Зусім крышачку не хапіла зборнай Беларусі, каб выйсці ў паўфінал сусветнага першынства па хакеі.
Шмат хто думаў, што для леташніх чэмпіёнаў расіян матч з беларусамі стане лёгкай прагулкай. Дзе там! Нашы, як і абяцаў Андрэй Мезін, далі сапраўдны бой.
Бел‑чырвона‑белыя беларусы імкнуліся не саступаць суперніку ні на міліметры пляцоўкі. Толькі поўная самааддача магла прынесці вынік, і нашы не шкадавалі сябе.
Многія адзначалі, што шанцы ў беларусаў могуць з’явіцца толькі ў тым выпадку, калі не прапусцім у першым перыядзе. І гэта атрымалася.
Затое ў перыядзе другім усё закруцілася. Спачатку наш капітан Канстанцін Кальцоў лік адкрыў. Прошкін адыграўся. Антоненка змоў вывеў наперад беларусаў. Намаганнямі Ацюшова і Фралова супернікі, здавалася б, пераламалі ход паядынку. Аднак на апошняй хвіліне перыяду Руслан Салей змог скарыстаць большасць.
Карвалольна‑валідольны адрэзак матчу атрымаўся, калі карыстацца лексікай каментатара Навіцкага.
Склалася ўражанне, што толькі тады расіяне зразумелі, што ўсё вельмі сур’ёзна, і ў іх могуць узнікнуць вялікія праблемы. У такія моманты звычайна на авансцэну выходзяць вялікія гульцы. І ў нашых супернікаў такі знайшоўся — Ілля Кавальчук.
Менавіта ён у сярэдзіне трэцяга перыяду закінуў апошннюю шайбу ў гульні — 3:4.
Нашы мелі некалькі някепскіх шанцаў, каб зноў лік зраўняць, але не пашанцавала. Хэнлан абдымаў пасля гульні сваіх хлопцаў, яны цалкам аддаліся барацьбе.
Зміцер Панкавец
У паўфінале зборная Расіі згуляе з ЗША, што выйграла свой чвэрцьфінал у Фінляндыі - 3:2.
 Засмучаны Руслан Салей |
 Некалькі соцень чалавек прыйшлі заўзець за зборную Беларусі пад Палац спорту, дзе матч трансляваўся на вялікім экране. |
 Хапала і радасных момантаў. |
 Прайгралі. |
***
Зборная Беларусі на шляху да чвэрцьфіналу прайграла Канадзе (1:6), выйграла ў Славакіі (2:1, буліты), Венгрыі (3:1), Нарвегіі (3:2, овертайм), Фінляндыі (2:1, буліты), прайграла Чэхіі (0:3).
Падапечныя Глена Хэнлана паўтарылі поспех 2006 г., калі таксама выйшлі ў плэй-оф.
А ў пятніцу вызначыцца гаспадар чэмпіянату свету па хакеі 2014 г. Пасля таго, як Венгрыя вылецела з эліты, нашыя шанцы на правядзенне першынства рэзка выраслі. Нашыя супернікі - Латвія і Украіна.
19 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
Саянаў напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 17:49
Гляджу гульню на http://ru.justin.tv/viasat.
Ну нашыя даюць Расеi прачухону! Пасьля другога перыёду 3:3! Гульня - супэр!!!
заўзятар напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:07
Шкада...:( Але Хлопцы - малайцы! Далі фору маскалям!
Радаслаў напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:08
Шкада, Мезін, канешне, малайчына, але абарона ў нас слабая...
wint напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:12
шкада...
Кнехт напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:16
Нічога крыўднага - гуляць лепш трэба!
І, наогул, не варта зараз адцягваць увагу ад галоўнага клопату - барацьбы з крызісам і хваробаю.
Усім думаць!
Слухай бацьку! напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:45
Крыўдна за што? Обида - событие, которое оценивается как несправедливое и оскорбительное отношение, нанесение ущерба для чести. Што ў гэтай гульні было несправядлівага, абразлівага, закранаючага гонар? Фільтруйце базар, такой камандай трэба ганарыцца.
Актывіст напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 19:59
Беларусы малайцы! Мы павінны імі ганарыцца! Хлопцы выклалісь на ўсе 100! Такія людзі робяць нашу краіну знакамітай.
А беларускія нацыянальныя сцягі на трыбунах усяляюць надзею.
Chalawek напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 20:07
За такую гульню не сорамна. Дзякуй, хлопцы, за прыгожа хакей!
зьмiцер напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 20:16
Гулялi насамрэч вельмi добра, але у апошняй трэцiне трохi не хапiла сiлау...
а навiцкаму трэба прасiць прабачэньне у беларускiх заузятарау, а не у магчымай расейскай тэлеаудыторыi за тое ,што ен вельмi горача хварэе за сваю родную каманду!
Антось напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 21:08
Добрая гульня, можна ганарыцца хлопцамі.
Уражаны напiсаў(ла)
Травень 6, 2009 у 22:01
я сапраўды ўражаны нашай гульнёю. гулялі вельмі файна - атакавалі, абараняліся. не хапіла зусім трошку. даўно не атрымоўваў такой асалоды. эмоцыі зашкальвалі.
БЕЛАРУСЬ - НАПЕРАД!!!!
Калдыр напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 5:21
гераічная гульня, за такую зборную зусім не сорамна а наадварот!
Николай напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 6:07
Очень приятно было видеть, что Беларусь на хоккейной площадке не пресмыкается перед Россией а разговаривает на равных. Этого чувства самоуважения, к сожалению, очень не хватает нашим политикам. Молодцы, ребята! Такой игрой вы поднимаете престиж нашей Беларуси за рубежом, а внутри страны - патриотизм и национальное самосознание.
Абцасман напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 7:13
Ну чаму гэным беларусам заўсёды не "трошку" хапае???????? Вы не задумваліся над гэтым? Там крыху недацягнулі, там недарабілі, там маглі б лепш? Вось таму мы так і жывем, што на "выдатна" ня цягнем. А трэба ўсё рабіць дасканала.
нацыяналіст напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 9:00
Малайцы, хлопцы!
Дзякуй за добрую гульню! Даказалі, што можаце выйграць у каго заўгодна. Наступным разам - перамога!
krysztal напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 12:33
гульня сапраўды выдатная, адчуваецца прагрэс. а на маю думку, каб абаронцы меней захілялі агляд Мезіну, то ён бы яшчэ дзьве шайбы злавіў. магла б быць і нашая перамога 3:2
wint напiсаў(ла)
Травень 7, 2009 у 13:08
Чаму Абцасман ня піша, як Шэксьпір? Вось так і жывем з думкай, што на "выдатна" ен ня цягне...
Нашыя ж гулялі выдатна.
Коля напiсаў(ла)
Травень 8, 2009 у 12:35
В эти часы определается имя страны, которая будет принимать ЧМ по хоккею 2014 года.
Наумов: "7 мая состоятся презентации, потом будут даны сутки на обсуждение заявок членами конгресса, а решающее голосование пройдет днем позже с 15 до 17 часов по швейцарскому времени. Рассчитываем победить уже в первом туре, набрав около семидесяти процентов голосов."
http://pressball.by/news.php?t=0201&id=46499
P.S. Интересно, а Ермошина там будет голоса считать?
Buffon напiсаў(ла)
Травень 13, 2009 у 21:48
vaina vainoi, a abed pa raskladu.
taki hakei prapuskac` z-za krizisu nel`ga!
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS