Усяго патроху99

У Менску з’явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі

Такое рашэнне на пасяджэнні 6 мая прыняла Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска.

Шэраг безыменных сквераў і паркаў у Мінску атрымалі назву.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Мінгарвыканкама, такое рашэнне на пасяджэнні 6 мая прыняла Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска.

Безыменны сквер у межах пр.Машэрава — вул.Куйбышава — тэрыторыя Галоўнага ваеннага шпіталя Міністэрства абароны будзе звацца сквер «Шпітальны».

Безыменны сквер у межах вул.В.Харужай — ТЦ «Люстэрка» — Дом мэблі названы скверам «Камароўскі».

Безыменны сквер каля каледжа фінансаў і банкаўскай справы па вул.Чырвонай, 17 у будзе звацца скверам «Чырвоны». Безыменны сквер у межах вуліц Купрыянава — К.Лібкхнехта — зав.Дамашэўскі цяпер завецца сквер «Лютэранскі». Гэты сквер з`явіўся на месцы знесеных у 1970‑я гады Лютэранскіх могілак, што існавалі ў Мінску з сярэдзіны 19‑га стагоддзя.

Безыменны сквер у межах вул.Купрыянава — жылая забудова — вул.Волаха будзе называцца сквер «Маламядзвежынскі». Гэты сквер з`явіўся на месцы вёскі Малое Мядзведзіна, якая знікла з карты гораду ў 1970‑я гады.

Камісія таксама вырашыла прысвоіць назву безыменнаму скверу ў межах вул.Кальварыйскай — праездам Кальварыйскім і могілкамі «Кальварыя» — сквер «Кальварыйскі».

Безыменнаму скверу ў межах выканкама Мінскага раёна — вуліц Альшэўскага і Кальварыйскай — сквер «Альшэўскі». Сквер зявіўся на месцы знесенай у 1960‑я гады вёскі Ольшава.

Здабыў сваю назву і сквер у межах вул.Куйбышава — Э.Пашкевіч — М.Багдановіча — Янкі Купалы — «Траецкая гара». Траецкая гара — гістарычная назва былой плошчы, якая знікла ў 1930‑я гады пасля таго як на ёй пабудавалі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.

Свае назвы атрымалі зоны адпачынку, што праектуюцца. Запраектаваны парк у мікрараёне «Сухарава‑5» каля рэчкі Качынка будзе звацца парк «Дзівівелка». На тэрыторыі будучага парка знаходзіцца абмялелая рэчка, якая ў старыя часы мела назву Дзівівелка.

Паркавая зона ў складзе ландшафтна‑рэкрэацыйных тэрыторый уздоўж ракі Свіслач, у межах вул.Камуністычная — вул.Старажоўская — рака Свіслач будзе звацца сквер «Старосцінская слабада». Старосцінская слабада — гэта назва старажытнага мінскага прадмесця, якое існавала на гэтым месцы ў 16‑м — першай палове 20‑га стагоддзя. Стараста ў гады Вялікага княства Літоўскага — службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай. На гэтым месцы ў 16—18 стагоддзі пражывалі людзі, якія арандавалі ў мінскага старасты зямлю.

БелаПАН

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць