Палітыка
16 каментароў ЗП | 10:41, 9 чэрвеня 2009

Лідэр моладзі з Салігорску Іван Шыла сёння здаў школьны экзамен па англійскай мове, які быў яму неабходны для атрымання атэстату аб сярэдняй адукацыі. Здаў добра. Атрымаў дзевяць балаў.

Івана Шылу выключылі летась з салігорскай сярэдняй школы №4 за адзін дзень да апошняга іспыту. Праз паўгоду хлопца забралі ў войска. Ён служыць у войсках супрацьпаветранай абароны ў Межыцы, пад Лепелем.

Іван адразу па прызыве пачаў дамагацца, каб яму дазволілі здаць экзамен. Доўгі час кіраўніцтва часткі не ішло яму насустрач. Давялося звярнуцца асабіста да міністра Мальцава, які даў дабро.

Падзяліцца навіной:         
16 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
klv напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 10:48
Малайчына!
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 11:36
Малайчына! Я сёння таксама ўведаў рэзультаты свайго экзамену, але па рускай мове. У мяне таксама добра :)
Фядута напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 12:00
Іван, шчыра віншую Вас з чарговай перамогай!
Ігар зь Менску напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 12:06
Калі ўжо быць зусім дакладным, то здаў "выдатна", бо "дзявятка" - гэта "выдатна". Малойца!
paval напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 12:08
от блін навіна(((( от ёпт героі((((
Vilnia напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 12:15
Malojca, Ivanie!!!
Кася Галіцкая напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 13:19
Радасная навіна:) Іван - малайчына, ня так проста рыхтавацца да іспыту, любога прычым, знаходзячыся ў войску.
Greenpeace напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 13:43
+1
Міхаліна - Pavalu напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 14:15
Такімі героямі робіць нашых хлопцаў і дзяўчатаў рэжымная сучаснасць - замест атрымліваць нармальную вышэйшую адукацыю, як гэта было б ва ўсіх цывілізаваных краінах свету, яны вымушаныя кожны дзень змагацца за падставовыя правы чалавека. А заставацца вольнымі трэба нам усім, каб будучая Беларусь не была падобнай да цяперашняй.
О-таак... напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 14:36
якую яшчэ лухту збіраецеся змясціць на галоўнай старонцы??!
Кірыл Атаманчык напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 14:48
Так трымаць!
Romer напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 19:06
Віншую цябе, Іван! Салігорск з табой!
цётка напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 19:29
Віншуем хлопча! Не звяртай увагі на дурняў-зайзросцяць.
Піток Акцівілу напiсаў(ла) Чэрвень 9, 2009 у 19:47
Малаток!
Гутняк напiсаў(ла) Чэрвень 10, 2009 у 0:52
Малойца! Верыў, што так і будзе!
Mikola напiсаў(ла) Чэрвень 10, 2009 у 10:14
Atestat atrymau? Use sljahi adcyneny,ale ne na Belarusi. Da sustretci .....
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).