М.П.Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя “Беларускія еўраграматыкі”). Мінск: “Радыёла-плюс”, 2009. – 101 ст., 1000 ас.

Выдавецтва “Радыёла-плюс” кіруецца правілам “Лепей позна, чым ніколі”. Гэта наконт выдання серыі “Беларускія еўраграматыкі”.

Г

этым разам прыспеў час для ангельскай мовы. На старонках кампактнага падручніка аўтарка Марыля Васючэнка патлумачыць беларускаму навучэнцу, як вымаўляць гукі ангельскай мовы, распавядзе якім чынам паставіць назоўнік у множны лік, на прыкладах прадэманструе, дзе ставяцца азначальны і неазначальны артыклі, і здыме гала(о)ўны боль тым, хто асягае суплёты мовы Шэкспіра: пакажа як мяняць дзеяслоў паводле шматлікіх ангельскіх часоў.

Граматыка аснашчаная кароткім слоўнікам устоўлівых ангельскіх выразаў: вітанняў, зычэнняў, фразеалагічных абаротаў, а таксама пашыраных надпісаў на шыльдах.

Лявон К.

Цікавостка паводле Васючэнкавай граматыкі. У некаторых англамоўных краінаў лік паверхаў вядецца інакш, чым у нас: first floor гэта не першы паверх, а другі, second floor - не другі, а трэці і гэтак вышэй. А вось першы паверх па-ангельску называецца ground floor (даслоўна “наземны паверх”).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0