Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч у зняволенні працягвае галадоўку. Сёння ўжо 50‑ы дзень пасля таго, як арыштаваны адмовіўся ад ужывання ежы.
Мікалай Аўтуховіч патрабуе судовага разгляду справы, ці змянення меры стрымання. Нядаўна ж следства было падоўжанае да 3 ліпеня.
Мікалай Аўтуховіч разам з Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам быў затрыманы ў Ваўкавыску 8 лютага. Ад гэтага часу мужчыны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарцы. Іх абвінавачваюць у падпалах і падрывах маёмасці мясцовых чыноўнікаў.
Прадстаўнікі апазіцыі праводзяць акцыі салідарнасці са зняволенымі, дамагаюцца іхнага вызвалення.
0
0
0
0
0
0