Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Беларусь наведалі нашчадкі Радзівілаў. Дзесяць спадкаемцаў славутага магнацкага роду прабылі у нашай краіне тры дні, аб'ехалі Мінск, Мір, Паланечку і іншыя мясціны, звязаныя з родам Радзівілаў.

Але галоўным пунктам сямейнага візіту стаў, безумоўна, Нясвіж, дзе правяла дзяцінства пані Альжбета Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замку. Пані Альжбеце 91 год, але яна да дробязяў памятае, як выглядала яе радавое гняздо, і дае жару чыноўнікам, што перарабляюць замак на свой капыл.

Падрабязней пра паездкі па Беларусі Радзівілаў можна пачытаць у блогу арганізатара візіту, журналіста Глеба Лабадзенкі.

Фота Юліі Дарашкевіч
Візіт пачаўся з імшы ў Фарным касцёле і наведвання фамільнага склепу.

Фота Юліі Дарашкевіч
Сямейства князёў прывітаў і мэр Нясвіжу (справа).
У падарунак ад яго госці атрымалі шампанскае "Радзівілаўскае" і рыбу.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
Мясцовыя ўлады падрыхтавалі для дарагіх гасцей дзіцячы паравозік з выявамі Мікі-Маўса на вагончыках.
А для пані Эльжбеты - карэту. Аднак, высветлілася, што княгіня баіцца коней, таму перавагу яна аддала мерсэдэсу.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
Галоўным пунктам візіту стаў Нясвіжскі замак. Радзівілы ахвотна фатаграфаваліся ля свайго колішняга фамільнага гнязда.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
Насупраць замку - сімвалы савецкай эпохі. Не так даўно тут месціўся санаторый.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
У замку ўсё даўно не так, як было ў часы дзяцінства княгіні.

Фота Юліі Дарашкевіч
Планавалася, што для княгіні правядуць экскурсію ў гатовым крыле замка.
Але яна рашуча накіравалася ў самую гушчу рэстаўрацыйных працаў.

Фота Юліі Дарашкевіч
Паміж княгіней і навуковым кіраўніком праекту рэстаўрацыі замка Сяргеем Друшчыцам
завязалася гарачая дыскусія наконт таго, як сапраўды выглядаў замак.

Фота Юліі Дарашкевіч
Княгіня Альжбета даводзіць, што многія дэталі змененыя рэстаўратарамі.
Друшчыц сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакументаў,
а княгіня не ўсё памятае, бо была малая.

Фота Юліі Дарашкевіч
Радзівілы прабылі ў замку больш за дзве гадзіны.

Фота Юліі Дарашкевіч
Пані Альжбета агледзіла ледзь не кожны куточак сваіх былых уладанняў.

Фота Юліі Дарашкевіч
Гэтая тэраса была іншай формы, сцвярджае княгіня.

Фота Юліі Дарашкевіч
Тут быў яе дом.

Юлія Дарашкевіч

10:57, 28 траўня 2009

17 каментароў

Адлеглы напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 11:04

«Княгіня Эльжбета даводзіць, што многія дэталі замка змененыя рэстаўратарамі. Друшчыц жа сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакумантаў, а княгіня ня ўсё памятае, бо была малая»

Распавядзіце - дык якімі архіўнымі дакумантамі ён абгрунтаваў «какошнікі» і залатую «цыбулінку» на былой гадзіньнікавай вежы?!

Artes напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 11:41

"Княгіня Эльжбета даводзіць, што многія дэталі замка змененыя рэстаўратарамі. Друшчыц жа сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакумантаў, а княгіня ня ўсё памятае, бо была малая"

Канешне князёўна дурніца а ён лепей ведае... Шчасьце гэтага "рэстаўратара", што ён не трапіў мне ў рукі...

S напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 12:23

Палац рыхтуюць не для ягоных колішніх гаспадароў. Расьце новы князь -- Мікалай Першы.

ГЕНА напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 13:05

Мне бы на месте реставраторов было стыдно смотреть в глаза этой пани...

Андрэй Вайслаў Мікалаеў-Пашкевіч напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 13:40

Прашу занатаці на носе: ані А.Лукашэнка, ані дзеці ягоныя ня маюць жоднага дачыненьня ані да князёў, ані да шляхты, ані, пагатоў, да графоў ці баронаў Сьвятой Рымскай імпэрыі. Лукашэнка — дзіцё дэмакратыі, няма чаго пэцкаць манархію і шляхту!

Ён — мужык-беларус,
Пан сахі і касы…

Андрусь напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 13:49

"мэр Несвижа" - мэр - выборная позиция, этот дядька - глава (гор)райисполкома, назначенный Президентом!

Чылімка напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 15:14

1. У гальштуку мэра – нейкая крамольная нотка.

2. Глеб, відаць, харашо кушает.

Пушчаскі дзік напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 18:29

Репортаж нужно было назвать "Наш калхоз вітае!"

От всего, что делали местные чиновники так и прёт совком и хамством

Княгіня Альжбета даводзіць, што многія дэталі змененыя рэстаўратарамі.
Друшчыц сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакументаў,
а княгіня не ўсё памятае, бо была малая.

Он бы ещё сказал, что она старая и у неё склероз

Сямейства князёў прывітаў і мэр Нясвіжу (справа).
У падарунак ад яго госці атрымалі шампанскае "Радзівілаўскае" і рыбу.

За такие подарки нормальному человеку было бы стыдно. Кто давал право называть шампанское именем Радзивилов? Там, откуда они приехали, за такое подают в суд.
Или это нужно так понимать: вот и вам па чарцы і скварцы (правда на чарку денег не хватило, пришлось заменить рыбкой)

Ну а паровозик с Мики-Маусом это вообще не поддаётся описанию.

Короче говоря "Красуй і квітней"

Ilja напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 19:06

Хачу падзякаваць усім асобам, што спрычыніліся да арганізацыі гэтага гістарычнага візыту.
Шкада, што акрамя прыгожых дагледжаных касьцёлаў, няма чаго больш паказаць Радзівілам...

Homo habilis напiсаў(ла)

Травень 28, 2009 у 23:07

А чаму Коля нічога Радзівілам не падарыў? Скончыліся маскальскія Букварі?

2Адлеглы напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 8:47

"Распавядзіце - дык якімі архіўнымі дакумантамі ён абгрунтаваў «какошнікі» і залатую «цыбулінку» на былой гадзіньнікавай вежы?!"

Гравюра Т. Макоўскага "Від Нясвіжа і замка часоў кн. Сіроткі" (17 ст.)

savos' напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 10:06

Treba ne gigikac' a dauno naladzvac svidomamu licvinskamu gramadztvu stasunki z naschadkamy slavutaga rodu!!!

Адлеглы напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 12:52

2 2Адлеглы (Травень 29, 2009 у 9:47)

Паводле знаёмых архітэктараў,
1) чалавеку са здаровым уяўленьнем трэба яго моцна напружыць, каб углядзець на гравюры Макоўскага «какошнікі» і залатую «цыбулінку» у замку;
2) схематычная гравюра 17 ст. ня можа разглядацца як даставерны «здымак» выгляда аб`екта, тым больш што -
3) існуюць чарцяжы (!) фасадаў і плянаў замка і палаца самаго архітэктара Г.М. Бернардоні (Галенчанка - альбом Бернардоні) - чаму на іх не грунтавацца? Напрыклад: Facciata del castello dei Radziwill a Njesviz ... Pianta di palazzo nel cortile del castelo a Njasviz ... Pianta del palazzo dei Radziwill a Njasviz...
...І тады «какошнікі» і залатыя «цыбулінкі» ад замка адпадуць разам з пытаньнямі аб іх :-)

Владимир напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 13:20

Они сами во всем виноваты - по своей дури профукали срану.

Данік напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 14:04

Хаця пані Альжбета не зусім маладая, але мае ў сабе штосьці больш за шляхецкае прозвішча. Дарэчы, дзе яна зараз жыве і да якога народу залічвае сябе?

dansker напiсаў(ла)

Травень 29, 2009 у 15:04

арыстакратыя на тое й арыстакратыя, што яна вышэй за штучныя нацыянальныя межы, нават зараз

Андрэй Вайслаў Мікалаеў-Пашкевіч напiсаў(ла)

Чэрвень 2, 2009 у 19:07

«по своей дури профукали срану»

Сачыце пільна, каб па свайму розуму не прафукаць край сёньня!
Бо мову, бачна, ужо прафукалі. Дый Край ужо, бачна, «СРаной» патыхае…

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43