У сталічнай вобласці плануецца пабудаваць монарэйкавую дарогу, якая злучыць Мінск і Лагойск.
Пра гэта паведаміў 9 чэрвеня журналістам начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама Алег Качан на выязной сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
Зараз гэтае пытанне прапрацоўваецца зацікаўленымі ведамствамі.
На думку Алега Качана, такая дарога патрэбная сталічнаму рэгіёну, бо нямала людзей ездзіць у Мінск на працу ці вучобу. Хуткасны трамвай стаў альтэрнатывай аўтобусу і маршрутцы, дазволіў бы хутчэй дабрацца з аднаго пункту ў другі.
Наогул будаўніцтва трамвайных шляхоў было б перспектыўна ў Мінскай вобласці і для развіцця турызму, лічыць чыноўнік.
Мяркуецца, што монарэйкавая дарога пройдзе цераз гарналыжны цэнтр «Сілічы» ды Хатынь.