культура. рознае
6 каментароў | 16:40, 5 чэрвеня 2009

1. Apocalypse now and here

Канец свету блізкі. Пра гэта сведчыць абсалютна апакаліптычная песня Юрыя Дземідовіча з паўфіналу «Дзіцячага Еўрабачання». З хардкоравымі устаўкамі, харальнымі спевамі і гіпнатычным рэчытатывам, якую, здаецца, не ўсведамляючы робленага, спявае звычайна-айчынны волавокі хлопчык. Абсалютна непадумна, адкуль у «дзіцячым Еўрабачанні», святая святых прыстойнай гламурнасці, з’явіўся тагасветны трусік, які «выводзіць крэйдай плюсік, пэнснэ надзявае, лаціну вывучае».

Пакуль дарослыя інфантылы спаборнічаюць, хто вынайдзе найсаладжавую «Казку» для дарослых, 13-гадовы Юра Дземідовіч адбамбіў для дзіцячага еўрабачання абсалютна недзіцячую, як перастроечная чарнуха, хіцяру, ад якой касцянее сэрца.

Ролік з песняй Дземідовіча выклікаў цэлую буру каментароў у беларускім Сеціве. Падаем наяскравейшыя:

«Ужо ўсе бачылі нашага беларускага хлопчыка, які выпадкова выклікаў Д’ябла?»

«Гэта самае арыгінальнае здарэнне з беларускай эстрадай ад часоў «Песняроў».

«Ялфімаў у пралёце».

«Падчас прагляду роліка я атрымаў сапраўдны шок. Як апрытомнеў, першай жа думкай было: вось, хлопчык збіраецца выканаць на дзіцячай версіі Eurovision песню, якую Дэвід Тыбет вытужваецца напісаць з часоў Imperium. Вось толькі за плячыма Тыбета — акультызм, наркотыкі, лонданскі андэграўнд канца 70-х і нязменная рэлігійная экзальтацыя з нагоды знаёмства з кожнай новай ерассю. За плячыма ж хлопчыка — толькі той самы «нулік»...»

«Не магу толкам сказаць, ці мне гэта страшэнна спадабалася, ці страшэнна не спадабалася, але торкнула — адназначна!»

А яшчэ ў Сеціве створаны віртуальны фан-клуб Юр’я Дземідовіча, а на хвалі ўсеагульнай гістэрыі Сяргей Балахонаў пераклаў словы песні на беларускую мову.

2. Паслямова

...Я не ведаю, як мне далей аглядаць культуру для НН. Я не ведаю, як я цяпер буду хадзіць на канцэрты ў «Казу» і дэка Глухіх. Уся культсітуацыя ў Беларусі пасля «Чароўнага трусіка» перамянілася: багну, якая ўфармавалася ў старым жалезным вядры, міжволі бязлітасна разгойдаў адзін чалавечак. І не раўнуючы кэралаўскія, беларускія Алесі цяпер неспадзёўкі апынуліся ў царстве чароўнага трусіка, у дзівоснай краіне са знакам «нулік» (хіба ў беларускім перакладзе «са знакам плюсік»). Залюстроўе, ці што… Усё, кідаю пісаць — мне страшна.

Павал Касцюкевіч

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
kanduktar напiсаў(ла) Чэрвень 5, 2009 у 17:48
http://uri-2.livejournal.com/19004.html
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 5, 2009 у 17:51
вось жа! і мяне торкнула!!!
czalex напiсаў(ла) Чэрвень 6, 2009 у 10:24
якое нахвіг "выводзіць крэйдай плюсік"? Нолік ён крэйдаю малюе, гэта няякасны пераклад
Стары напiсаў(ла) Чэрвень 6, 2009 у 12:06
Аўтарскае вызначэньне "Канец свету блізкі. Пра гэта сведчыць абсалютна апакаліптычная песня Юрыя Дземідовіча з паўфіналу «Дзіцячага Еўрабачання» падаецца абсалютна дакладным. Алёша Карамазаў, ці можа Аўдзій Каллістратаў...Дай Бог, каб самае страшнае абыйшло хлопчыка. Прадчуваньне ўсеабдымнае бяды...Няхай усё абыдзецца звычайнай ломкай голасу праз пару гадоў.

Девушка пела в церковном хоре
О всех усталых в чужом краю,
О всех кораблях, ушедших в море,
О всех, забывших радость свою.

Так пел ее голос, летящий в купол,
И луч сиял на белом плече,
И каждый из мрака смотрел и слушал,
Как белое платье пело в луче.

И всем казалось, что радость будет,
Что в тихой заводи все корабли,
Что на чужбине усталые люди
Светлую жизнь себе обрели.

И голос был сладок, и луч был тонок,
И только высоко, у Царских Врат,
Причастный Тайнам,- плакал ребенок
О том, что никто не придет назад.

Александр Блок
klv напiсаў(ла) Чэрвень 6, 2009 у 12:22
Хай хлопчык распужае ўвесь саўковы гламур.
Сучасны "гламур, па-мойму, нейкая падробка пад "арт-нуво" і "арт-дэко". А ўжо ў нас пры лукашызме, дык поўная карыкатура атрымалася.
Korn напiсаў(ла) Чэрвень 6, 2009 у 13:42
http://funkysouls.com/img/KornSeeYouOnTheOtherSide2005.jpg
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).