША, якія цытуе газета «Уол‑стрыт джорнал», у выпадку калі пандэмія набудзе маштаб гішпанкі 1918 году, гэта выліецца ў падзенне ВУП да 4,25%. Эпідэмія меншага маштабу, як у 1956 ці 1967 гадах, можа адбіцца падзеннем ВУП на 1%. На такую лічбу скараціўся ВУП Кітаю ў выніку эпідэміі САРС у 2003 годзе.

Праблема ў тым, што ўзаеманакладанне крызісу і эпідэмічных выдаткаў здольнае выклікаць эфект негатыўнага рэзанансу. Акурат цяпер піку дасягае колькасць праблемных крэдытаў у банкаўскай сістэме. МВФ прадказвае падзенне сусветнага ВУП на 1,3% – найгоршы паказчык пасля 1945 году.

Можна прагназаваць, што ў наступныя тыдні адбудзецца чарговае зніжэнне цэнаў на нафту, ад якой адлічваюцца і тарыфы на іншыя энерганосьбіты. Гэта зноў ударыць па эканоміцы Расіі. Яна працягвае падзенне: ВУП Расіі ў першым квартале году знізіўся на 9,5%, прычым лютаўская лічба была горшай за студзеньскую, а сакавіцкая – за лютаўскую.

Пэўны час алармісцкія прагнозы фінансіста Джорджа Сораса аб тым, што сённяшні крызіс можа набыць маштаб новай Вялікай Дэпрэсіі, падаваліся няспраўджанымі. Сёння такая пагроза ўзнікае наноў.

Беларусь, якая прывязалася да Расіі на палову замежнагандлёвага абароту, будзе адчуваць гэтае зніжэнне попыту на сваёй скуры. Мы сталі неад'емнай часткай сусветнай эканомікі.

Да таго ж, анамальна сухі і гарачы канец красавіка і май ставяць пад сумнеў ураджай‑2009.

Летам беларусы імаверна сутыкнуцца з далейшым пагаршэннем доступу да крэдытных рэсурсаў, цэнаў на нерухомасць будуць працягваць падзенне, а сітуацыя ў машынабудаванні застанецца нязменна панураю.

Барыс Тумар

10:08, 28 красавiка 2009

2 каментароў

Рыгор напiсаў(ла)

Красавiк 28, 2009 у 12:17

Хай яна цябе зачэпіць, пустабрэх!

The Bird напiсаў(ла)

Красавiк 29, 2009 у 14:43

Эпізаотыі хутка рапсаўсюджваюцца не там, дзе людзі вядуць набліжаную да натуральнай гаспадарку -і, як піша аўтар, маюць кантакты з птачтвам ды сьвінствам. А там, дзе ў вялізарных фермах разводзяць тысячы жывёл - зразумела, што яны адбіраюцца не па адаптаванасьці да ўмоў жыцьця, а па іншым паказьнікам - хуткасьці росту, яйканоснасьці ды т.п. Таму калі адна жывёліна захварэе, хутка хвароба распаўсюджваецца на іншых, а глябалізацыя разносіць хваробу на іншыя кантыненты за лічаныя гадзіны. Вірус можа хутка зьмяняцца, бо мае для сваіх патрэб на адным месцы тысячы прадстаўнікоў - патэнцыйных хваробаносьбітаў. Таму ў вёсках няма чаго баяцца. Цяжэй тым, хто ўсё купляе ў крамах.

Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5% Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі выступяць на Мінскім кніжным кірмашы Парыж чакае Траволту з базукай Падтрымайце Івана Шульгу Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі У студзені продажы новых аўтамабіляў ў Расіі скараціліся на 37% А Кіеў масава прагаласаваў за Цімашэнку АБСЕ прызнала выбары на Украіне дэмакратычнымі Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43