Улада33

БХД не зарэгістравалі

12 траўня Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне не рэгістраваць партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

12 траўня Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне не рэгістраваць партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Як паведамляе Мін’юст, падчас вывучэння дакументаў, якія падаваліся для рэгістрацыі, было знойдзена, што спіс заснавальнікаў і пратакол устаноўчага з’езду маюць несапраўдныя звесткі. Міністэрства зазначае, што ў лік заснавальнікаў ёсць асобы, якія не прымалі ўдзел у зборах па вылучэнні дэлегатаў на з’езд і ў працы самога з’езду.

Шэраг сяброў БХД не змаглі назваць месца і дату правядзення збораў, на якіх яны прысутнічалі, колькасць удзельнікаў, а таксама каго яны абралі ў якасці дэлегатаў на з’езд.

«Нехта з супрацоўнікаў Міністэрства тэлефанаваў заснавальнікам БХД і задаваў блізу 10‑15 пытанняў адносна правядзення з’езду. Вось пытаюцца: колькі было чалавек на пасяджэнні ў вашым раёне? Кажаце, дваццаць? Але ж іх было трыццаць. А колькі чалавек вылучалі на з’езд? Чатыры? А па дакументах пяць. Вось на такіх рэчах і была абгрунтавана адмова», — расказваў сустаршыня БХД П.Севярынец.

«Любы чалавек праз два месяцы пасля партыйных сходаў можа забыцца, колькі чалавек на ім прысутнічалі і колькі вылучалася на з’езд,
— кажа іншы сустаршыня БХД Аляксей Шэін. — Шмат да каго на працу прыходзілі супрацоўнікі спецслужбаў і чыноўнікі, якія ставілі ўмову альбо подпіс заснавальніка, альбо праца. Напрыклад, такую ўмову паставілі шматдзетнай маці. Усё гэта рабілася для таго, каб мець фармальныя прычыны для нашай нерэгістрацыі».

Нагадаем, што БХД ужо адмаўлялі ў рэгістрацыі 15 красавіка, але на наступны дзень раптоўна гэтае рашэнне было прыпыненае. Шмат хто гэта звязваў з прыездам у Мінск міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнберга.

«Аргкамітэт БХД будзе працягваць сваю працу як і раней.

Думаю, што рашэнні аб рэгістрацыі партый выходзяць за рамкі той касметычнай лібералізацыі, якая ў нас адбываецца»,
— кажа А.Шэін.

Цягам месяцу партыя мае права абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе, што і збіраецца зрабіць, хоць вялікіх ілюзій на гэты конт ніхто не мае. «Пазней прымем рашэнне, ці праводзіць новы устаноўчы з’езд, бо настрой Мін’юсту нам і так зразумелы», — падсумоўвае А.Шэін.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам30

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская13

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту8

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам30

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць