Палітыка
онлайн | 18 каментароў ЗП | 16:48, 14 мая 2009

14 траўня ў Мінску прайшла акцыя, арганізатарамі якога з’яўляюцца сябры «Маладога фронту».

 © Фота Юліі Дарашкевіч
Фота Юліі Дарашкевіч © Фота Юліі Дарашкевіч

18:46

Затрыманы Максім Вінярскі, яго запіхалі ў УАЗік і звезлі. Мікола Дземідзенка ацаніў колькасць затрыманых перад акцыяй у 50-60 чалавек.

Моладзь паспрабавала вывесіць сцяг, але ціхары зноў яго забралі.

18:34

Намеснік начальніка менскай міліцыі Леанід Фармагей пагаварыў тэт-а-тэт з Міколам Дземідзенкам і прапанаваў скончыць акцыю, у абмен на тое, што ніхто не будзе затрыманы.

18:28

Моладзь паспрабавала рушыць у бок Плошчы Незалежнасці, АМОН перагарадзіў дарогу, узяў зноў у кола. Адабралі апошнюю расцяжку. На плошчы каля сотні чалавек.

18:26 АМОН узяў і сышоў.

Нейкі ціхар у цывільным выскачыў, схапіў і апошні сцяг і пабег.

18:19 Удзельнікі акцыі спяваюць нацыянальны гімн «Магутны Божа».

18:14 Другая спроба выціснуць з плошчы. Моладзь пасела на асфальт. Падышлі брытагаловыя ў цывільным і паламалі дрэўцы сцягоў.

Па рацыях аддаецца загад: «Абавязкова браць Дземідзенку».

Некаторых удзельнікаў акцыі затрымалі на падыходзе да Плошчы.

18:12

Падышоў спецназ, узяў усіх у кола, разам з некаторымі журналістамі, пачаў выціскаць з плошчы. Маладафронтаўцы ў адказ паселі на асфальт, спецназаўцы іх не выпускаюць.

Міліцыянт з мегафонам папярэджвае пра незаконнасць акцыі.

18:10

На Кастрычніцкай плошчы каля 50 чалавек. Маладафронтаўцы-галадоўшчыкі (Ірына Губская, Арцём Дубскі, Мікола Дземідзенка, няма Насты Палажанкі, якая трымае галадоўку 11 суткі). Ёсць салігорскія маладафронтаўцы.

Яны трымаюць тры бел-чырвона-белыя сцягі, адзін украінскі.

Шмат ціхароў у цывільным, з навушнікам.

***

14 траўня ў Мінску пройдзе марш «За незалежнасць», арганізатарамі якога з’яўляюцца сябры «Маладога фронту». Факт Маршу так дапёк уладам, што напярэдадні яны паказалі па БТ адмысловы фільм, каб дыскрэдытаваць МФ.

Шэсце мае распачацца а 18:00 ад Кастрычніцкай плошчы і пройдзе да плошчы Незалежнасці. Заяўку ў Мінгарвыканкам адносна дазволу на акцыю «маладафронтаўцы» не падавалі, бо палічылі гэта пустой справай.

«Мы не цешым сябе думкай, што на марш прыйдуць тысячы людзей. Разам з тым, акцыя вельмі патрэбная ў сённяшніх умовах. Дзеянні ўладаў ставяць пад пагрозу самае каштоўнае — незалежнасць краіны», — заявіў мінскі каардынатар «МФ» Мікола Дземідзенка.

Паводле словаў Насты Палажанкі, акцыі падтрымалі грамадскія арганізацыі Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Англіі.

Заўтра ў гэтых краінах плануюцца пікетаванні беларускіх пасольстваў.

Акцыя сімвалічна прымеркаваная да чарговых угодкаў Ганебнага рэферэндуму 1995 году, дзе разглядаліся пытанні аб скасаванні бел‑чырвона‑белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Мікола Дземідзенка спадзяецца, што акцыя можа стаць традыцыйнай.

Падзяліцца навіной:         
18 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Мужык напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 14:58
В России пикетировать посольство РБ???
типа пчелы против мёда???
Кейстут напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 15:16
Здаецца, што на гэты момант, незалежнасцi пагражае не столькi Лукашэнка, сколькi дзеяннi радыкальнай апазiцыi на чале з iх "шэрым кардыналам" А. Саннiкавым. Гэтыя людзi робяць усё магчымае, каб Еўропа працягвала i надалей палiтыку санкцый i iзаляцыi, а Лукашэнка быў вымушаны арыентавацца выключна на Расею.
wint напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 16:38
Сьпэцыяльна надвор'е кепскае выбіралі, каб сьпісаць на яго потым можна было колькасьць наведвальнікаў. :)
Кнехт напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 16:58
2 wint

І навошта адбіраць хлеб у Дзімыча? Ён жа ў нас адказны за яўку (няяўку) народу на мерапрыемствы апазіцыі - яго і заслухаем.
:)
Кот напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 18:01
Здаецца, што на гэты момант, незалежнасцi пагражае не столькi Лукашэнка, сколькi дзеяннi радыкальнай апазiцыi на чале з iх "шэрым кардыналам" А. Саннiкавым. Гэтыя людзi робяць усё магчымае, каб Еўропа працягвала i надалей палiтыку санкцый i iзаляцыi, а Лукашэнка быў вымушаны арыентавацца выключна на Расею.
----
Лукашэнка сам зрабiў усё так, каб арыентавацца выключна на Расею. Анi Санiкаў, анi хто iншы тут не прычым, сп. Кейстут. I калi ён гандляваў беларускай маёмасьцю ды падпiсваў антыканстытуцыйныя дамовы з Расеяй, ён гэта рабiў усьвядомлена..па дамоўленасьцi з крамлёўцамi.. добра ведаючы, чым тое пагражае незалежнасьцi Беларусi. Не кажучы ўжо пра зьнiшчэньне роднае мовы, школы, сiмвалаў...працягваць можна бясконца..
Кейстут напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 18:31
Лукашэнка сам зрабiў усё так, каб арыентавацца выключна на Расею. Анi Санiкаў, анi хто iншы тут не прычым, сп. Кейстут. I калi ён гандляваў беларускай маёмасьцю ды падпiсваў антыканстытуцыйныя дамовы з Расеяй, ён гэта рабiў усьвядомлена..па дамоўленасьцi з крамлёўцамi.. добра ведаючы, чым тое пагражае незалежнасьцi Беларусi. Не кажучы ўжо пра зьнiшчэньне роднае мовы, школы, сiмвалаў...працягваць можна бясконца..
=========
... i што вы прапануеце? Спынiць усе стасункi Еўропы з Лукашэнкам, чаго дамагаецца той жа Саннiкаў, Казулiн i Пазняк? I будзе нам шчасце? :)
Кот напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 22:05
Хлусьня, Кейстуцiк.. :)
Кот 2 Кейстут напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 22:19
Пазьняк не дамагаецца спынiць стасункi з Еўропай, але весьцi iх зыходзячы з нацыянальных iнтарэсаў Беларусi, а не лукашысцкае ўлады, крамлёўскай банды ды заходняга капiталу, сп. Кейстут.. :)

"Галоўная задача, якая стаяла перад намі (беларусамі з Бацькаўшчыны і замежжа) і, як вядома, перад шэрагам эўрапейскіх палітыкаў, — не дапусьціць Лукашэнку ў Прагу. Задача дасягнута. Другая задача – увесьці ў кантэкст палітыкі Эўразьвязу патрабаваньне аб абароне беларускай культуры, адукацыі і творчасьці ад вынішчэньня антыбеларускім рэжымам. Гэтая задача пастаўлена і адчыненыя магчымасьці яе ажыцьцяўленьня.

“Усходняе партнёрства” дае беларусам магчымасьць манеўру ў выпадку абвастрэньня палітычнага і эканамічнага націску з боку Расеі. Праграма прадугледжвае верагоднасьць уцягваньня беларускага грамадзтва ў сфэру эўрапейскіх дачыненьняў.

Аднак “Усходняе партнёрства” запраграмаванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з антыбеларускім рэжымам. Калі пачнуцца інвэстыцыі з Эўропы і сумесныя энэргетычныя праекты, усялякія размовы пра дэмакратыю і правы чалавека скончацца (яны ўжо, фактычна, скончыліся). Самая вялікая небясьпека для нас у тым, што рэжым атрымае карт-блянш на поўнае вынішчэньне беларускай культуры і легітымізацыю сваёй улады з рук Эўропы. У гэтым зацікаўлены рэжым і Расея (каб увесьці незаконныя пагадненьні з нелегітымным Лукашэнкам у прававое поле). Калі такое адбудзецца, тады пачнецца працэс падзелу беларускай эканомікі паміж Аб’яднанай Эўропай і Фэдэратыўнай Расеяй (дакладней, паміж эўрапейскім капіталам і расейскай эканамічнай мафіяй).
Мы (зрэшты, усе арганізаваныя і актыўныя беларусы) павінны будзем змушаць заходніх “партнёраў” да дзеяньняў з намі (і ў нашых інтарэсах) ў той час, калі яны вымушаны супрацоўнічаць з рэжымам."
http://www.bielarus.net/archives/2009/05/11/1614

Але нашыя эўрабалбатуны далёкiя ад гэтага..вельмi далёкiя.. :)
Кот напiсаў(ла) Май 13, 2009 у 22:29
Малады Фронт- малайцы! На сёньняшнi дзень - адна з самых дзейсных нацыянальных арганiзацый, якая зыходзiць з нацыянальных iнтарэсаў Беларусi i якую сапраўды баiцца антыбеларускi рэжым.
Стась зь Віцебску напiсаў(ла) Май 14, 2009 у 20:31
Да, думаю, антыбеларускі рэжым насамрэч баіцца 100 чалавек, зь якіх, мусіць, палове ня споўнілася 18. Гэта сьмешна.
Паша напiсаў(ла) Май 14, 2009 у 20:44
А де Дашкевіч прапаў?
Danger напiсаў(ла) Май 14, 2009 у 21:01
Выставлять фото с голой пятой точкой - это чтобы зверство власти показать? А Юлии Дорошкевич или редактору НН было бы приятно увидеть своё фото в таком виде на каком-нибудь портале?
Danger напiсаў(ла) Май 14, 2009 у 23:25
Виват цензура на Ниве. Видимо, пропускаться будут лишь комменты в стиле "омоновцы-звери" итп.

Всем кто пишет репортажи про "жёсткие избиения", рекомендую пересмотреть хроники 95-99, может начнёте меньше бреда писать в своих репортажах.

А фото с голой задницей - это конечно круто, да. Предлагаю сменить заголовок на "омоновцы пытались изнасиловать участниц мирной акции".

Убеждённым противником власти я остаюсь и по сей день. ... Варитесь дальше в собственном соку.
Стась зь Віцебску напiсаў(ла) Май 14, 2009 у 23:51
Рэд. Чытайце, калі ласка, правілы каментавання.
Слухай бацьку! напiсаў(ла) Май 15, 2009 у 0:54
Гэта не 'Марш за Незалежнасць', а чарговы шабаш серыйных правакатараў, для якіх асноўнай мэтай з'яўляецца дыскрэдытацыя легітымнай улады Рэспублікі Беларусь. 'Карцінка для Эўропы' не мае ніякага дачынення да ўмацавання незалежнасці РБ, наадварот - яна стварае прэцэдэнты і ўбівае ў голавы часткі моладзі думку, што ўмяшанне знешніх сілаў ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў РБ з'яўляецца нармальным і цалкам прымальным. МФ - секта, праект замежных спецслужбаў па дыскрэдытацыі беларускага нацыяналізму.
малады Фронт скочыўся напiсаў(ла) Май 15, 2009 у 2:20
Самая пазорная акцыя за апошнія 15 год:( Але ж Дашкевіч нікуды не сыйдзе і будзе кіраваць маладымі зомбі яшчэ доўга-доўга, пакуль іх зусім не застанецца:) Вінцук Вячорка-2
OXIK напiсаў(ла) Май 15, 2009 у 9:27
18:14 Другая спроба выціснуць з плошчы. Моладзь пасела на асфальт. Падышлі брытагаловыя ў цывільным і паламалі дрэўцы сцягоў.
18:26 АМОН узяў і сышоў. Нейкі ціхар у цывільным выскачыў, схапіў і апошні сцяг і пабег.
18:46 Моладзь паспрабавала вывесіць сцяг, але ціхары зноў яго забралі.
______________________________________________________
Вы што там у МФ, зусім ужо пахерелі. МАЛАДЗЕВАЯ ДЗЕЙСНАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ збіраецца на плошчы, каб пачаставаць быдлоту сцягамі. Нават КХП-шнікі, збольшага старыя людзі, за святы сцяг міліцыянтам глоткі гатовыя рваць. А вы? " Нейкі ціхар у цывільным выскачыў, схапіў і апошні сцяг і пабег."
Наступным разам прыходзце без сцягоў, каб нацыянальная сімволіка не прымала удзел у гэтым цырку.
Mikola Ramanau . напiсаў(ла) Май 15, 2009 у 12:08
Moladz vyisla ,nekatoryja licac Akcyiu bezvynikovai ,ne patrebnai i daiuc smat prapanou....Adnak hto z cytacou NN byli pad dubinkami AMAPa?. A ja byu i vedaiu sto geta ne velmi pryemna.....Vykazvaiu svaiu pavagu usim Hto vyisau 14.05.2009.! Usim hto vykazau adnosiny da Ganednaga Referenduma 1995.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).