Грамадства2121

Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю

Аб гэтым паведаміў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.

Аб гэтым паведаміў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.

Паводле ягоных слоў, паколькі знішчаныя памятныя крыжы не з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, крымінальная справа была перакваліфікаваная і 27 мая маладым людзям было прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства), якая прадугледжвае арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў. Упершыню за многія гады следства прад’явіла абвінавачанне канкрэтным асобам, якія падазраюцца ва ўчыненні актаў вандалізму ў Курапатах.

Як зазначыў С.Булко, 30 траўня пракуратура Мінскага раёна зацвердзіла яго пастанову аб амністыі абвінавачаных, якія далі згоду на такі зыход справы. Паводле іх слоў, гэтая мера была ўжытая ў адпаведнасці з нядаўнім законам аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бо маладыя людзі ў час учынення злачынства былі непаўналетнімі, а артыкул, па якім яны абвінавачваліся, падпадаў пад палажэнні закона аб амністыі.

Нагадаем, 11 лістапада 2008 года Бараўлянскім аддзелам УУС Мінскага райвыканкама была распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 346 Крымінальнага кодэкса (зневажанне гісторыка-культурных каштоўнасцей) у дачыненні да двух непаўналетніх жыхароў Мінска, затрыманых увечары 1 лістапада 2008 года на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці I катэгорыі «Месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты», якія падазраваліся ў знішчэнні памятных крыжоў.

11 студзеня 2009 года следчы Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС Алена Хільчук спыніла крымінальны пераслед падазроных, матывуючы сваё рашэнне тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягнення да крымінальнай адказнасці маладых людзей — навучэнцаў школы і прафтэхвучылішча.

У канцы студзеня намеснік пракурора Мінскага раёна Эрнэст Кайро прызнаў «незаконным і неабгрунтаваным» рашэнне Хільчук аб спыненні крымінальнага пераследу маладых людзей, а таксама аб прыпыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе з-за таго, што не ўстаноўлена асоба, якая падлягае прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачанай. 29 студзеня крымінальная справа з указаннямі была накіраваная ў Мінскі РУУС для дадатковага папярэдняга расследавання. З 28 лютага справу вёў следчы С.Булко.

Цяпер па фактах вандалізму ў Курапатах расследуюцца яшчэ дзве крымінальных справы.

БелаПАН

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі15

Кадыраў таксама кепска бачыць, але не носіць акуляры. У кадр трапілі паперы, з якіх ён чытаў2

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў33

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай13

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Беларуская пенсіянерка знялася ў кліпе польскага музыканта ў вобразе вядзьмаркі

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць