![]() |
| Валянцін Акудовіч на вокладцы «аголенага» календара. |
Выйшаў каляндар, на старонках якога выяўленыя айчынныя літаратары ў негліжэ.
У Менску з друку выйшаў перакідны арт-каляндар «Канец словаў», кожны месяц якога прысвечаны пэўнаму літаратару: тут змяшчаецца ўзор яго творчасці, інтэрвію, кароткае эсэ, а таксама ягоная аголеная выява.
Напрыклад,
разгарнуўшы на студзені, вы пабачыце як ён ёсць барда і шоўмэн Віктара Шалкевіча, на снежні — згледзіце без лішніх дэталяў гардэробу спевака і літаратара Лявона Вольскага, а ў красавіку натрапіце на не дужа адзетага журналіста і пісьменніка Севярына Квяткоўскага.
Адзін з удзельнікаў праекту (ён выяўлены на «ліпеньскай» старонцы) паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч лічыць, што ў Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. «Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё» — кажа ён.
З нагоды выхаду календара 19 чэрвеня (пятніца) а 18:00 у бар-клюбе «6А» (Партызанскі праспект, 6A) адбудзецца прэм’ера-прэзентацыя, на якой можна будзе ўпершыню набыць каляндар па адмысловым кошце.





Іначай - байкот !
мэтавая аўдыторыя каляндара -- жанчыны.
адажглі!
календары як сувенірку можна будзе рассылаць ва ўстановы культуры :))
трэбы чытатць блогі тых, пра каго пішыце ;)
Паздымалі ўсе прыўкрасы!
Господа, вы не нарцысы.
Господа, вы - .....
:)
пс Толькі Маруся Мартысевіч у адзенні Евы!
вы рубрыку "надвор'е" перагледзьце (8
http://nn.by/index.php?c=ar&i=25972
http://nn.by/index.php?c=ar&i=26911
прынамсі, з тых, чые прозвішчы падала НН: Шалкевіч, Квяткоўскі, Вольскі. Сама арганізатарка праекта, калі не памыляюся, таксама. Мяркую, больш за дзве трэці будзе намінальных каталікоў. надпрапорцыя яўная. Доля католікаў сярод мадэляў календару - у шмат разоў вышэй, чым сярод насельніцтва краіны.
мусіць жа быць нейкае тлумачэнне ў гэтага феномена?
якія тут магчымыя тлумачэнні?
1) католікі - самыя вестэрнізаваныя?
2) католікі - самыя нацыянальна-адроджаныя?
3) католікі - самыя пафігісцкія і безкантрольныя?
4) католікі - самыя крывадушныя?
А дзе дзяффчаты????????????????
Няужо у Беларусi няма лiтаратарак?
А можа ён ужо агаліўся,тады у яком месяце яго шукаць?І чаму не з усьёй сямёй фотікі
рабіў?Чы цнатліўая бабуля не пагаджалась пры чужых людзях кашульку скінуць?:))