9 траўня ў Слоніме незадоўга да пачатку матчу чэмпіянату ў першай лізе паміж мясцовым «Камунальнікам» і бабрйскай «Белшынай» адбылася вялікая бойка паміж фанатамі.
Варажнеча паміж слонімскімі і бабруйскімі футбольнымі хуліганамі доўжыцца не першы год, таму той факт, што будзе велізарная бойка — нікога не здзівіў.
Яшчэ задоўга да пачатку матчу па дварах збіралася мясцовая моладзь, якая была гатовая «абараняць гонар» клуба. Папярэдне рыхтавалася да гэтай падзеі і мясцовая міліцыя.
Але якое было здзіўленне і тых, і другіх,
калі за 15 хвілін да матчу ля галоўнага ўваходу на стадыён з’явіліся група дужых хлопцаў — фанатаў менскага і берасцейскага «Дынама», і ФК «Баранавічы», што прыехалі пачасаць кулакі.
Прыезджыя (каля 45 чалавек) наляцелі на сценку слонімскіх фанатаў (каля 50‑60 чалавек), сярод якіх былі прадстаўнікі Ваўкавыска.
Бойка была жорсткай, але непрацяглай. Мясцовыя супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі хуліганаў.
Хоць, каб разагнаць фанатаў, адзін з міліцыянтаў быў вымушаны ўжыць табельную зброю. Ён зрабіў восем стрэлаў у паветра з пісталета. Гэта падзейнічала як халодны душ на ўдзельнікаў бойкі, і яны сталі разыходзіцца.
Аднага з самых буйных (фанат з Берасця) «упакавалі» ва ўазік. Іншых іншагародніх у суправаджэнні міліцыі вывезлі за горад і адпусцілі на ўсе чатыры бакі.
Самае цікавае, што фанаты «Белшыны» ў бойку не палезлі, а назіралі за падзеямі з тэрыторыі стадыёну.
А ў футбольным матчы перамог «Камунальнік» з лікам 2:1.





Міліцыя праводзіць праверку па факце бойкі ў Слоніме, дадае Інтэрфакс.




а гапаты і без лукі хапала. ён проста падтрымаў тое, што закладалася ў "ліхія 90-я"...
Травень 11, 2009 у 12:55
<2 rubon
я немного не согласен с вами!
я считаю, что беларуский язык - живой язык!
и вполне допустимо его видоизменение согласно условиям в которых мы сейчас живем!>
Тяжёлые однако ж эти условия. Потому как язык хоть еще и живой, но уже сильно заплетается.
Вот очередной перл: "ў галоўнага ўваходу на стадыён з’явіліся група дужых хлопцаў".
Хто такi галоўны ўваход? Ёсць такая пасада ў адмiнiстрацыi слонiмскага стыдыёну?
«калгасьнікі - гэта абраза.»
Ня маеш рацыі.
Калгасьнік -- гэта нэўтральнае азначэньне сацыяльнага стану жыхара вёскі, як правіла, у калгасу.
“Калхозьнік” -- а вось гэта ўжо дыягназ, пэўны саўкова-расейскі мэнталітэт.
А вы ведаеце, што фанацкія бойкі - гэта звычайная справа для заходнееўрапейскіх краін? І што тутэйшыя фанаты яшчэ нічога ў параўнанні з італьянцамі ці брытанцамі? Таму ня трэба тут нікога параўноваць з дзецьмі Лукашэнкі. Дарэчы, ведаю пару фанаў дынама - ніякія не калгаснікі, выдатныя хлопцы.
П.С. Восенню прыедуць да нас харваты, паглядзіце хоць на сапраўдных ультрас. Палова з іх ваявала ў 91-95 ;)
Відаць, што людзі ня ў тэме!
Не кажыце аб тым, чаго ня ведаеце. Дзе вы бачылі, каб падчас безкампрамісных вулічных акцыяў неабыякавых маладзёнаў фільмавалі у індывідуальным парадку - прэвентыўна, яшчэ да парушэньня і затрыманьня, з фіксацыяй усіх дадзеных (з адрасам і месцам нараджэньня)? А штрафы такія вам і ня сьніліся. Тут людзі б'юцца на сваю адказнасьць, і пасьля заяваў у міліцыю ня пішуць.
а што, да чаго й не ведаюць нават... проста сьмешна чытаць.
А на конт Ангельшчыны й каляфутбола - то гэта ўжо даўна развеяны міт, час каляфутбола для Ангельшчыны мінуў.