photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

З Пракаповіча ўжо даўно ніхто не смяецца. Хоць яго старамодна‑наменклатурныя касцюмы, тоўстыя акуляры, што робяць яго погляд безабаронным, і ўсмешка вечна вінаватага ва ўсім двоечніка — такая зручная мішэнь для кпінаў. Але, імаверна, нават самыя жорсткія крытыкі рэжыму проста не ведаюць, у чым можна звінаваціць гэтага чалавека.

Пятро Пракаповіч, чалавек‑скарагаворка, персанаж анекдотаў — адзіны непрафесіянал ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, які змог стаць прафесіяналам і ператварыцца ў функцыю. Гэтая функцыя — «будаўнік у банку».

У барацьбе з Багданкевічам

Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання. Прафесійны будаўнік, на зыходзе савецкай улады Пётр Пракаповіч зрабіўся будаўнічым начальнікам у Брэсцкай вобласці. Гэта велічыня. Дырэктары будтрэстаў разам з пракурорамі і галоўурачамі ва ўсе часы былі фігурамі паважанымі і выбіранымі. Вось спадара Пракаповіча і выбралі.

У кожнага дэпутата ВС быў свой «канёк». У Пятра Пракаповіча такім каньком была барацьба са Станіславам Багданкевічам — тагачасным старшынёй Праўлення Нацыянальнага банку.

Багданкевіча тузалі ўсе, нават лянівыя. Левыя крытыкавалі за тое, што ён тарпедуе ўвахо¬джанне Беларусі ў рублёвую зону, правыя — за маруднае ўвядзенне нацыянальнай валюты. Багданкевіча цягалі ў Авальную залу, публічна мардавалі яго, паказваючы ўсяму беларускаму народу, хто тут у нас самы кепскі.

Але прафесару Багданкевічу гэта было не ў навіну. Ён адкрыта смяяўся са сваіх апанентаў. Асабліва — з Пракаповіча, які, было бачна, не ведаў у тыя часы нават асноваў макраэканомікі.

Затое Пракаповіч ведаў мікраэканоміку.

Аляксандр Фядута

Чытайце артыкул у папяровым тыднёвіку «Наша Ніва».

«Наша Ніва» з’яўляецца ў кіёсках «Белсаюздруку» ў Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку. А найлепш — падпісвайцеся!

* * *

Падпісацца можна праз Рэдакцыю і праз «Белпошту». Мы рэкамендуем — праз Рэдакцыю.

Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Яна таннейшая, а нам выгаднейшая фінансава.

Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта». Цана падпіскі праз Рэдакцыю 6 000 руб. на месяц.

Каб падпісацца, проста дасылайце адрасы і грашовыя пераказы. Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Грошы можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 12 000 руб. на месяц.

Глядзі таксама:
Палітбюро-2009. Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Палітбюро-2009. Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Палітбюро-2009. Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Палітбюро-2009. Новы твар: Уладзімір Макей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0